Селы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Селы — усходнебалцкі племянны саюз, які да пач. 13 ст. займаў тэрыторыі па левым беразе р. Заходняй Дзвіны, на паўднёвым усходзе сучаснай Латвію і часткова сумежны раён на паўночным усходзе сучаснай Літвы. Палітычны і ваенны цэнтр селаў — умацаванае гарадзішча (існуе з 6 ст.) і паселішча Селпілс на беразе Заходняй Дзвіны. Селы вялі барацьбу супраць нямецкай агрэсіі, але ў 1208 г. трапілі ў залежнасць ад Лівонскага ордэна. Селы ўвайшлі ў склад латышскай народнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Moora, H. Pirmatnējā kopienas iekārta un agrā feodālā sabiedrība Latvijas PSR teritorijā. — Rīga, 1952.
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — 2-е издание. — М. — Л., 1938.
  • История Латвийской ССР. Том 1. — Рига, 1952.
  • Селы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 308. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.