Размовы з удзельнікам:Maksim L./Архіў/2015-2020: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 95: Радок 95:
: Прошу переименовать учётку: [[удзельнік:Advisors]] → [[удзельнік:Мастер теней]]. В других проектах (Рувики и т.п.) тоже только мои учётки. [[Удзельнік:Advisors|Advisor]] ([[Размовы з удзельнікам:Advisors|размовы]]) 19:10, 11 верасня 2012 (UTC)
: Прошу переименовать учётку: [[удзельнік:Advisors]] → [[удзельнік:Мастер теней]]. В других проектах (Рувики и т.п.) тоже только мои учётки. [[Удзельнік:Advisors|Advisor]] ([[Размовы з удзельнікам:Advisors|размовы]]) 19:10, 11 верасня 2012 (UTC)
:: Готово. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 19:47, 11 верасня 2012 (UTC)
:: Готово. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 19:47, 11 верасня 2012 (UTC)
::: Спасибо. [[Удзельнік:Мастер теней|Мастер теней]] ([[Размовы з удзельнікам:Мастер теней|размовы]]) 21:04, 11 верасня 2012 (UTC)

Версія ад 00:04, 12 верасня 2012

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

Архівы размоў: сакавік–ліпень 2007 | жнівень–снежань 2007 | студзень–чэрвень 2008 | ліпень–снежань 2008 | 2009 | студзень–жнівень 2010 | верасень–снежань 2010 | студзень–чэрвень 2011 | ліпень 2011–чэрвень 2012


Rename

  • Hi! I would appreciate if you could rename me to Mh7kJ. I am renaming globally. Confirmation: here. Thank you very much! -Orashmatash (размовы) 19:30, 14 чэрвеня 2012 (UTC)
  • Hello. I request renaming my following accounts:
  • محمد الجداوي → Avocato
  • GedawyBot → AvocatoBot
  • Confirmation link: [1]
  • Reason: Privacy reasons

Please, delete all my userpages and talk pages of these accounts before renaming. Thanks in advance.--M.Gedawy 06:06, 15 ліпеня 2012 (UTC)

Партал:Біяграфіі

Да каго звяртацца - зрабіць беларускі Шаблон:Border, Шаблон:Talkheader? Таксама, прашу праверыць, і зрабіць заўвагі на Старонцы "Размовы" --Krupski Oleg (размовы) 09:34, 17 ліпеня 2012 (UTC)

Калі шаблоны і праўда патрэбныя, то можна зрабіць самаму. --Максім Л. (размовы) 09:52, 17 ліпеня 2012 (UTC)
  • Дзякуй - вы праверылі. Калі вы будзеце выпраўляць (мой беларускі) - я вам давяраю, буду рады. А я паспрабую развіваць партал. --Krupski Oleg (размовы) 21:51, 19 ліпеня 2012 (UTC)
    • Няма за што, як даглядчык праглядаю ўсе новыя версіі дагледжаных артыкулаў. Раю Вам, калі карыстаецеся Фаерфоксам, паставіць сабе беларускі спелчэкер. --Максім Л. (размовы) 06:57, 20 ліпеня 2012 (UTC)

Комонс

http://commons.wikimedia.org/wiki/File:Sivak_Anatoliy_Aleksandrovich.jpg - это можно исправить, добавив приемлемую лицензию?--Амба (размовы) 22:49, 31 ліпеня 2012 (UTC)

Забыл ответить :( Там только под свободной лицензией можно размещать, поэтому ничем не поможешь, если это не собственная работа или нет письма от автора в ОРТС. --Максім Л. (размовы) 14:25, 8 жніўня 2012 (UTC)

...моўныя перакладчыкі

Думаецца, разумным будзе завесці катэгорыі парамі: Перакладчыкі на нскую мову, Перакладчыкі з нскай мовы---Хамелка/ разм. 13:09, 8 жніўня 2012 (UTC)

