Саўлеская бітва (1236): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Zair Probus (размовы | уклад) др Azgar перанёс старонку Саўлеская бітва у Саўлеская бітва, 1236: аф |
Zair Probus (размовы | уклад) др арфаграфія |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў, а таксама многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку 180 пскавічоў<ref>В лѣто 6745 [1237] // [http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg07.htm Новгородская первая летопись старшего извода].</ref>. |
Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў, а таксама многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку 180 пскавічоў<ref>В лѣто 6745 [1237] // [http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg07.htm Новгородская первая летопись старшего извода].</ref>. |
||
У выніку |
У выніку паражэння супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі [[куршы]], земгалы і [[селы]]<ref name="ВКЛЭ"/>. У 1237 годзе Ордэн быў вымушаны зліцца з больш паспяховым [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]]. |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 18:00, 20 сакавіка 2012
Саўлеская бітва адбылася 22 верасня 1236 года паміж войскам Ордэна мечаносцаў і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам жамойтаў і земгалаў з другога[1]. Апісана ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы.
У другой палове лета 1236 года быў арганізаваны першы крыжовы паход на Жамойць[2]. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе прынялі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, хрышчоныя эсты, лівы, латгалы, атрад з двухсот пскавічоў, а таксама наўгародскія ваяры[1].
Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці Саўле на крыжакоў, якія вярталіся з паходу, напалі жамойты і земгалы. Лакалізацыя Саўле выклікае спрэчкі, звычайна гэта месца атаясамляюць з сучасным горадам Шаўлі ў Літве. Па іншай версіі, бітва адбылася каля латвійскай вёскі Вецсауле[1].
Цяжкая кавалерыя крыжакоў была вымушаная прыняць бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавага былі на баку лёгка ўзброеных жамойтаў і земгалаў. Войска язычнікаў, магчыма, узначальвалі Выкінт і Эрдзівіл, згаданыя ў дамове 1219 ў якасці жамойцкіх князёў[2].
Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў, а таксама многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку 180 пскавічоў[3].
У выніку паражэння супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі куршы, земгалы і селы[1]. У 1237 годзе Ордэн быў вымушаны зліцца з больш паспяховым Тэўтонскім ордэнам.
Зноскі
- ↑ а б в г Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.
- ↑ а б Насевiч В. Л. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады) // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.
- ↑ В лѣто 6745 [1237] // Новгородская первая летопись старшего извода.