Аляксандр Мікалаевіч Булыка
Аляксандр Мікалаевіч Булыка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1935[1] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Галіна Аляксандраўна Булыка |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Навуковая сфера | фанетыка[2] і мовазнаўства[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1981) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі |
Аляксандр Мікалаевіч Булы́ка (нар. 18 сакавіка 1935, в. Селішча, цяпер Навагрудскі раён) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1981), прафесар, член-карэспандэнт АН Беларусі (1994[4]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1959). Настаўнік (з 1959), у Інстытуце мовазнаўства АН (з 1962), загадчык аддзелу[5]. У КПСС з 1961.
Член Навуковага савету «Мова і грамадства» аддзялення мовы і літаратуры АН Расіі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры АН Беларусі, член камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненні, член савету экспертаў Беларускага вышэйшага сертыфікацыйнага камітэту, член двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Член рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка».[5].
Дачка Галіна Булыка — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфесіянальнай), даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Асабістыя
[правіць | правіць зыходнік]- «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970).
- «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972).
- «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—18 стст.» (Мінск, 1980).
- «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993).
- «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 тамах).
- «Беларуска-рускі слоўнік для школ», «Руска-беларускі слоўнік для школ», «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (2005).
- «Вялікі беларуска-рускі слоўнік», «Вялікі руска-беларускі слоўнік» (2019).
У суаўтарстве
[правіць | правіць зыходнік]- «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970).
- «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979).
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Беларуская мова. Энцыклапедыя».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 6 жніўня 2024.
- ↑ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Па спецыяльнасці мовазнаўства.
- ↑ а б Усе звесткі па стане на 2001 год.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- NASB Corresponding Member Aleksandr N. BULYKO // Сайт НАН РБ Архівавана 23 кастрычніка 2007.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 515. — 727 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Мікалаевіч Булыка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне