Перайсці да зместу

Адам Паморскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Паморскі
польск.: Adam Pomorski
старшыня (Польскі ПЭН-клуб[d])
з 2010

Нараджэнне 16 мая 1956(1956-05-16)[1] (68 гадоў)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі і доктарская ступень[d][2] (11 студзеня 2011)
Дзейнасць сацыялогія[3], гістарыяграфія[3], літаратурная крытыка[3] і перакладніцтва[d][3]
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Паморскі (польск.: Adam Pomorski; нар. 16 мая 1956) — польскі літаратурны крытык і сацыёлаг, перакладчык мастацкай літаратуры з англійскай, нямецкай, беларускай, украінскай і рускай моў. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Перакладаць пачаў у 70-х гадах, пераважна з рускай. У 1983 годзе дэбютаваў як паэт. Пасля 1989 года працаваў у Інстытуце палітычных даследаванняў. З 1999 года з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам, а з 2010 года прэзідэнтам польскага ПЭН-клуба. З 2008 года ўваходзіць у журы Грамадскай прэміі СМІ ў галіне літаратуры Cogito. У 2011 годзе ў Варшаўскім універсітэце атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне літаратуразнаўства за працу пра Ганну Ахматаву.

Пераклаў і падрыхтаваў зборнік вершаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia» (2011), узяў значны ўдзел у стварэнні польскамоўных анталогій беларускай паэзіі «Nie chyliłem czoła przed mocą» (2007) і «Pępek nieba» (2007).[4]

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
  2. Polish Science Праверана 5 мая 2023.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 27 кастрычніка 2024.
  4. http://prajdzisvet.org/translators/115-pamorski-adam.html