Так, калі катэгарызаваў, то падумаў пра гэта. --Максім Л. (размовы) 14:21, 8 жніўня 2012 (UTC)


Праверка сувязі ад Pracar

Максім Л, трошкі не зусім ясна, як "размаўляць" з удзельнікамі. Так, каб тэхнічна адзначалася перад маім нікам дата і час паведамлення ў ходзе размовы. Бо ў ходзе майго адказу нічога падобнага накшталт ""14:21, 8 жніўня 2012 (UTC)"" і гіперспасылкі не з'явілася. Патлумачце лепей, калі ласка. Pracar

Праверка сувязі-2 ад Pracar

Дзякуй, ясна, бо не вядаю яшчэ ўсіх тэхнічных прылад і асаблівасцей фарматавання. А наконт прыметнікаў, то скажу, што я і старыя правілы арфаграфіі не надта добра ведаю. Думаю, што прынятыя апошнія правілы не з'яўляюцца ў гістарычнай перспектыве канчатковымі з-за ўзнікаючых часам спрэчак, якія выкліканы недапрацоўкамі саміх правіл. (Ну навошта было ўводзіць пісаць тапанімічныя прыметнікі з вялікай літары? Можа і назвы народаў (як у польскай мове) ужо пішуцца з вялікай:)?) Усе тыя вікі-артыкулы, якія былі створаны ці палепшаны мной, маёй уласнасцю не з'яўляюцца (а таксама не з'яўляюцца маімі блогамі). І я не стаўлюся раўніва да карэкцыі. Абы на добрую справу. Артыкулы ствараюцца калектыўна. Адсюль, калі супольнасць заўважыць якія памылкі ў маёй тэкставай інфармацыі, хай не саромееца іх выпраўляць, бо ў канечным выніку мэтай з'яўляецца змястоўны цікавы артыкул для грамадства. Пасля напісання і замацавання інфармацыі ў тэксце праглядаю, ці не закралася якая-небудзь апіска ці недакладнасць. Калі мной заўважаюцца якія ну яўныя памылкі (ці апіскі) у іншых артыкулах, я не лянуюся падправіць без шкоды да ўнёска іншых удзельнікаў. Ва ўсялякім чыне, правілы наконт прыметнікаў ад тапонімаў ужо ведаю. P.S. Дзякую яшчэ раз за дапамогу па прыладам. --Pracar (размовы) 18:32, 8 жніўня 2012 (UTC)

Правілы які б ні спрэчныя, але правілы. Правіць ніхто не саромеецца, напісаў пра правапіс для таго, каб правіць нікому за Вамі не трэба было, прынамсі падобныя дробязі. --Максім Л. (размовы) 18:39, 8 жніўня 2012 (UTC)
Не трэба ад людзей патрабаваць так багата. Ад памылак ніхто не застрахаваны, тым болей ад дробных, тым болей ад ненаўмысных. Тым болей ад правіл, якія нядаўна прыняты і не вывучаліся ў свой час у школе. Таму дагляд супольнасці за артыкуламі патрэбен ва ўсялякім выпадку. // У беларускай вікіпедыі артыкулы пішуцца па "акадэмічным" правапісе, але сама вікіпедыя не з'яўляецца акадэмічнай энцыклапедыяй - яе не пішуць толькі акадэмікі (хоць, напэўна, гэта было б нядрэнна). І сам праект вольнай энцыклапедыі "Вікіпедыя" не прэтэндуе на акадэмічнасць, з устанаўленнем нейкіх трывалых назваў артыкулаў, з'яў ці працэсаў, а прапагандуе альтэрнатыўнасць. Калі хто з адміністратараў інакш думае, то раіў бы уладкоўвацца, лепей, у выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" і там рэалізоўваць свой пурызм і навязванне канчатковай навуковасці наконт назвы артыкулаў ці тэрміналогіі. Не такая, на жаль, у нас усталяваная навуковая тэрміналогія і не такая выдатная беларуская навукаграфія з усталяванымі тэрмінамі і назвамі (асабліва ў гуманітарных навуках пасля савецкага перыяду), каб яшчэ спрачацца і не прыбіраць пасля савецкіх нова-язаў. Лічу, што трэба ліберальней адносіцца да гэтага, бо ніхто не ведае, што будзе заўтра. Калі так ставіцца да аўтараў-удзельнікаў, якія ствараюць артыкулы, то артыкулы на "акадэмічнай" мове з акадэмічнымі тэрмінамі будуць пісаць толькі філолагі-акадэмікі, якія паразганяюць усіх нефілолагаў-неакадэмікаў. А ці ў нас багата такіх? Яшчэ нядаўна мной пісаліся спасылкі на даўно існавалы артыкул [Паўстанне, 1863-1864], а цяпер гэты артыкул называецца [Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864], а заўтра, можа, будзе называцца [Стычнёвае паўстанне] ці [Паўстанне Кастуся]. Мне, вось, не вельмі падабаецца, што ў бе-вікіпедыі "Эмілія Плятэр" (і інш.) не пішацца як "Эмілія Плятар". Па-мойму, "Плятар" для беларускага вымаўлення натуральней - змяньшае колькасць ненаціскнога "э" у іншамоўных прозьвішчах (каб не блытацца з націскам, якое акадэмічна павінна быць на "о" ці на "э"). А такія "дробязі" правілы ўлічваюць, Максіме? Але, напэўна, якісьці акадэмік напісаў артыкул у "Беларускай энцыклапедыі" і зрабіў "правіла", якое неапраўданае. /// Працаваць буду над вікі-артыкуламі да канца тыдня, а пасля зраблю перапынак на паў-гады. Гэта не звязана з "размовамі" з адмінамі, а трэба рэалізаваць некаторыя праекты. А пасля вярнуся і напішу яшчэ некаторыя артыкулы. І прашу не злавацца. Вы, Максім, як і іншыя адміны і ўдзельнікі, робіце шмат карыснага, як у цэлым, так і па дробязям. Прагляджу свае ўкладзеныя тэксты і перапраўлю за сабой. З павагай.--Pracar (размовы) 20:14, 8 жніўня 2012 (UTC)
Няўжо ад Вас чагосьці патрабаваў і дзе злаваўся? Наогул, не разумею Вашай крыўды. Сказаў, што паводле новых правілаў іначай, і толькі. Сказаў, бо лічыў, што мае словы адэкватна прымуцца. Адносна "альтэрнатывы", то Вікіпедыя яе не прапануе, наадварот -- "альтэрнатыва" забаронена, артыкулы і іх назвы мусяць адпавядаць аўтарытэтным друкаваным крыніцам. Гэта асноўнае правіла Вікіпедыі. Каб пісаць пісьменна акадэмікам быць не абавязкова, дастаткова школьнай адукацыі, таксама можна паставіць сабе беларускі спелчэкер (ёсць для Фаерфокса). Дарэчы, паводле новых правілаў правільна пісаць менавіта "Плятар". --Максім Л. (размовы) 21:02, 8 жніўня 2012 (UTC)
Шаноўны Максім, добра, што знята праблема, як пісаць прозвішча графіні без ненаціскнога “э”. А як цяпер пісаць па-новаму яе імя: Амілія, Ямілія ці Імілія? Ці змясціць націск на першы склад – *Эмілія. І калі б пытанне было толькі ў гэтым... Беларуская літаратурная мова, на жаль, яшчэ недадстакова распрацавана, унармавана, усталявана і з’яўляецца далёкай ад дасканаласці. У мяне даўно ёсць непаразуменне, як, напрыклад, вырашыць праблему з перакладам іншых навуковых і культурных тэрмінаў. Як перакласці на беларускую мову выразы “Ваше Превосходительство”? “Ваша Правасхадзіцельства”? Карачкавата гучыць, але ж, напэўна, гэта норма. У розных беларускамоўных навуковых (!) кнігах тэрмін “действительный тайный советник” прапануецца і як “сапраўдны тайны саветнік”, і як “рэчаісны тайны саветнік”, і як “правадзейны тайны дарадца”. А можна яшчэ нарабіць шмат уласных варыянтаў, круцячы “правадзейны-існы-рэчаісны-сапраўдны тайны-таемны саветнік-радца-дарадца-райца”. А як правільна, акадэмічна, па-навуковаму перакласці “губернское по крестьянским делам присутствие”? Як “губернская па сялянскім справам установа” ці “губернская прысутнасць па сялянскім справам”?. А які правільны адпаведнік тэрміну “Священный Синод”? Можа, “Свяшчэнны Сінод”, “Свячэны Сінод” ці “Свяцоны сінод”? І такіх праблем з перакладам на нашу мову хапае. /// Не далі мне адназначнага адказу на гэта старыя правілы і слоўнікі, думаю, што не дадуць пакуль і новыя. Дзе ўсталяваныя акадэмічныя нормы гэтых тэрмінаў і іншых, і дзе ж тыя аўтарытэтныя друкаваныя крыніцы, з якіх можна браць прыклад? Ці дапаможа мне ў гэтым спелчэкер (ад Фаерфоркса ці ад Фаярфокса?)? Яшчэ раз адзначу, што як са старымі акадэмічнымі правіламі, так і з новымі, я яшчэ доўга буду заставацца непісьменнай асобай. Ліквідаваць мне маю непісьменнасць не дапаможа і “тарашкевіца”, бо “тарашкевіцай” не валодаю, а толькі “чытаю і пэраклядаю са слёўнікам”. На маю думку, “тарашкевіца” яшчэ болей павялічвае колькасць варыянтнасці і праблем у арфаграфіі, чым іх вырашае. Асабліва гэта тычыцца запазычаных слоў. /// Прапанаваў бы завесці ў бе-вікіпедыі спецыяльную неафіцыйную пасаду моўнага карэктара, які б вырашаў бы толькі моўныя пытанні (і не займаўся, напрыклад, карэкцыяй фарматавання), як гэта існуе ў выдавецтвах друкаваных энцыклапедый, дзе карэктары правяць тэксты і акадэмікаў, і дактароў навук. Але ж усё роўна, на мой погляд, гэта канчаткова не вырашыць пытанне з акадэмічнасцю тэкстаў, якія пішуць не толькі акадэмікі (як не толькі акадэмікі адмініструюць праект), бо ведаю выпадак, як адзін такі добры лінгвіст-карэктар пры перакладзе на беларускую мову перайменаваў “Юзафа Пілсудскага” у “Язэпа Пілсудскага” толькі з-за таго, што не ведаў глыбока гэтай навуковай тэмы. Таму ненаўмысна ў артыкулах усё роўна будзе прабівацца варыятнасць і супярэчнасць арфаграфіі і тэрміналогіі. І думаю, што трэба да нашых людзей ставіцца ліберальней. Яны ў тым не вінаватыя (ці не вінаваты). І не раю зараз патрабаваць ад іх усіх і мяне ў прыватнасці занадта багата. Думаю, усё паступова з часам ўсталюецца лепей. І карэктаваць правапісанне бе-вікі-артыкулаў прыдзецца не раз, на жаль. /// А наконт “аўтарытэтнасці друкаваных крыніц” хочацца рытарычна запытаць, а якія такія аўтарытэтныя крыніцы прымусілі перайменаваць артыкул [Паўстанне, 1863-1864] на [Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864]? Хіба паўстання не было на Ўкраіне (Украіне)? А дзе была сутычка паўстанца графа Ляона Плятара са сваім атрадам (Дынабургскі павет)? Напэўна, і Латвію трэба ўключыць у спіс назвы? Ці не ўключаць, бо Дынабург (Даўгаўпілс) уваходзіў у склад Дынабургскага павета Віцебскай губерні? Чым непрымальнай з’яўляецца ўсталяваная польская навуковая назва падзеі “Студзеньскае паўстанне”? І ці дапаможа ў гэтым спэлчэкер Фаерфокса? Я не прапаную тут тэму для вялікай дыскусіі наконт назвы паўстання. Для мяне гэта непрынцыповыя пытанні і адказваць на іх не хочацца. Прапаную іншым тут ставіць апошнія тыльды над “у”. /// Абагульняючы, адзначу, што не хочацца весці шматстаронкавыя размовы наконт арфаграфіі, адукаванасці і акадэмічнасці. І большасць пытанняў зададзена, Максім, не Вам уласна, а рытарычна. Яшчэ раз падкрэсліваю, што старонкі, створаныя мною ці палепшаныя, не з’яўляюцца ўжо маёй уласнасцю, а грамадскім набыткам. І нішто не замінае супольнасці ні маральна, ні тэхнічна гэтыя старонкі карэктаваць, калі ёсць лепшыя знаўцы арфаграфіі ці тэматыкі. З усёй павагай.--Pracar (размовы) 10:50, 9 жніўня 2012 (UTC)
Калега, няма часу на падобныя дыскусіі. Ды і марныя яны, бо Вікіпедыя не месца для іх. Калі ёсць прапановы па перайменаванні, можна паставіць пытанне пра гэта ў размовах да артыкула і прывесці крыніцы, якія б сведчылі за перайменаванне. Тады і вырашым. --Максім Л. (размовы) 11:33, 9 жніўня 2012 (UTC)
Эмілія - імя іншамоўнага паходжання і нічога там нікуды не пераходзіць, тое ж самае і з прозвішчам Плятэр. Священный Синод выключна Свяшчэнны Сінод (лепшы руска-беларускі слоўнік, карыстайцеся!). Фаерфоркс таксама запазычанае. Украіне, Ў няма ў беларускай мове. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:17, 9 жніўня 2012 (UTC)
Калі ў Пля́тэр націск на першы склад, то і праўда, а калі на другі, то Плята́р. --Максім Л. (размовы) 11:33, 9 жніўня 2012 (UTC)
Атрымліваецца, што новыя правілы вырашылі заняцца толькі тым, каб тапанімічныя прыметнікі пісаць з вялікай літары. Ужо б маглі і не парыцца такімі "рэформамі" мовы, каб не перавучваць людзей па сто разоў і не ствараць падставу для "размоў". Ва ўсялякім чыне, дзякуй за інфармацыю. --Pracar (размовы) 11:46, 9 жніўня 2012 (UTC)

Запыт пра файлы

Шаноўны Максім, мной быў створаны артыкул [Міхал Антонавіч Зяновіч]. Я хачу да яго дадаць файл-выяву, у прыватнасці аўтограф гэтага чалавека. Я ўжо ўмею далучаць файлы ў вікі-сховішча і ўкладваць у артыкулы. Фота аўтографа зроблена мной уласна і не падпадае пад якое-небудзь аўтарскае права. Я хачу размясціць файл для вольнага выкарыстання. Праблема ў тым, што файл патрабуе пэўнай карэкцыі - аўтограф знаходзіцца ў шэрагу спіса аўтографаў на выяве і яго недастаткова толькі асобна абрэзаць. Трэба на абрэзаным кавалку яшчэ пасціраць хвасты іншых суседніх аўтографаў. Да каго з адмінаў ці ўдзельнікаў можна звярнуцца, каб пераслаць гэты файл для такой вельмі лёгкай карэкцыі ў фоташопе ці іншым графічным рэдактару (сама выява добрай якасці), бо ўласна такімі аперацыямі не валодаю. Дадам яшчэ, што праз паў-гады планую напісаць яшчэ шэраг артыкулаў і дадаць да іх падобныя ж аўтографы. Таму праз паў-гады неабходна мне дапамога і на гэты тузін выяў-аўтографаў.--Pracar (размовы) 08:39, 10 жніўня 2012 (UTC)

Можаце даслаць мне на пошту, адкарэктую і дашлю Вам, каб Вы загружалі на Команз. Але, магчыма, лепей будзе каб Вы загрузілі на Команз, а я там скарэктую выяву. --Максім Л. (размовы) 09:00, 10 жніўня 2012 (UTC)

А што такое Команз, прабачце? Не ведаю. Патлумачце. Высылаю, лепей, на мэйл, бо яшчэ падрабязна патлумачу ў ворд-файліку, як лепей зрабіць, бо аўтограф напісаны разам з прынятым у тыя часы пісьмовым скарачэннем пасады Барысаўскага маршалка. Калі буду далучаць у артыкул, то хочацца і зрабіць там расшыфроўку, каб людзі ведалі, як тады пісалася. Але растлумачыце, што такое Команз.--Pracar (размовы) 09:34, 10 жніўня 2012 (UTC)

Команз або Вікісховішча - сховішча для розных файлаў, якія выкарыстоўваюцца ў вікі (музычныя кампазіцыі, выявы, відэа). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:55, 10 жніўня 2012 (UTC)

Тапонімы ці назвы пасад?

Шаноўны Максім, Вы напісалі мне калісь такое паведамленне:"Прыметнікі створаныя ад тапонімаў (урбанімаў), напр. "Віленскі", "Мінскі", паводле новых правілаў пішуцца з вялікай літары. --Максім Л. (размовы) 16:45, 8 жніўня 2012 (UTC)". Я згадзіўся паправіць у сваіх тэкстах гэтыя прыкметнікі. Але зайшоў на старонку [Беларуская мова] і па тамтэйшай спасылцы [2] у новых правілах не знайшоў нічога падобнага. Наадварот, там пішацца у Главе 5 параграфа 23 у радзеле 21: "у прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіж –– нясвіжскі, Сураж –– суражскі, Парыж –– парыжскі, Балхаш –– балхашскі, латыш –– латышскі, чуваш –– чувашскі, Волг/Волж –– волжскі, чэх/чэш –– чэшскі, Праг/Праж –– пражскі, вараг/вараж –– варажскі". Як бачна нясвіжскі пішацца з малой. У вышуку па слову "тапон" (тапонімі) нічога не было. У правілах па напісанні малой і вялікай літары (Глава 6 параграф 28, 29) адзначаецца, што з вялікай літары пішуцца назвы пасад. Што рабіць? Падайце, калі ласку, нэт-спасылку на тое, як пішуцца прыметнікі, утвораныя ад тапонімаў (урбанімаў)?

З вялікай ва ўласных імёнах і назвах (Адальберт Пражскі, Слуцкі раён), а таксама ў назвах пасад і тытулаў (Папа Рымскі, Эцгерцагіня Аўстрыйская). А ў якім кантэксце нясвіжскі ў Вас? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:28, 10 жніўня 2012 (UTC)
Я так разумею, што размова ў Максіма Л ішла гаворка пра выразы ў тэксце "віленскі генерал-губернатар Назімаў" ці "Віленскі генерал-губернатар Назімаў", "мінскі губернскі маршалак "Горват" ці "Мінскі губернскі маршалак Горват", "мазырскі павятовы маршалак Замайскі" ці "Мазырскі павятовы маршалак Замайскі". Гэтыя выразы стаяць, зразумела, не ў пачатку сказа, а ў сярэдзіне сказа. Глядзіце, калі ласка, артыкул [Антон Яленскі]. Раней яны пісаліся з малой, як і запісана ў зробленых мной артыкулах. Дадам, што ў правілах (Глава 6, параграф 28) гаворка ідзе: а) пра "найменні вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін": Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны Кангрэс; б) пра "найменні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый": Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; в) пра "простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый": Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Таварыства Чырвонага Крыжа, Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Адсюль, 1) гаворка ідзе пра "органы". І 2) ці ўвогуле з'яўляюцца пасады павятовых маршалкаў,губернскіх маршалкаў, генерал-губернатара "вышэйшымі" органамі кіравання Расійскай імперыі. У новых правілах, у тым жа пункце, пішацца: "З малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзяленняў навуковых і адукацыйных устаноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група". Аднак, зноў жа пра дробныя "органы" (малыя), а не пасады. Не разумею. Калі ласка, дайце спасылку на канкрэтны параграф і пункт правіл. Ці можа гаворка ў Максіма Л ішла пра іншае? Пра якія "прыметнікі, створаных ад тапонімаў (урбанімаў)"? Не ведаю, але чакаю яснасці. З павагай.--Pracar (размовы) 18:02, 10 жніўня 2012 (UTC)

СiбДАУ

Здравствуйте! Вы отпатрулировали раздел "Гісторыя" в статье Сібірскі дзяржаўны аэракасмічны ўніверсітэт імя акадэміка М. Ф. Рашатнёва, но никаких изменений не внесли. Я писал его со своими скромными (почти никакими) знаниями белорусского и просто уверен, что где-нибудь могут быть стилистические ошибки. Я расчитывал, что их исправят, как только заметят. В разделе действительно нет ошибок или вы не проверяли весь текст? Almi92 (размовы) 18:52, 11 жніўня 2012 (UTC)

Здравствуйте. Печально признавать, отвлёкся на время, из офиса патрулировал, и "одобрил" только изменения в шаблоне, то что ниже "не заметил", забыв что всё-таки там +3,6 КБ. Спасибо, вроде, первый случай такой, буду внимательнее впредь. --Максім Л. (размовы) 20:54, 11 жніўня 2012 (UTC)

Alex Esp -> Àlex

Hi Maksim, I'm renaming all my accounts from Удзельнік:Alex Esp to Удзельнік:Àlex. I request renaming my account here. Confirmation link: [3]. Thank you!--Alex Esp (размовы) 14:51, 15 жніўня 2012 (UTC)

Thank you.--Àlex (размовы) 09:22, 25 жніўня 2012 (UTC)

Просьба дапамагчы знайсці кампраміс

Вітаю. Звяртаюся да Вас як да адміністратара Вікіпедыі з просбай пазнаёміцца з гэтай тэмай: Вікіпедыя:Форум#Просьба дапамагчы знайсці кампраміс. Bladyniec (размовы) 16:04, 22 жніўня 2012 (UTC)

Дзякуй, але гэтага правіць ужо не трэба, гэта стары варыянт. Прапаную праверыць артыкул у галоўнай прасторе. :) Bladyniec (размовы) 18:01, 22 жніўня 2012 (UTC)
Тады я не зразумею, што менавіта Вам не падабаецца ў цяперашнім артыкуле ў асноўнай прасторы. Атрымліваецца, не падабаецца толькі напісанне яго імя і што названы беларускім архітэктарам? --Максім Л. (размовы) 18:21, 22 жніўня 2012 (UTC)
Большасць справаў атрымалася сёння ўжо вырашыць, засталіся дробязі. Дзякуй за Тваю дапамогу. Калі хочаш паглядзець, у чым была праблема і які кампраміс атрымалася дасягнуць, паглядзі калі ласка Размовы:Генрых Гай. Bladyniec (размовы) 20:30, 22 жніўня 2012 (UTC)

