Альбін Мацвеевіч Стаповіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Альбін Стэповіч)
Перайсці да: рух, знайсці
Альбін Мацвеевіч Стаповіч
Дата нараджэння

18 сакавіка 1894(1894-03-18)

Месца нараджэння

Барані, Свянцянскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

18 снежня 1934(1934-12-18) (40 гадоў)

Месца пахавання

Могілкі Роса

Краіна

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of Poland (1928-1980).svg Польская Рэспубліка

Альма-матар

Казанскі ўніверсітэт
Віленскі ўніверсітэт

Прафесіі

палітык, публіцыст, музыкант

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Альбін Мацвеевіч Стаповіч (Стэповіч) (польск.: Albin Stapowicz; 18 сакавіка 1894, вёска Барані, цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 18 снежня 1934; псеўд. Уладзімір Загорскі) — беларускі грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брат К. Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім універсітэтах (1918—24). Перапыніў вучобу па прычыне матэрыяльнага становішча. Надалей выкладаў спевы і музыку ў Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага земляробча-прамысловага банка ў Вільні, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго сакратар, намеснік старшыні (1930—34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. 3 1926 сакратар, у 1927—30 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), выдавец яго органа — газеты «Беларуская крыніца». У 1928—30 пасол (дэпутат) польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. У 1930 намеснік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1931 выйшаў з БХД. Супрацоўнічаў з Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыяй, адзін з ідэолагаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў (пад псеўданімам Уладзімір Загорскі).

Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я. Купалы, М. Машары, К. Сваяка, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўскага, А. Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы, аўтар гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе ў яго роднай вёсцы Барані адбыліся чытанні, прысвечаныя Альбіну Стаповічу, і адкрыта мемарыяльная шыльда[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Глагоўская А. Кар'еру пачынаў у Цеханаўцы // Спадчына. 1994. № 6.
  • Глагоўская А. Стаповіч // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.