Размовы з удзельнікам:Maksim L./Архіў/2015-2020

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Архівы размоў: сакавік-ліпень 2007 | жнівень-снежань 2007 | студзень-чэрвень 2008 | ліпень-снежань 2008 | 2009 | студзень-жнівень 2010 | верасень-снежань 2010 | студзень-чэрвень 2011 | ліпень 2011-чэрвень 2012 | ліпень 2012-чэрвень 2013 | ліпень 2013-снежань 2013 | 2014 | 2015-2020


Выдаленне падстаронкі[правіць зыходнік]

Прывітанне! Я не падумаўшы зрабіў падстаронку, потым зразумеў, што яна мне не патрэбна. Калі ласка, выдаліце яе. --Itsemurhaja (размовы) 18:25, 7 студзеня 2015 (FET)

Выдаліла, у наступны раз проста дадайце на такую старонку шаблон {{Да выдалення}}. Старонкі з асабістай прасторы па просьбе ўладальніка выдаляюцца без абмеркавання і пытанняў :).--Хамелка/ разм. 22:31, 7 студзеня 2015 (FET)

У схаваную катэгорыю[правіць зыходнік]

Вітаю. У артыкуле Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч прастаўляецца катэгорыя «Pages using duplicate arguments in template calls». Яе трэба неяк беларусізаваць, стварыць, і дадаць у схаваныя. І таксама выправіць катэгорыю Pages where expansion depth is exceeded.--Liashko (размовы) 22:23, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Пра першую ўжо думаў як перакласці, але другая нават дакладна не разумею што. Нешта паспрабуем зрабіць. --Максім Л. (размовы) 22:27, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Наколькі я разумею, другая катэгорыя змяшчае артыкулы, у якіх з-за вялікага памеру не могуць раскрыцца ўсе шаблоны. Механізм Вікіпедыі, калі стварае старонку для прагляду, замяняе шаблоны на іх змест, але пры гэтым ёсць абмежаванні (іх можна ўбачыць, калі ў артыкуле націснуць «Правіць», потым «Як будзе», унізе з'явіцца табліца «Звесткі прафілявання парсера», у ёй пункты «Памер уключэнняў па разгортванні», «Памер аргументаў шаблона» і «Найбольшая глыбіня разгортвання»). Калі гэтыя абмежаванні парушаюцца, то шаблоны ў артыкуле не замяняюцца сваім зместам, і, відаць, артыкул дадаецца ў гэтую схаваную катэгорыю.--Artsiom91 (размовы) 22:35, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 23:24, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Першую я ўжо пераклаў на Вікізвестках. Але не разумею механізма беларусізацыі яго тут. Ці яе можна падчапіць пасля стварэння?--Liashko (размовы) 22:52, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Першую зараз пераклаў, але навошта яе хаваць, яна ж пазначае памылку ў інфармацыі, якая змешчана ў артыкуле? --Максім Л. (размовы) 22:54, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Бачу, вы ўжо стварылі. Але лепш перанесці, назваўшы паводле ўзору іншых схаваных катэгорый, дзе першае слова не «Старонкі», а «Артыкулы». І назва доўгая, лепш было б «Артыкулы, у якіх дубліруюцца параметры шаблонаў». У любым выпадку, першае слова мае быць «Артыкулы».--Liashko (размовы) 22:57, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Хаваць трэба, таму што гэта службовая катэгорыя, якая патрэбна толькі рэдактарам. Па прыкладзе астатніх катэгорый, ізноў жа.--Liashko (размовы) 22:58, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Схаваў. На «Артыкулы…» перараблю, але «дубліруюцца параметры шаблонаў» па-мойму не перадае сутнасць праблемы, яна ж не ў тым, што напрыклад ёсць там два Ш:ДН, а ў тым, што ў іх розныя даты стаяць. Так? --Максім Л. (размовы) 23:20, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Не, здаецца, таму што нешта кшталту двух Ш:ДН. Там нешта з Вікізвесткамі, ці што, я не вельмі разумею, у чым там праблема. Ну, глядзіце як у астатніх перакладзена--Liashko (размовы) 23:51, 25 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Зроблена. --Максім Л. (размовы) 11:34, 26 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Бітва пад Альшаніцай/Кіевам, 1527[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Максім. Я аб'яднаў артыкулы «бітва пад Кіевам, 1527» і «Альшаніцкая бітва, 1527». Але тут (1527) чамусьці асобныя бітвы пад Кіевам і на Альшаніцы. Гляньце, калі ласка, на ўсякі выпадак, каб не было якой памылкі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:10, 27 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, прыбраў дубль. --Максім Л. (размовы) 01:19, 28 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Invitation to Medical Translation[правіць зыходнік]

Medical Translation Project

Globe-Star of life.svg
Invitation to the Medical Translation Project — a joint Wikimedia project started by the English language WikiProject Medicine!

Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.

We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!

That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys — both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.

Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.

So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!

I hope you will forgive me for sending this message in English — we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!

Thank you for helping medical information on Wikipedia grow!CFCF 🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)

Google Translation of this message

Гумянюк[правіць зыходнік]

Паводле правілаў інфармацыю пра гомасексуальнасць дадзенага чалавека можна напісаць тады, калі ён сам пра гэта сказаў, або калі існуе шырокая згоднасць гісторыкаў наконт гэтага факту. У гэтым выпадку хіба сапраўды не хапае добрых крыніц і магу зразумець выдаленне. Тым не менш я не лічу, што гомасексуальнасць гэта нейкі сорам або кампрамат. Чамусьці мне здаецца, што калі б напісаць, што ў яго была жонка і дзеці, ніхто б нават і не звяртаў увагі. Tomasz Bladyniec (размовы) 04:02, 12 lutaha 2015 (CET)

Томаш, пра сорам і кампрамат Вы самі тут зараз напісалі, заўважце, не нехта іншы. Дарэчы, так могуць думаць іншыя людзі і менавіта з гэтых матываў распаўсюджваць такую інфармацыю. Калі б у Гамянюка была жонка і дзеці, тое быў бы факт, тое што ён быў гомасексуалам — прабачце, толькі чуткі/плёткі. Таму, калі ласка, трымайцеся пры напісанні пра гомасексуалаў вось тых правілаў, якія Вы вышэй так цудоўна апісалі. --Максім Л. (размовы) 15:49, 12 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Японска-беларуская практычная транскрыпцыя[правіць зыходнік]

вы каторы раз паказваеце сваю некампентнасаць датычка японскай мовы. Удзельнік:Paganetz

Шаноўны Paganetz, па-першае, Вы б маглі адказаць на сваёй старонцы размоў, дзе які ўжо раз прапаную абмеркаваць праблемы японска-беларускай транскрыпцыі. Па-другое, да чаго японская мова, калі пішам мы тут выключна па-беларуску? Вы ўпарта хочаце на беларускае пісьмо перанесці японскія правілы. Зразумейце ўрэшце, што па-беларуску пішуць паводле беларускіх правілаў, па-японску ж не пішуць кіруючыся англійскім правапісам. Большасць Вашых «японскіх» правак супярэчаць БЭ (Бел. Энц. у 18 т.) і асноўным правілам беларускага правапісу. Спадзяюся, зразумела напісаў у чым менавіта праблема. --Максім Л. (размовы) 16:34, 16 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Hello[правіць зыходнік]

Hello Maksim,

Can you translate some Georgia-related articles in Belarussian language? Jaqeli (размовы) 23:52, 22 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Ааро[правіць зыходнік]

Вітаю. На беларускім пісьме ў гэтым прозвішчы можа быць толькі адно «о» — пад націскам. Нават калі ў нейкай мове яно і гучыць як [ооро], усё адно, па-беларуску трэба вызначыцца з націскам і там будзе «о», а астатнія будуць «а». Якія б спасылкі Вы ні прыводзілі, вядома, апроч БЭ. --Максім Л. (размовы) 15:01, 15 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за інфармацыю. Лепшы регардс, --Cekli829 (размовы) 20:13, 26 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Добры дзень[правіць зыходнік]

Почему в статье Симферополь вы пишите, что это Украина? Вы не знаете правил Википедии? Илья Дракiнiв (размовы) 17:21, 1 сакавіка 2015 (MSK).[адказаць]

Вікіпедыя:Статус Крыма/Галасаванне --JerzyKundrat (размовы) 17:40, 1 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Илья, каких именно правил? Объясните мне, будьте любезны. Крым — территория Украины оккупированная Россией, это признано мировым сообществом в ООН, что является авторитетным мнением/источником. Да, в России другое мнение на этот счёт, да, это нужно как-то отражать в тематических статьях, но этот шаблон не расчитан на такое отражение — не работает он с двумя странами в этом параметре. Как как-то отражать вопрос отдельный. --Максім Л. (размовы) 19:33, 1 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
  • Не оккупированная. Жители сами решили отойти к нам. Нужно показать как в русской и английской Википедиях: Россия (де-факто), Украина (де-юре) и всё. Конфликтов станет меньше. Илья Дракiнiв (размовы) 19:36, 1 сакавіка 2015 (MSK).[адказаць]
Уважаемый, вам ответили уже. Читайте выше по ссылке и не «щокайте». --JerzyKundrat (размовы) 19:46, 1 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Если Россия дэ-факто, а Украина дэ-юрэ, это и есть оккупация, как бы это другими словами не называли, и если дэ-юрэ Украина, то она и должна быть указана в шаблоне и статье как страна, которой принадлежит Крым и всё в нём. Про «жители решили» это не в Википедию, это в ООН сначала, когда там признают законность «жители решили», тогда станет Россия дэ-юрэ и она же появится в крымских шаблонах. --Максім Л. (размовы) 20:34, 1 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
    • Обиделся, а про правила ничего не ответил. Конфликтов не станет меньше, если начинать их. --Максім Л. (размовы) 20:44, 1 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
  • Ну правило одно — нейтральность. Так и написали бы де-факто — де-юре и норм было бы. Илейко Драконiв (размовы) 20:54, 1 сакавіка 2015 (MSK).[адказаць]
    • Не может быть это норм, на каком основании мы должны считать, что дэ-факто = дэ-юрэ. Википедия это не трибуна, не место для продвижения новых идей и т.д. Нельзя написать, что 2*2 это дэ-юрэ 4, а дэ-факто 6 и считать это нейтральностью. --Максім Л. (размовы) 22:01, 1 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Людавіт Штур[правіць зыходнік]

Максім, вітаю! Зараз перакладаю вось гэты артыкул. У славацкай Вікіпедыі, якая аб'ектыўна значна больш развітая за нашу, ён мае статус выдатнага, улічваючы яшчэ і тое, што гэта нацыянальны герой Славакіі № 1, а не хтосьці там малазначны для іх. Аднак нашым людзям можа не спадабацца адсутнасць сотні зносак у артыкуле пры галасаванні. =) Дык куды яго намінаваць, як даперакладаю: у выдатныя, ці ўсё жа панізіць планку — і ў добрыя? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:24, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Зносак і праўда мала, пры даволі багатым спісе літаратуры, але ў добрыя можна паспрабаваць намінаваць. --Максім Л. (размовы) 14:48, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Хай я і ведаю Ваша негатыўнае стаўленне да практыкі добрых/выдатных артыкулаў, запрашаю далучыцца да галасаванняў: нам бракуе людзей, каб хоць штосьці абіраць — артыкулы вісяць і 6 месяцаў і год у намінантах. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:41, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Link FA[правіць зыходнік]

Вітаю. Вось Вы сцёрлі {{Link FA}}. А са старонак яго хто сціраць будзе? --Artificial123 (размовы) 09:01, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Я буду, робатам. Адміны з Вікідадзеных папрасілі сцерці з-за канфлікту з іх значкамі. Сёння з раніцы нешта праца навалілася, а вечарам пачну сціраць. Калі яны чырвоныя замінаюць, то магу аднавіць часова. --Максім Л. (размовы) 14:45, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Не замінаюць. Проста я б рабіў наадварот. --Artificial123 (размовы) 14:54, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Таксама б рабіў наадварот. --Максім Л. (размовы) 16:21, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Artificial123, выдаленне скончыў :) Засталося некалькі два-тры дзясяткі артыкулаў, які трэба апрацоўваць рукамі, але гэта ўжо заўтра. --Максім Л. (размовы) 23:53, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 00:01, 3 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
А чаму не сцерці {{Link FL}} і {{Link GA}}? Вось у рувікі сцерлі. --Artificial123 (размовы) 00:10, 3 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Можна і іх. Заўтра запушчу робата. --Максім Л. (размовы) 00:45, 3 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Магдалена Іванаўна Радзівіл[правіць зыходнік]

Магдалена Іванаўна — я плачю.--Ohlumon (размовы) 19:56, 8 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Багадзяж, М. Радзівіл Магдалена Іванаўна / М. Багадзяж // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мінск : БелЭн, 2001. — Т. 6., Кн. 1. — С. 57. — --Pracar (размовы) 20:01, 8 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Ну дык — гэты персанаж — Мікола Багадзяж. Уф, як у вас ўсё запушчана.--Ohlumon (размовы) 20:22, 8 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

«Алфавіт»[правіць зыходнік]

Добры вечар. Знайшоў яшчэ адну няправільную катэгорыю — Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіту. Прашу выправіць памылку. Яшчэ пара катэгорый вісяць у нашай размове: вы пра іх забыліся, ці ўвогуле больш туды не заходзілі? --Einimi (размовы) 22:53, 11 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Einimi. Прабачце, паспадзяваўся на вікі-апавяшчальнік і не заходзіў у Вашы размовы. Заўтра вечарам запушчу робата па ўсіх гэтых катэгорыях. --Максім Л. (размовы) 23:38, 11 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Вялікі дзякуй! --Einimi (размовы) 14:53, 12 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіту — вось яшчэ. --Einimi (размовы) 17:51, 12 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Катэгорыя:Камп'ютарныя гульні паводле алфавіту --Einimi (размовы) 13:03, 15 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Яшчэ трэба робатам змяніць «Узброеныя сілы (нейкай краіны)» на «Узброеныя Сілы (нейкай краіны)». Гэта арфаграфічная памылка — з вялікай літары павінны пісацца абодва словы. --Einimi (размовы) 22:58, 19 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, падумаю як гэта зрабіць, паспрабую на выходных. --Максім Л. (размовы) 00:34, 20 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

(1036) Ганімед[правіць зыходнік]

Не магу зразумець адной рэчы: шаблон выдае памылку, а як яе выправіць — невядома. Вікідадзеныя тут не пры чым, таму звяртаюся да вас. --Einimi (размовы) 15:09, 21 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Там дужа вялікі і складаны код шаблона, паправіць у мяне не атрымалася, але папрашу ў аднаго з аўтараў паглядзець. --Максім Л. (размовы) 15:36, 21 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Раздзел[правіць зыходнік]

Вітаю А можна зрабіць у нас так, як у ру-вікі? Маю на ўвазе магчымасць правіць прэамбулу як асобны раздзел. --Artificial123 (размовы) 16:39, 21 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Можна, толькі трэба пісаць скрыпт, здаецца, Wizardist цікавіўся гэтым і мае неабходныя веды, але не мае пакуль часу. Я не тое што не ведаю як, але нават не ведаю, пакуль, куды гэты скрыпт прыкручваецца ў рухавіку. --Максім Л. (размовы) 17:06, 21 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Урл зараз не скажу, але рэч у тым, што ў адрасы старонкі рэдагавання будзе &action=edit&section=0. Быццам бы так. Вітаю ўсіх. :) — Wizardist г 16:52, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Вітаем, Wizardist. Прынамсі мне гэтая інфармацыя амаль нічога не сказала :(І яшчэ тут пыталіся пра сцяг «пераносячага без стварэння перасылкі», як такі здабыць нам у пералік сцягаў, якія можам выдаваць, не ведаеш? --Максім Л. (размовы) 17:13, 27 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Сп. Максім, «пераносячага без стварэння перасылкі» атрымаць не магу, Wizardist не ў праекце. Дык што тады, на адміністратара падаць? --Artificial123 (размовы) 11:04, 23 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Адразу пра гэта падумаў, як варыянт. Прапаную Вашу кандыдатуру на адміністратара. --Максім Л. (размовы) 11:06, 23 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за давер. Аформіце запыт тут, бо я бачу, што кандыдатуру павінен хтосьці прапанаваць. --Artificial123 (размовы) 11:21, 23 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Вядома, зраблю гэта там. --Максім Л. (размовы) 11:25, 23 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Віленскае княства[правіць зыходнік]

Обратите внимание, маргинальное содержание. Просичилось в рувики, поэтому обратил внимание. Посмотрите, пожалуйста, что там сказано в ЭГБ, насколько это адекватно историграфии и насколько искажено автором викистатьи. Думается мне, что это слишком даже для 1994 года. --Azgar (размовы) 22:10, 24 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Дазвольце, калі ласка, даведацца, што менавіта схіліла Вас да думкі пра маргінальны змест? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:04, 24 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Очевидно, содержание. --Azgar (размовы) 00:52, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
А канкрэтней? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:56, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Спасибо. ЭГБ без оговорок даёт как удел Полоцкой земли, надо работать с текстом. К сожалению, нигде не встречал, чтобы было прямо написано «В.к. на самом деле не было», будут проблемы, но буду что-то думать. --Максім Л. (размовы) 10:30, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Удел Полоцкой земли — пол беды. Там главная заморочка в некритичности к Воскресенской летописи, а отсюда и Вильне, созданной кривичами. --Azgar (размовы) 15:54, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Удалить можно как нарушение авт.прав, практически копия статьи из ЭГБ. --Максім Л. (размовы) 10:32, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Спасибо, выставлю на удаление в рувики. --Azgar (размовы) 15:54, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Автор статьи в ЭГБ — Ермалович, статья есть кратким содержанием его брошюры «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд». Кривичи не страшно, могли и основать, но как к факту относиться нельзя. В БелВики выставлять к удалению не буду, перепишу с указанием откуда ноги растут. --Максім Л. (размовы) 16:06, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Ах, ну тогда ясно. Основать, конечно, могли и кривичи (и древляли, и вообще, кто угодно), вопрос только в том, на чём основано это утверждение. А так как оно ни на чём не основано, то и смысла сохранять маргинальную гипотезу нет.
Azgar, уверен, что саркастические интонации неуместны. Утверждение основано на Голубовичах, да и ареал курганов, которые считают кривическими, доходил до Вильни, например, в статье о кривичах в БелСЭ это можно увидеть, в т.ч. на карте. И в Вильне Голубовичами же наблюдался пласт, в т.ч. XI века характерный для древнерусского города — стекляные браслеты и т.д. Поэтому, кривичи очень вероятно там жили в XI веке, основали ли они сам город — это вопрос, это неизвестно. Ещё нужно определиться что такое «город», тоже важно, раз уж пошло о том основали или нет. Но это долгий разговор. Удалять смысла нет, всё равно будет появляться снова и снова, лучше расставить точки над і сразу. Можете посмотреть, как я переписл статью тут. --Максім Л. (размовы) 15:39, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Я уже видел. Для рувики всё равно никак не проходит через сито правила о маргинальных теориях. ПОдобные гипотезы описываются только тогда, когда являются значимыми сами по себе, т.е. широко отражёнными в АИ. Насколько в АИ отражена гипотеза об основании Вильны кривичами? Насколько она весома по сравнению с классическим представление об основании города во времени Гедимина? Думаю, вопросы сугубо риторические. --Azgar (размовы) 18:24, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
ЭГБ вполне авторитетный источник. Если не предмет, то тема — сама такая трактовка в комплексе, много где описана, начиная с Улащика, если говорить о современной науке, да и является частью историографии (Воскресенская летопись, письма Ивана Грозного и др.). По сути это утверждение с недостаточным подтверждением, такие статьи на РуВики по правилам не должны удаляться. Тем более, теория Ермаловича многих интересует, о ней пишут историки (ссылаются, критикуют), есть разные очень оценки. «Классическое представление» на поверку миф и археологическими данными опровергается, т.е. по качеству хуже догадок Ермаловича, однако, тоже достоин упоминания. --Максім Л. (размовы) 20:33, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Кстати, статья не об основании Вильны кривичами, там об этом только в описании предположений Ермаловича. В 14 веке какое-то Виленское княжество наверняка было, как удел Евнутия. Но источники слишком скупы, чтобы говорить о истории и судьбе этого тер.образования. --Максім Л. (размовы) 20:43, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
ОК, мне не принципиально. --Azgar (размовы) 22:19, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Падзяка[правіць зыходнік]

Дзякуй вялікі, шаноўны Максім, за добрую ацэнку маёй праўкі. =) --Kocia1992 (размовы) 23:57, 28 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Кронас[правіць зыходнік]

Добры дзень, Максім! Раскажыце, калі ласка, як я магу дабавіць артыкул пра сетку крам «Кронас» (выключна інфармацыйнга характару).

Добрага дня, Ірына. Вельмі проста, пайсці на старонку «Кронас, гандлёвая сетка» і напісаць там артыкул. Аднак, перад гэтым трэба падумаць, ці змясцілі б такі артыкул напрыклад у «Беларускай Энцыклапедыі» ў 18 тамах, калі «не», то і тут пісаць гэты артыкул не трэба. Рэклама не вітаецца. У артыкуле павінны быць староннія (неафіляваныя) крыніцы, спасылкі на не рэкламныя матэрыялы СМІ напрыклад. --Максім Л. (размовы) 18:02, 31 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Ізноў вітаю Вас, Максім! Падкажыце яшчэ, калі ласка, падрабязна пазнаёмілася з многімі артыкуламі, што тычацца дзейнасці прадпрыемстваў, крам, банкаў, СМІ і г.д., і далека не ўсе яны маюць спасылкі на матэрыялы ў СМІ, аднак не з'яўляюцца рэкламнымі, а проста носяць інфармацыйны характар.

Вітаю, Ірына. Так, не ўсе падобныя артыкулы маюць спасылкі, але гэта не добра, а блага. Які будзе іх лёс таксама пытанне, але як Вы спыталіся, то адказваю як яно мусіць быць. Калі няма спасылак, то не ясна адкуль інфармацыя, наколькі яна верагодная і г.д. Бачыў, што Вы спрабавалі дапісаць у артыкул пра антычнага бога, проста рэкламны лінк на сайт кампаніі. Калі артыкул складаецца з назвы, адрасоў, тэлефонаў і спасылкі на сайт, то гэта не энцыклапедычны змест — так можна ўзяць «Жоўтыя старонкі» і мільёны «артыкулаў» напісаць, — але тут не бізнес-каталог. Чым вылучаецца кампанія «Кронас», каб трапіць у энцыклапедыю, вось такое пытанне трэба задаць сабе, таксама і з астатнімі кампаніямі пра якія артыкулы ўжо ёсць — можа, трэба выдаляць іх. --Максім Л. (размовы) 19:34, 1 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вялікі дзякуй за інфармацыю! Паспрабую напісаць невялічкі артыкул! І тады яшчэ раз звярнуся да Вас за адпаведнымі кансультацыямі!

Вадаліў[правіць зыходнік]

Вітаю. У артыкуле аб сузор'і прадстаўлена такая назва — Сузор'е Вадаліў. Зараз паглядзеў у слоўніку — вадаліў перакладаецца як «водолив». Таму хачу запытаць: чаму называецца менавіта так, калі само сузор'е па-руску называецца як «водолей». --Einimi (размовы) 09:42, 5 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Einimi. У БЭ у 18 т. «Вадаліў» (Т.3, С.433), хоць у слоўніку Коласа-Крапівы і праўда «Вадалей». Думаю, варта зрабіць усе магчымыя перасылкі і ў артыкуле падаць варыянты са зноскамі, але асноўнай назвай пакінуць «Вадаліў», бо аўтарытэтнай БЭ бадай нічога няма. --Максім Л. (размовы) 15:26, 5 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Дапамажыце з пераносам, калі ласка[правіць зыходнік]

Максім, дапамажыце, калі ласка, перанесці старонку Усходнія каталіцкія цэрквы пад назву Усходнія Каталіцкія Цэрквы: для гэтай групы Цэркваў у каталіцтве звычайна выкарыстоўваюцца вялікія літары. Каб доступ да інфармацыя захоўваўся, я ствару перасылку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:05, 6 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Green check.svg Зроблена --Максім Л. (размовы) 10:57, 7 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякуй вялікі! Ці не маглі б Вы яшчэ правесці архівацыю маіх размоў за папярэднія гады, бо я сам не ведаю, як тое зрабіць? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:07, 7 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Ігар Барысавіч, лепей у канцы пажаданага перыяду пераносіць свае размовы на падстаронку. Цяпер гэтага можа быць Размовы з удзельнікам:Belarus2578/Архіў/2013-2014, напрыклад, бо разбіць па гадах будзе не проста. А перасылку, якая аўтаматычна створыцца на асноўнай старонцы размоў, сцерці і атрымаць чыстую старонку. Зараз, каб не перанесліся размовы бягучага года, магу заархіваваць Вашыя размовы праз перанос-выдаленне-аднаўленне версій. Калі згодны, то дайце ведаць. --Максім Л. (размовы) 11:34, 7 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Даю згоду з падзякай. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:17, 7 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякую шчыра! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:28, 7 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Бара ў бара, малагасійцы[правіць зыходнік]

Нехта Movses, знакаміты дзіўнымі праўкамі ў іншых Вікі, перанёс Бара ў Бара (малагасійцы). Вы фактычна зацвердзілі гэты перанос, толькі зрабілі бара, малагасійцы, хаця іншых артыкулаў, з якімі можна пераблытаць бара ў нас пакуль няма. Які сэнс ў гэтым пераносе? Пакуль дасягнуто толькі тое, што пашукавікі праз некаторы час пачнуць ігнараваць гэту старонку пры запыце «бара». Frantishak (размовы) 18:16, 13 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Перавыбары/пазбаўленне статусу адміністратараў[правіць зыходнік]

Паважаны Сп. Maksim. На мой погляд, прыйшоў час правесці пацвярджэнне/пазбаўленне статусу адміністратараў. Падобнае галасаванне ўжо праходзіла практычна 5 гадоў таму, з узаемнай згоды на гэтае мерапрыемства дзеючых адміністратараў. На мой погляд, прайшла дастатковая колькасць часу, каб правесці гэтае мерапрыемства. У нас з'явіліся 2 неактыўных Адміністратара, ды і ўдзельнікам БелВікі трэба даць магчымасць пацвердзіць статусы актыўных адміністратараў. Каб не адцягваць удзельнікаў праекта частымі выбарамі, прапаную правесці перавыбары сумесна з выбарамі кандыдата Artificial123 у адміністратары. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:10, 25 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, пан Dzianis. Ад мяне ні наогул, ні ў прыватнасці нічога не залежыць. Калісьці прапаноўвалі ўвядзенне працэдуры пацвярджэння, але яна не была падтрымана. Таксама галасаваў супраць. Урэшце, фактычна кожны можна ўзняць пытанне пра пазбаўленне сцяга кагосьці з адміністратараў. Наконт неактыўных нядаўна прынята працэдура агульнавікімедыйная і паводле яе Юрый Тарасевіч хутка будзе пазбаўлены сцяга без нашага ўдзелу, а праз некаторы час і Амба. --Максім Л. (размовы) 22:21, 25 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Translating the interface in your language, we need your help[правіць зыходнік]

Hello Maksim L., thanks for working on this wiki in your language. We updated the list of priority translations and I write you to let you know. The language used by this wiki (or by you in your preferences) needs about 100 translations or less in the priority list. You're almost done!
Каб дабавіць ці змяніць пераклады ва ўсіх вікі-праектах, калі ласка, выкарыстоўвайце сайт лакалізацыі MediaWiki translatewiki.net.

Please register on translatewiki.net if you didn't yet and then help complete priority translations (make sure to select your language in the language selector). With a couple hours' work or less, you can make sure that nearly all visitors see the wiki interface fully translated. Nemo 17:06, 26 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Prośba[правіць зыходнік]

Šanoŭny spadar Maksim L., zviartajusia z prośbaj pieraniesci ŭ moj čarnavik zmiest vydalenaha artykuła Valancin Uładzimiravič Ciško. Z pavahaj Tomasz Bladyniec (razmovy) 13:35, 27 krasavika 2015 (CEST)

Я аднавіла--Хамелка/ разм. 14:43, 27 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Dziakuj. Tomasz Bladyniec (razmovy) 14:17, 27 krasavika 2015 (CEST)

Сцяг адкатваючага[правіць зыходнік]

Вітаю. Скажыце: ці магу я палучыць гэты сцяг? Зараз маю сцяг даглядчыка, для далейшай работы хацелась бы палучыць яшчэ і сцяг адкатваючага. --Einimi (размовы) 14:50, 5 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Einimi. У нас пакуль гэты і шэраг іншых сцягоў не прадугледжаны. Калі пайшоў такі попыт, трэба будзе прасіць, каб іх нам падключылі. --Максім Л. (размовы) 15:35, 5 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Хм, а вось тут аб гэтым не сказана. --Einimi (размовы) 15:38, 5 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Даглядчыкі і праўда маюць магчымасць «хуткага адкату», але адабраць яе асобна ад сцяга даглядчыка пакуль мы не можам, трэба паправіць умовы на ВП:Догляд. --Максім Л. (размовы) 15:48, 5 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Значэнне[правіць зыходнік]

Калі археалагічнае — Магільнік, калі гаворка ідзе пра могілкі — Могільнік.

У артыкулах добра б уніфікаваць.--Ohlumon (размовы) 08:13, 12 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Ohlumon, даволі пярэсты там набор слоўнікі і дзіўнае разыходжанне для аднаго значэння, бо што сучасныя могілкі, што старажытныя — адно і тое. Тлумач.сл.бел.мовы не ведае мАгільніка, дае толькі мОгільнік у абодвух значэннях. --Максім Л. (размовы) 09:33, 12 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Але тут Слоўнік_беларускай_мовы у трох слоўніках- магільнік. І ў энцыклапедыі «Археалогія Беларусі», і ў такіх цудоўных кнігах. А Skarnik — гэта не крыница, 1953 год. И спасылка там на слова — некарэктная.--Ohlumon (размовы) 19:31, 12 мая 2015 (MSK)[адказаць]

ІВ[правіць зыходнік]

Чаму ў артыкуле «Нямецкая мова» не адлюстроўваюцца інтэрвікі? --Artificial123 (размовы) 17:35, 19 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю. У мяне адлюстроўваюцца. Здараецца, у артыкулах вялікага памеру, не адразу, ці не з першага разу, інтэрвікі падгружаюцца з Вікідадзеных. --Максім Л. (размовы) 17:44, 19 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Ужо ёсць. А перад тым не было. Ну і добра, што ёсць. --Artificial123 (размовы) 17:58, 19 мая 2015 (MSK)[адказаць]

часопіс "Вожык"[правіць зыходнік]

Добры дзень! Я толькі пачынаю займацца рэдагаваннем старонак, таму не разабралася з усім. Да гэтага ў артыкуле пра "Вожык" былі неактуальныя звесткі, іх я замяніла. Раздзелы "Гісторыя" і "Сучаснасць" я пераапрацавала і аб'яднала ў адзін, бо разбіўка на іх немэтазгодная. Забылася паставіць адную назву - "Гісторыя". У мяне на мэце - дабавіць і іншыя радзелы: "Вядомыя супрацоўнікі і аўтары выдання" (Пісьменнікі; Мастакі-карыкатурысты), "Асноўныя рубрыкі", а таксама таблічку з кароткай інфармацыяй пра часопіс.

Belarus2578[правіць зыходнік]

Калі ласка, зрабіце што-небудзь. Гэты ўдзельнік працягвае спрэчныя праўкі. Хто потым будзе выпраўляць? --Чобат (размовы) 23:29, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Праўкі не спрэчныя. Я падаю крыніцу на кожнай праўцы на ПБАіП. Нават калі заўтра правілы зменяцца і трэба будзе зноў пісаць Анджэй, як да 2010 г., я выпраўлю ўсё назад на Анджэя. Мне не цяжка, бо я звык да манатоннай працы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:32, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
П. С. Я спадзяюся, што Вы прынамсі не будзеце перашкаджаць далей, калі ў выніку прачытання правілаў супольнасць прызнае правільнасць слова «Анджай». --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:33, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Спадзяюся, Вы, шаноўны Ігар Барысавіч, разумееце, што супольнасць — гэта не тры чалавекі з Вамі ў ліку? --Чобат (размовы) 23:36, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
П. С. Асобнае дзякуй, шаноўны Ігар Барысавіч, за здзеклівае пытанне аб маім самаадчуванні на маёй старонцы. --Чобат (размовы) 23:36, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Паляпшаць самаадчуванне людзей — гэта мой хлеб. Медык я. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:38, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Вядома, супольнасць вялікая, але, калі Вы не заўважылі, супраць правілаў 2 чалавекі з Вамі ў ліку. А за ўжо цэлыя 3. Вы проста ўпарта адмаўляецеся іх прачытаць. Я магу даслаць сюды вытрымку з правілаў. Пераносы я раблю так смела таму, што, маючы прэцэдэнт з Юзафам, Анджай адназначна будзе прызнаны правільным варыянтам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:41, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Вы перабольшваеце. 1 — чалавек «за» — гэта Вы. 2 чалавекі вагаюцца. Астатнія проста не звярнулі ўвагі. А вось 2 «супраць» — гэта дакладна. --Чобат (размовы) 23:44, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Можа і так. Але ўсё жа прачытайце правілы. Толькі спакойна і так, быццам бы мяне не існуе. То бок прачытайце іх нейтральна, калі ласка. І падумайце, адпавядаюць мае дзеянні ім ці не. Каб Вам было спакойна, я не буду правіць пакуль што гэтыя артыкулы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:46, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]

  • Юзаф, Павал, Анджэй. Гэта класічнае беларускае напісанне. Ну, Лукашанцу зноў нехай напішуць)) Я аб ім добры артыкул зрабіў)). Часам глядзіце хоць бы сюды.--Ohlumon (размовы) 01:57, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць]
    • Ага, класічнае. Так і чую ў кожнай вёсцы "Анджэйко, тшэбо ў склеп сходзіць за млеком". "Юзаф", "Павал" і "Анджэй" - гэта польскія імёны. Прычым "Павал" і "Юзаф" скажоныя, бо гучаць яны як Павэл і Юзэф. Беларускія імёны - гэта "Язэп" ("Восіп", "Ёсіп"), "Павел", "Андрэй". --Чобат (размовы) 11:28, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Чобат, скажоныя афіцыйнымі правіламі беларускай мовы, а не чыёйсьці воляй. Прынамсі пакуль мы не маем адказу з НАН, мусім успрымаць гэта так. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:07, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Горад Севастопаль[правіць зыходнік]

Колькі будзе доўжыцца ахова старонкі Горад Севастопаль? Няўжо бясконца? З павагай, DobryBrat (размовы) 19:31, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць]

У настройках выстаўлена, што бясконца. --Artificial123 (размовы) 19:35, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Вітаю, DobryBrat. Можна паспрабаваць адкрыць, для зарэгістраваных удзельнікаў, але, баюся, апроч украінска-расійскай валтузні нічога не ўбачым, а яно тут нам не трэба. --Максім Л. (размовы) 21:27, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Запрашэнне на Вікісустрэчу, 21 чэрвеня[правіць зыходнік]

Добры дзень, Максім,

Будзем рады запрасіць вас на вікісустрэчу з нагоды сканчэння конкурса ВікіВсяна 2015. Сустрэча адбудзецца 21 чэрвеня у 14 00 па адрасу вул. Карла Маркса, 10 (кафэ Планета Піцца)

Падрябязнасці можна чытаць на форуме --Mr. Zabej (размовы) 23:18, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Хокусай[правіць зыходнік]

Тут можна было не выпраўляць, ботам увечары ўсё выправіцца. --Artificial123 (размовы) 11:42, 22 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Катэгорыі[правіць зыходнік]

Вітаю, Максім. Я да вас з пытаннем катэгарызацыі. Трэба ботам папераносіць артыкулы з катэгорыі і падкатэгорыяў Катэгорыя:Камп'ютар у Катэгорыя:Камп'ютэр. У канчатках запазычаных слоў акання ніякага няма. --Einimi (размовы) 17:07, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

  • Ой, прабачце, памыліўся, я правілы паглядзеў. Яны распаўсюджваюцца толькі на ўласныя імёны. --Einimi (размовы) 17:15, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Беларускі ордэн[правіць зыходнік]

BoNM - Belarus-red-green.png

За вялікую колькасць артыкулаў пра значных беларускіх асоб, беларускія мясціны і гістарычныя падзеі. --Odri Tiffani (размовы) 21:54, 7 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

С.Е.Лец[правіць зыходнік]

  • Коллега! Неужели у белорусов не осталось пользователей, которым были бы интересны афоризмы Леца в русском переводе и иноязычных вариантах (англ., фр., нем., чешском и т.д.)? Кроме того - это самое полное издание произведений Леца-сатирика (в моём книжном издании было в 3 раза меньше - Лец С. Е. Непричесанные мысли / Сост., пер., послесловие М.П.Малькова. — СПб.: Академический проект, 1999. — 173 с. — 3000 экз. — ISBN 5-7331-0136-9.). Сюда добавлены (в электр. изд) и талантливые рисунки Ш.Кобылиньского. Взгляните по ссылке и решайте, правы ли Вы, лишая этого Вашу аудиторию. При желании можете взглянуть на мою страничку в Википедии. Максим Павлович Мальков.
Максим Мальков, правду говоря, мало что понял из Вашего сообщения. Для сведения, какая-либо информация должна добавляться в соответствующую часть статьи, если это печатное издание -- в Библиографию, если электронное -- в Ссылки. Во-вторых, описание ссылок в белорусской Википедии должно быть на белорусском языке, надеюсь, это понятно. Стараюсь Ваши ссылки переводить, когда встречаю их, но это не может до бесконечности продолжаться. В-третьих, вопрос "неужели" сам по себе некорректен, как Вы думаете, какие ссылки в белорусской Википедии ищут белорусы на белорусском языке -- неужели китайские (русские, английские и т.д.). Дополнительная информация, конечно, не повредит, но без выставления претензий в чей-либо адрес, пожалуйста. --Максім Л. (размовы) 11:53, 17 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
  • Уважаемый тезка (если это не псевдоним)! Спасибо за помощь в переводе моих линков на Ваш прекрасный язык и простите, что утомил Вас этой работой. Думаю всё же, что китайские ссылки труднее для белорусов, чем русские... Посмотрите по ссылке моё издание и оцените, стоит ли Вашей аудитории его игнорировать. С добрыми пожеланиями - Максим Мальков.
  • Сердечное спасибо за помощь и честь находиться в Вашей Википедии.Всего доброго - Ваш Максим Мальков.

Масковія[правіць зыходнік]

  • Што вы напісалі?!...і адразу "Вялікае" Княства Маскоўскае. Вялікае Княства Маскоўскае паўстала ў 1468 г.. Чытайце тут як трэба → uk:Московія. Пішыце асобны артыкул Масковія - да Вялікае Княства Маскоўскае. --✍ Крупскі Алег разм · укл @ 21:27, 19 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
    А што Вы напісалі?! Маскоўскія князі тытулаваліся вялікімі прынамсі з 1363 года, а раней -- прынамсі з 1330 года, звычайна, вялікімі князямі ўладзімірскімі і маскоўскімі. Ніякага асобнага артыкула "Масковія" не будзе, бо, па-першае, на такую назву няма аўтарытэтных крыніц, па-другое, ніколі не было дзяржавы з такой назвай, гэта калька з еўрапейскай кніжнай назвы (лац. Moscovia), якая з'явілася толькі ў XVI ст. Па-трэцяе, ні рускія, ні літвіны самі так Рускую цэнтралізаваную дзяржаву не называлі. І не трэба мяне ў такім тоне кудысьці адсылаць, ды паказваць што і як рабіць, бо пачну паказваць Вам тое самае і Вам не спадабаецца, думаю. Хочаце -- напішыце, на аснове аўтарытэтных крыніца, а мы тады паглядзім, што атрымаецца, а не хочаце -- воля Ваша. --Максім Л. (размовы) 09:58, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Віленска-Радамская ўнія[правіць зыходнік]

Добрага дня. Гэта была памылка, на жаль. Тут "у" пад націскам і мае быць доўгае. --JerzyKundrat (размовы) 10:22, 22 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Кастусь Каліноўскі[правіць зыходнік]

Вітаю!

Нейкія вандалы штосьці зрабілі з артыкулам пра Каліноўскага. Там чамусьці (пры пустой картцы) у картцы бачны сцяг Раманавых. Акрамя гэтага, пішацца нейкі маразм, што ён "журналіст і аўтар" (часткова праўдзіва, але не галоўнае далёка). Ці не маглі б Вы разабрацца з гэтым усім? --Кастусь Каліноўскі (размовы) 23:23, 23 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Belarus2578, глядзіце яго картку на Вікідадзеных, там і адрэдагаваць можна. Наконт сцягу, гэта імперскі, звыклы трыкалор не дзяржаўны быў, а "гандлёва"-"цывільны", наколькі я ведаю. --Максім Л. (размовы) 00:41, 24 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Але ж артыкул «Расійская імперыя» падае іншыя сімвалы дзяржаўнымі. Зрэшты, наколькі я ведаю, гэта менавіта сцяг імператарскага двара і сям'і. Там нейкія нямецкія ці аўстрыйскія карані, быццам бы, у гэтага сцяга... Але праблема ў тым, што ва ўсіх іншых артыкулах выкарыстоўваецца трыкалор як сцяг імперыі. Тут трэба мець аднастайнасць. П. С. Не ўмею карыстацца Вікідадзенымі. Можа быць, Вы пачысціце гэту інфармацыю? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:55, 24 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Значыць, трэба дапісваць артыкул "Расійская імперыя". Трыкалор стаў дзяржаўным толькі пры Часовым урадзе. Карані не аўстрыйскія, а геральдычныя колеры расійскага герба. Што трэба пачысціць? --Максім Л. (размовы) 10:14, 24 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Усё. Каб артыкул адлюстроўваў толькі тое, што мы туды самі пішам, без нейкіх аўтазапаўненняў. Гэтак будзе прасцей і лепей. Са сцягамі трэба будзе разабрацца пазней... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:49, 24 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Пакуль, ёсць дзве магчымасці 1) змяніць на Вікідадзеных "журналіст" на нешта іншае, 2) выдаліць з артыкула шаблон-картку. Неўзабаве застанецца толькі першы варыянт (работа з базай Вікідадзеных), бо працуюць над тым, каб карткі ў артыкулах аўтаматычна з'яўляліся. Прагрэс, каб яго. --Максім Л. (размовы) 15:16, 24 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Максім, ну Вы ж самі разумееце, што называць Каліноўскага ТОЛЬКІ журналістам — гэта значыць абразаць больш за палову яго заслуг. Яны ўдумалі нейкую хрэнь з гэтымі агульнымі для ўсіх раздзелаў карткамі... Хутка дойдзем да таго, што ва ўсіх Віксах будзе аднолькавая інфармацыя, што ператворыць праект з адукацыйнага ў чыста прапагандысцкі. Ежы Кундрат дадаў, што Кастусь быў палітычным дзеячам, што цешыць. Цяпер давайце разбірацца са сцягам Расійскай імперыі. Я знайшоў у РуВікі інфармацыю наконт таго, што трыкалор сучасны з'явіўся ў 1896 г., а да гэтага сапраўды быў сцяг колераў дома Раманавых. Значыць, хай ён застаецца, так? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:57, 26 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Ігар Барысавіч, Вікідата працуе, толькі калі ў нашай картцы ніякай інфармацыі ў полі няма. Калі Вы ў нашай Вікіпедыі запоўніце поле "грамадзянства" ці "род дзейнасці" чым хочаце, то ў картцы будзе менавіта Ваш запіс, а Вікідата знікне. І бяруцца звесткі з Вікідата толькі таму, што так прапісана ў нашым шаблоне:Асоба. Агульныя звесткі — насамрэч вельмі добрая рэч, і галоўная каштоўнасць — менавіта тое, што імі ніхто не прымушае карыстацца. Набіваюцца ж звесткі Вікідата ботам з якой-небудзь Вікіпедыі — там было чамусьці запісана "журналіст", вось і перайшло. Наконт сцягу — вырашайце. Я б яго ўвогуле не адлюстроўваў, але, на жаль, Вікідата не дазваляе.--Artsiom91 (размовы) 00:06, 27 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Artsiom91, дзякую шчыра за падрабязныя тлумачэнні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:09, 27 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Запоўніць можна і па-свойму (артыкул трапіць у адмысловую катэгорыю), але лепей на Вікідадзеных, бо што будзе з шаблонамі неўзабаве і калі скончыцца гэтая "вольніца" -- толькі ў руках распрацоўнікаў, якія імкнуцца да стандартызацыі. Немцы як ведалі да чаго ўсё ідзе і такіх шаблонаў сабе не стваралі, яны мабыць і адаб'юцца ад гэтай халеры. --Максім Л. (размовы) 02:25, 27 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Зварот як да бюракрата[правіць зыходнік]

Прашу зняць з мяне статус адміністратара гэтага раздзела. Yury Tarasievich (размовы) 19:11, 5 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Yury Tarasievich, калі ласка, звярніцеся на адпаведную старонку Мета, бо магу толькі даваць адмінскія сцягі, а касуюць іх там. --Максім Л. (размовы) 11:21, 6 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Выстаўленне артыкула да выдалення[правіць зыходнік]

Спадар Максім, Вы паставілі шаблон "да выдалення" на артыкул Windows 7, але не дадалі яго на старонку Вікіпедыя:Да выдалення. Калі ласка, выпраўцеся.--Artsiom91 (размовы) 21:21, 6 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Artsiom91. Фактычна шаблон паставіў толькі для аўтара/перакладчыка, калі ў бліжэйшыя дні не выправіць -- выдалю, бо там частка артыкула па-балгарску і ён да хуткага выдалення, няма прычыны засмечваць абмеркаванне на адмысловай старонцы. --Максім Л. (размовы) 09:27, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Максім, катэгарычна з Вамі не згодны. Ён жа не ўвесь па-балгарску, ды і аўтар збольшага ўжо тую часту выдаліў, застаўся толькі загаловак "Номер на версия". Няма ніякіх прычын выдаляць увесь артыкул. Ды і нават калі Вы лічыце, што артыкул патрабуе хуткага выдалення, то варта папярэдзіць аўтара на старонцы размоў, бо гэты шаблон фактычна прадугледжвае абмеркаванне. Думаю, лепш зрабіць адмысловы шаблон {{Да хуткага выдалення}}, каб не ўзнікала крыватолкаў.--Artsiom91 (размовы) 09:54, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Даўно ёсць. {{Хутка выдаліць}}. --Artificial123 (размовы) 10:24, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Не для спрэчкі, але ва ўжыванні гэтага шаблона адмінамі не бачу сэнсу, яны могуць хутка выдаліць самастойна. --Максім Л. (размовы) 11:40, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Гэта вядома. Проста зараз шаблонам {{Да выдалення}} карыстаюцца і для хуткага выдалення, але дзіўнавата такое бачыць з боку адміністратараў — яны і так могуць выдаліць. А калі адразу не выдаляць, то гэта ўжо не "да хуткага выдалення" і патрабуе абмеркавання. Прапаную ў прыладах пры рэдагаванні старонкі каля {{да выдалення|}} дадаць {{да хуткага выдалення|}}, каб удзельнікі маглі адразу ставіць патрэбны шаблон.--Artsiom91 (размовы) 12:31, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Windows 7[правіць зыходнік]

Добры дзень. Выдаляць артыкул няма сэнсу, бо я яе дапрацаваў і яна значная для праекта. З павагай, Ілья Драконаў (размовы) 21:50, 10 жніўня 2015 (MSK).[адказаць]

Каго яе? --Artificial123 (размовы) 22:03, 10 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Артикул, прабачце, проста ў рускай слова "Статья" жаночага роду. Ілья Драконаў (размовы) 22:06, 10 жніўня 2015 (MSK).[адказаць]
Вітаю, Ілья Драконаў. Напішыце пра дапрацоўку на старонцы абмеркавання выдалення, цяпер там вырашаецца выдаляць ці не. Калі ласка, пры актыўным карыстанні аўтаперакладчыкам, пільна вычытвайце тэкст. Няма часу адразу вялікі тэкст вычытаць -- перакладайце меншымі кавалкамі, але абракадарды, калі ласка, у Вікіпедыі не захоўвайце. --Максім Л. (размовы) 19:32, 11 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Добра, я вас разумею. Ілья Драконаў (размовы) 19:41, 11 жніўня 2015 (MSK).[адказаць]

Лагатып[правіць зыходнік]

Спадар Максім, можа ведаеце, чаму лагатып не змяніўся? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:51, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Пан Уладзіслаў, накруцілі распрацоўшчыкі, змяніў MediaWiki:Common.css, цяпер можна будзе рабіць як раней, або заўсёды мяніць Common.css. --Максім Л. (размовы) 15:29, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Гісторыя[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Максім. Як разумею, Вы з'яўляецеся адным са сведкаў і непасрэдных удзельнікаў пачатковага перыяду. Ці не маглі б Вы дадаць інфармацыю пра пачатковую гісторыю нашага раздзела ў артыкул (і магчыма тут яшчэ) са спасылкамі на канкрэтныя версіі старонак? Бо Вы бачыце, калі самі праўду не напішам, ніхто гэтага рабіць не будзе. Больш таго, з задавальненнем нахлусяць.

А то атрымліваецца, што былі яны сабе такія белыя і пухнатыя, займаліся "адраджэньнем", а тут прыйшлі адшчапенцы праклятыя і ўсё разбурылі. Зрэшты, не мне Вам расказваць.

І яшчэ адзін момант, фармальна гісторыя нашага раздзела пачынаецца з 2006 года, аднак рэальна яна пачалася роўна ў той жа момант, калі была зроблена першая праўка па-беларуску 7 красавіка 2004 года. Клясычнікі не саромеючыся прысвойваюць усё сабе. Таму было б добра неяк узважана і нейтральна адлюстраваць пачатковы перыяд нашай Вікіпедыі (яшчэ да падзелу). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:47, 9 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, пан Дзяніс. Папрасілі прыкладна пра тое ж на РуВіксе і пачаў там пісаць, але ўзняўся такі срач у тэксце і размовах, што вырашана было не працягваць. Вядома, можна пачаць і ў нас, пакуль часу бракуе, але паціху. Згодны наконт часу пачатка, бо Каткоўскі "Rydel" прапаноўваў роўнасць правапісаў і асуджаў змены яго ў тэкстах, калі з'явіліся быццам першыя выпадкі. Што не перашкодзіла змяніць правапіс на ГС першай жа праўкай, але няма пэўнасці, хто гэта зрабіў -- ананім. --Максім Л. (размовы) 16:22, 9 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Мне думаецца, патрэба ў гэтым даўно наспела. Проста маўчаць, спадзеючыся, што наступныя пакаленні самі разбяруцца, - гэта не выхад. К таму часу вядомыя таварышы столькі казак наваляць... Я сам даўно ўжо хацеў заняцца гэтай справай, сёе-тое бачыў у абмеркаваннях. Але Вы сведка і ведаеце значна больш.
Што да срача ў тэксце артыкула, у нашым раздзеле мы яго, калі ён пачнецца, адразу спынім. З размовамі таксама разбяромся.
Зразумела, што калі апісваць гісторыю грунтоўна, як трэба, то справа гэта не скорая, і за раз яе не зрабіць. Але галоўнае - пачаць. Напрыклад, дадаць у артыкул факт пра першы запіс на ГС і меркаванне Каткоўскага. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:06, 9 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Поведение участника JerzyKundrat[правіць зыходнік]

