Аблога Пасольскага квартала ў Пекіне
Аблога Пасольскага квартала | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іхэтуаньскае паўстанне | |||
![]() Барыкады каля амерыканскай місіі | |||
Дата | 20 чэрвеня – 14 жніўня 1900 | ||
Месца | Пасольскі квартал, Пекін, імперыя Цын | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Аблога Пасольскага квартала ў Пекіне, сталіцы імперыі Цын, адбылася у 1900 падчас паўстання іхэтуаняў, паўночнакітайскага руху антызаходняга і антыхрысціянскага кірунку. На працягу 55 дзён, з 20 чэрвеня да 14 жніўня, заходнія і японскія дыпламаты, маракі і салдаты (каля 900 чалавек), а таксама кітайцы-хрысціяне (каля 2,8 тыс.), якія шукалі паратунку, трымалі абарону супраць паўстанцаў. Урад імперыі ў гэты час схіляўся то да дапамогі абаронцам, то да падтрымкі баксёраў, у залежнасці ад таго, якая фракцыя пры імператарскім двары карысталася найбольшым уплывам. Аблога дыпламатычных місій была знята Альянсам васьмі дзяржаў, сілы якога высадзіліся ў Цяньцзыне і акупавалі Пекін. Увод замежных войскаў прывёў да перамяшчэння імператарскага ўрада ў Сіянь, падушэння паўстання, пераследавання кітайскіх чыноўнікаў, якія выступалі супраць іншаземцаў, і падпісання Заключнага пратакола, які пашыраў правы заходніх дзяржаў у Кітаі.
У культуры[правіць | правіць зыходнік]
- Падзеі аблогі сталі асновай амерыканскага гістарычнага фільма «55 дзён у Пекіне» (1963).