Горны прытулак ад летняй спёкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Горны прытулак ад летняй спёкі
Chengde Mountain Resort 1.jpg
40°59′15″ пн. ш. 117°56′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Горны прыстанак ад летняй спёкі (кіт. спр. 避暑山庄, піньінь Bìshǔ Shānzhuāng; маньчжурская: Halhūn be jailara gurung) — афіцыйная назва летняй рэзідэнцыі кітайскіх імператараў дынастыі Цын на поўнач ад Пекіна, у горадзе Чэндэ, правінцыя Хэбэй. Уключаны ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Від на рэзідэнцыю маньчжурскіх імператараў у Чэндэ.

Горны прыстанак будаваўся на працягу 89 гадоў, з 1703 па 1792 гады. На тэрыторыі ў 5,6 кв. км., падзеленай на двор афіцыйных прыёмаў і прыватныя пакоі імператарскай сям'і, раскінулася нямала палацаў і цырыманіяльных збудаванняў, большасць з якіх капіруе стылі і ландшафты, характэрныя для розных куткоў Цынскай імперыі. Тым жа імкненнем да стылізацыі адзначаны і прылеглыя да імператарскага саду храмавыя комплексы, як, напрыклад, Путо — паўтор тыбецкага палаца Патала.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 703
рус.англ.фр.