Беларускі пасольскі клуб: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др clean up, replaced: {{вызнч|1=БЕЛАРУСКІ ПАСОЛЬСКІ КЛУБ}} → '''БЕЛАРУСКІ ПАСОЛЬСКІ КЛУБ''' using AWB (7794) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
Пасля новых выбараў у сакавіку 1928 БПК быў створаны паўторна ў складзе 4 дэпутатаў сейма ([[Павел Каруза]], [[Альбін Стэповіч]], [[Кастусь Юхневіч]] і Фабіян Ярэміч) і 2 сенатараў (Вячаслаў Багдановіч і Васіль Рагуля). У сакавіку – лістападзе 1928 з’яўляўся аўтаномнай часткай аб’яднанага [[Украінска-беларускі пасольскі клуб|Украінска-беларускага клуба]], затым дзейнічаў самастойна. У парламенце дзейнічаў паралельна з паркамуністычным [[Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клуб “Змаганне”|Беларускім сялянска-работніцкім пасольскім клубам “Змаганне”]], з якім вёў вострую ідэалагічную барацьбу. У розны час БПК узначальвалі Браніслаў Тарашкевіч (1922 – [[1924]]), Васіль Рагуля (1924 – 1925), Фабіян Ярэміч (1925 – 1927, 1928 – 1930). |

[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы]] |
Версія ад 08:40, 4 мая 2012
БЕЛАРУСКІ ПАСОЛЬСКІ КЛУБ – беларуская фракцыя ў парламенце Польскай Рэспублікі ў 1922 – 1927 і 1928 – 1930. Створаны ў лістападзе 1922. Першапачаткова членамі БПК з’яўляліся 11 дэпутатаў (паслоў) сейма (Антон Аўсянік, Сяргей Баран, Уладзімір Каліноўскі (пасля яго замяніў Павел Валошын), Міхал Кахановіч, Пятро Мятла, Васіль Рагуля, Сымон Рак-Міхайлоўскі, ксёндз Адам Станкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Якавюк і Фабіян Ярэміч) і 3 сенатары (Вячаслаў Багдановіч, Аляксей Назарэўскі, Аляксандр Уласаў). У працэсе сваёй дзейнасці клуб адстойваў сацыяльныя і нацыянальныя правы беларускага насельніцтва ў Польшчы. Cпачатку займаў лаяльную пазіцыю ў адносінах да польскага ўрада, але ў сярэдзіне 1923 перайшоў у апазіцыю; дапускаў тактычнае ўзаемадзеянне з польскімі левымі і цэнтрысцкімі партыямі. 24 чэрвеня 1925 з-за тактычных рознагалоссяў у БПК адбыўся раскол. Паслы сейма Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Павел Валошын і Пятро Мятла стварылі асобны пасольскі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Дэпутаты, якія засталіся ў БПК, займалі апазіцыйнае становішча ў дачыненні да пасольскага клуба БСРГ і польскага ўрада. Пасля новых выбараў у сакавіку 1928 БПК быў створаны паўторна ў складзе 4 дэпутатаў сейма (Павел Каруза, Альбін Стэповіч, Кастусь Юхневіч і Фабіян Ярэміч) і 2 сенатараў (Вячаслаў Багдановіч і Васіль Рагуля). У сакавіку – лістападзе 1928 з’яўляўся аўтаномнай часткай аб’яднанага Украінска-беларускага клуба, затым дзейнічаў самастойна. У парламенце дзейнічаў паралельна з паркамуністычным Беларускім сялянска-работніцкім пасольскім клубам “Змаганне”, з якім вёў вострую ідэалагічную барацьбу. У розны час БПК узначальвалі Браніслаў Тарашкевіч (1922 – 1924), Васіль Рагуля (1924 – 1925), Фабіян Ярэміч (1925 – 1927, 1928 – 1930).