Альянс васьмі дзяржаў









Альянс васьмі дзяржаў (кіт. традыцый. 八國聯軍) — ваенны альянс, у які ўвайшлі Расійская імперыя, ЗША, Германская імперыя, Вялікабрытанія, Францыя, Японская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Італія, чые войскі ўварваліся ў Цынскі Кітай у адказ на масавыя забойствы хрысціян[1], замежнікаў і аблогу дыпламатычных місій у Пасольскім квартале Пекіна. Аб'яднаны кантынгент, часам названы Міжнароднай Вызваленчай Экспедыцыяй (МВЭ), складаўся з 45 000 салдат краін Альянсу. Агульнае камандаванне МОЭ ажыццяўляў генерал-лейтэнант М. П. Ліневіч, затым генерал-фельдмаршал Альфрэд фон Вальдерзее.
У ходзе кампаніі саюзныя войскі ўступілі ў Пекін, дэблакавалі пасольствы, задушылі Баксёрскае паўстанне ў жніўні 1900 года і разбілі імператарскую армію Кітая[2]. Імперскім уладам прыйшлося падпісаць няроўны Заключны пратакол[3].
Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]
У сярэдзіне чэрвеня 1900 г. кітайцы-іхэтуані[4] ўступілі ў Пекін, дзе пачалі аблогу пасольскага квартала, якая доўжылася 56 дзён. Падчас аблогі быў забіты германскі пасланнік Кяцелер. Войскі Альянсу пад камандаваннем Ліневіча ўварваліся ў Пекін. Уварванне суправаджалася рабаваннем і марадзёрствам, у тым ліку ў Забароненым горадзе. Гэта быў жорсткі адказ на нечалавечую жорсткасць іхэтуаней.
Як член альянсу, Аўстра-Венгрыя адправіла ў Кітай (Порт-Артур) аўстра-венгерскі флот у складзе двух вучэбных караблёў і крэйсераў «Кайзерын унд кёнігін Марыя-Тэрэзія», «Кайзерын Елізабет», «Асперн», «Зента», а таксама групу марскіх пехацінцаў у красавіку 1900. У чэрвені яны дапамаглі ўтрымаць Цяньцзіньскую чыгунку ад сіл Баксерскага паўстання, а таксама разграмілі флот узброеных джонак на рэках Хайхэ і Тайчжу. У захопе крэпасцяў Дагу ўдзельнічалі таксама Імператарскі флот Японіі, расійскі Ціхаакіянскі флот, Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі, ВМС ЗША і ВМФ Францыі. Пасля захопу крэйсеры яшчэ доўга стаялі ў порце і экіпаж флоту пакінуў іх толькі пасля ўрэгулявання канфлікту. У падаўленні Іхэтуаньскага паўстання ўдзельнічаў Георг Людвіг фон Трап — самы выніковы аўстрыйскі падводнік Першай сусветнай вайны.
14 жніўня 1900 г. Імператар Гуансюй, ўдава імператрыца Цысі і вышэйшыя чыноўнікі пакінулі імператарскі палац і паслалі на мірныя перамовы вядомага саноўніка Лі Хунчжана. Імперскім уладам прыйшлося падпісаць няроўны Заключны пратакол[3]. Тэкст пратакола быў зацверджаны як дзяржавамі Альянсу, так і далучыўшымся да іх Іспаніяй, Бельгіяй і Галандыяй.
Ацэнка альянсу[правіць | правіць зыходнік]

Альянс васьмі дзяржаў ацэньваецца кітайскімі гісторыкамі як уварванне ў слабы Кітай моцных імперый, якія хочуць разрабаваць краіну. А Баксёрскае паўстанне разглядаецца як паўстанне супраць захопнікаў. Гэтыя падзеі прывялі да яшчэ большай дэстабілізацыі становішча краіны.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑
Іхэтуаньскае (баксёрскае) паўстанне — гэта быў генацыд хрысціянскага насельніцтва Кітая. Іх аддавалі самым пакутным пакаранням смерцю! - ↑ O’Conner, David The Boxer Rebellion London:Robert Hale & Company, 1973, Chap. 16.
- ↑ а б Eight-Nation Alliance in Section 4 Архівавана 2 снежня 2008. Памылка ў зносках: памылковы тэг
<ref>
; імя "autogenerated1" вызначана некалькі разоў з розным зместам - ↑ Фракция тоталитарной секты «Белый лотос».