Запыт пра фота

Маё вітанне! Калі ласка, дапамажыце. Зараз дапрацоўваю артыкул Эдвард Адамавіч Вайніловіч. І хацеў бы запытацца. Вось тут [4] ёсць фота Эдварда Вайніловіча ў яго маёнтку Савічы, які ён пакінуў у 1919 г. Ці можна загрузіць яго у команз (і пад якой ліцэнзіяй)? А таксама пра гэта фота [5], якое хацеў бы ўставіць у шаблон замест існуючага партрэтнага фота? Яно болей выразнае і прыгожае. (Пытаўся ва ўдзельніцы Хамелкі, але не дапытаўся. Напэўна, ужо склала дзяржуства)--Pracar (размовы) 17:33, 8 верасня 2012 (UTC)

Думаю, у любым выпадку, абодва фота {{PD-old}} і можна грузіць на Команз. Таксама, для даведкі, калі фота рабіліся ў міжваеннай Польшчы і на іх яўна не пазначана аўтарства, то яны адразу трапляюць ў грамадскі здабытак -- тады {{PD-Polish}}. --Максім Л. (размовы) 17:53, 8 верасня 2012 (UTC)

Хацеў бы таксама, калі ёсць у Вас час, каб патлумачылі, якая розніца паміж команз і тымі 708 файламі, што маюцца разам у бе-вікіпедыі. Раней іх было болей, а адміны некаторыя павыдалялі. Мне патрэбна, каб ведаў, як правільна загружаць файлы. /// А таксама пра час "міжваенная" - да 1939? Бо бачыў у "Апошніх зменах", што ЗША-дэлінкеры часта выдаляюць файлы-выявы, якія пазней 1926-1928 гг. /// А ў польскіх цыфровых бібліятэках ёсць шмат цікавых выяў-фотакартак пра нашу краіну. Што тут? /// Дзякуй загадзя--Pracar (размовы) 18:11, 8 верасня 2012 (UTC)

Сюды грузіцца звычайна тое, што нельга грузіць на Команз, т.б. не свабоднае, але вельмі неабходнае для нейкага артыкула. І адпаведна яно, калі не свабоднае, мусіць адпавядаць пэўным умовам. Праўда, людзі грузяць часам не кіруючыся нічым, таму час ад часу даводзіцца парадкаваць -- свабоднае перагружаць на Команз і выдаляць не свабоднае, калі яно не вельмі неабходнае ці яму можна знайсці свабодную замену.
Так, міжваенная гэта да 1939 году. Што выдаляў Камонз-дэлінкер трэба глядзець, так проста адказаць не магу, чаму ён выдаляў. --Максім Л. (размовы) 18:30, 8 верасня 2012 (UTC)
Наконт выяў у бібліятэках, паўтаруся, калі аўтарства гэтых фота яўна не пазначана, то яны ў грамадскім набытку -- можна на Команз у адпаведнасці з PD-Polish. Але моцна сумняюся, што там шмат фота без аўтарства, таму трэба глядзець пра кожнага аўтары ці выйшаў ужо тэрмін аўтарскіх правоў яго і яго нашчадкаў. --Максім Л. (размовы) 18:38, 8 верасня 2012 (UTC)
Я яшчэ не сплю :). Я адразу адказала, але, напэўна, не захавалася старонка. Выдаляла выявы з большага я, тое, што не мела ліцэнзіі, а адказу ад загрузіўшых было не дачакацца. ---Хамелка/ разм. 21:17, 8 верасня 2012 (UTC)

Переименование учётки

Здравствуйте. Вы, видимо, единственный бюрократ проекта, а страницы запросов на переименование учёток не существует, поэтому, пишу сюда.

Прошу переименовать учётку: удзельнік:Advisorsудзельнік:Мастер теней. В других проектах (Рувики и т.п.) тоже только мои учётки. Advisor (размовы) 19:10, 11 верасня 2012 (UTC)
Готово. --Максім Л. (размовы) 19:47, 11 верасня 2012 (UTC)
Спасибо. Мастер теней (размовы) 21:04, 11 верасня 2012 (UTC)