Перайсці да зместу

Ада Мікалаеўна Рогаўцава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ада Мікалаеўна Рогаўцава
укр.: Ада Миколаївна Роговцева
Дата нараджэння 16 ліпеня 1937(1937-07-16)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Канстанцін Сцепанкоў[d] і Кацярына Сцепанкова[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса
Гады актыўнасці з 1956
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 0737385
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ада Мікалаеўна Ро́гаўцава (Рагаве́ц; укр.: Ада Миколаївна Роговцева [Роговець]; нар 16 ліпеня 1937, Глухаў, Сумская вобласць, УССР) — савецкая і ўкраінская акторка тэатра і кіно.

Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1960), народная артыстка УССР (1967), народная артыстка СССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1981), Дзяржаўнай прэміі Украіны імя А. П. Даўжэнкі (2017). Герой Украіны (2007).

Ада Рогаўцава і Пётр Парашэнка ў Нацыянальным драматычным тэатры імя Івана Франка

Нарадзілася 16 ліпеня 1937 года ў Глухаве (цяпер — Шосткінскі раён Сумскай вобласці Украіны).

Бацька, Мікалай Іванавіч Рогаўцаў, меў дзве вышэйшыя адукацыі, скончыўшы індустрыяльны і сельскагаспадарчы інстытуты, працаваў у НКУС. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у ахове ў М. С. Хрушчова. Маці, Ганна Мітрафанаўна Зайкоўская, па спецыяльнасці аграном. У 1948 годзе сям’я пераехала з Кіева ў Палтаву.

Вучылася ў агульнаадукацыйнай школе № 10 імя В. Караленкі ў Палтаве. У 1959 годзе скончыла Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва імя І. Карпенкі-Карагі, майстэрню К. Сцепанкова.

З 1959 года — актрыса Кіеўскага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі, праслужыла ў ім 35 гадоў.

Шмат іграе ў кіно і на сцэне. Выканаўшы ролю Наталлі Башкірцавай у фільме «Утаймаванне агню», стала сімвалам жаноцкасці і шлюбнай вернасці. Роля Ганны ў кінаэпапеі «Вечны кліч» зрабіла актрысу любіміцай савецкіх гледачоў.

Пасля сыходу з Тэатра імя Лесі Украінкі гастралюе з канцэртнымі праграмамі і камернымі тэатрамі Украіны і Расіі. Іграла ў многіх спектаклях Рамана Вікцюка, з 1994 па 1997 і з 2007 па 2012 год працавала ў Кіеўскім акадэмічным тэатры драмы і камедыі на левым беразе Дняпра. У 2016 годзе вярнулася ў тэатр з адроджаным аншлагавым спектаклем «Вася павінен патэлефанаваць».

Шмат гадоў выкладала акцёрскае майстэрства ў Кіеўскім інстытуце тэатральнага мастацтва імя І. К. Карпенкі-Карага, а таксама на кафедры дыктараў і вядучых тэлепраграм Кіеўскага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Была членам Савецкага камітэта абароны міру. З 1992 года член Камітэта па Дзяржаўным прэміях Украіны імя Т. Г. Шаўчэнкі пры Кабінеце Міністраў Украіны. Член Тэлевізійнай акадэміі Украіны (1997).

Член КПСС з 1967 года, больш за 20 гадоў была членам партбюро, абіралася сакратаром парткама тэатра і дэлегатам XXVII з’езда КПСС.

  • Ада Роговцева. Мій Костя. — К. : Альтерпрес, 2006. — 284 с. — ISBN 966-542-291-X.
  • Ада Роговцева. Свидетельство о жизни. — Черновцы : Meridian Czernowitz, 2013.
  • Поэтические сборники: «Мамині молитви» (на укр. языке), «Целую голос твой» (на рус. языке).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 ліпеня 2016.
  • Денисова И. Окрылённость : [Ада Роговцева] // Мой любимый актёр : Писатели, режиссёры, публицисты об актёрах кино : [сб.] / сост. Л. И. Касьянова. — М. : Искусство, 1988. — С. 159—170.