Я лично всегда уважительно отношусь к любым народам и никакие цетлики не навешиваю. Но считаю, что мне лично или белорусам не стоит вступать в диалоги с теми народами, которые меня не уважают и их не уважают. // Почему участник Максім Л. считает, что выражение "крэсовы светапогляд" там относится к полякам, а не к мировозрению? // Сам участник "JerzyKundrat" себя идентифицировал как "паляк з крэсаў"[1]. Так тот участник себя этично повел в том случае, упоминая о каких-то "крэсах"? Почему участник Максім Л. не сделал ему замечание? Или участник "JerzyKundrat" поступает этично, когда мешает мне работать над статьей, не зная, что среди белорусов есть католики? // Кстати, а во фразе от участника "JerzyKundrat" «дарэчы, фоткі з дзеўкамі адтуль узялі, ці там больш саламяныя капелюшы трапляліся?»[2] нету ли неэтичного отношения к белорускам на тех фото и исследованиям сотрудников белорусской академии наук? Будет ли участник Максім Л. делать "папярэджанне" участнику "JerzyKundrat"? Хотел бы также попросить участника Максім Л. как имеющего функцию администратора отставить на странице участнику "JerzyKundrat" сообщение о возможности "блакіроўкі, пачынаючы з 1-дзённай" за его фразы[3]. // Со всем уважением ко всем вежливым людям.--Pracar (размовы) 22:43, 12 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Мушу пракаментаваць: я ведаю, што сярод беларусаў ёсць католікі, прычым у вялікай колькасці і нідзе не сцвярджаў адваротнага. Да фотак з дзеўкамі НАН РБ не мае дачынення. --JerzyKundrat (размовы) 22:49, 12 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Міхась Кавыль[правіць зыходнік]

Запрашаю вас, як чалавека, які ствараў сьпіс асуджаных па справе Саюзу вызваленьня, паўдзельнічаць у абмеркаваньні Размовы:Саюз вызвалення Беларусі, справа.--Liashko (размовы) 19:30, 27 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Ігар Губарэвіч і Сяргей Богдан[правіць зыходнік]

Вітаю, Максім! Прыміце калі ласка рашэнне адносна старонак Ігара Губарэвіча і Сяргея Богдана - хацелася б іх ужо дароблівць.--Cirena.m (размовы) 22:59, 9 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Ігар Губарэвіч[правіць зыходнік]

Вітаю, спадар Максім!

Мы маглі б ужо зачыніць тэму абмерквання выдалення Ігара Губарэвіча? --Cirena.m (размовы) 17:18, 8 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

China was one of the big four in ww2[правіць зыходнік]

China was one of the big four.This was confirmed in Declaration by United Nations ("On New Year’s Day 1942, President Roosevelt, Prime Minister Churchill, Maxim Litvinov, of the USSR, and T. V. Soong, of China, signed a short document which later came to be known as the United Nations Declaration and the next day the representatives of twenty-two other nations added their signatures."[4]) and Declaration of the Four Nations [5]. The big four attended Dumbarton Oaks Conference which formulated and negotiated the United Nations. China's leader Chiang Kai-Shek attended Cairo Conference and issued the Potsdam Declaration

Помощь с источниками о белорусской музыке[правіць зыходнік]

Добрый день, коллега, я участник русской википедии и меня привело к вам дело. Для работы над одной из статей, а также для формирования базы источников, мне понадобилась книга Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі — Мінск, 2008. Поиск по вашему разделу выдал много статей со ссылками на неё, вы автор одной из них. У вас нет, случайно, электронного варианта этой книги? Викиенот (размовы) 15:40, 15 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Викиенот, нет, к сожалению. Какой-то одной статьёй оцифрованной пользовался и всё. --Максім Л. (размовы) 20:38, 15 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Да, жаль. Спасибо за ответ. Викиенот (размовы) 12:18, 17 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

wmf:Resolution:Licensing policy[правіць зыходнік]

Hello, please delete the files against the global licensing policy (unfree and unused). There are more at Адмысловае:UnusedFiles. If the local sysops are not able to delete the forbidden files, I'll ask the stewards. Thanks, Nemo bis (размовы) 00:53, 21 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Беларускі казацкі полк[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Максім. Не маглі б Вы пры выпадку паглядзець артыкул Беларускі полк? Ці ёсць сэнс раздзяліць інфу на два артыкулы? У мяне склалася ўражанне, што нягледзячы на пераход Паклонскага на іншы бок пераемнасць і непарыўнасць гісторыі самога палка захавалася. Мо ў Вас ёсць якія крыніцы? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:16, 24 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

І гляньце, калі ласка, ці правільна я падзяліў гісторыю палка. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:38, 24 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Вітаю, пан Дзяніс. З артыкула Качагарава практычна ўсё пра Паклонскага выцягнуў, але ён спыняецца на пераходзе Паклонскага да цара, далей адсылае да артыкула Рахубы у ПСБ. З ПСБ не паспеў усё перакласці сюды, там Рахуба піша, што Паклонскі са сваім атрадам ваяваў на рэчыпаспалітаўскім баку, пацярпеў некалькі параз ад рускіх і г.д., т.б. прынамсі не ўвесь "беларускі полк" застаўся на маскоўскім баку. Але менавіта пра "полк" інфармацыі ў тых артыкулах амаль няма. --Максім Л. (размовы) 22:03, 25 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за адказ. Проста было пытанне, што рабіць з артыкулам. Яго ўдзельнік Скамарох быў выставіў на выдаленне. Крыніц на сцвярджэнні другой часткі артыкула (пасля пераходу Паклонскага) не знайшоў. У "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" ёсць артыкул пра Беларускі полк (т. 1, с. 451-452). Але інфармацыі пра пераемнасць і камандзіраў пасля Паклонскага там няма. Таму літаратуру не дадаваў, каб не ствараць уражанне, што інфа ў артыкуле з энцыклапедыі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:39, 26 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Часавыя паясы Еўропы[правіць зыходнік]

Только нужно было не его версию сохранять и защищать, с УД, а мою--Unikalinho (размовы) 15:11, 29 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]

Гл. {{У Крыме}}. --Максім Л. (размовы) 19:08, 29 ліпеня 2016 (MSK)[адказаць]

Удзельнік:Mprach[правіць зыходнік]

Гляньце, калі ласка, апошнія пераносы ўдзельніка Mprach. Ці ўсё слушна? Мне падаецца, што не. --Artificial123 (размовы) 12:39, 15 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]

Кандраценка[правіць зыходнік]

Сп.Максім, на сайце Федэрацыі бокса РФ напісана, што ў Віцебску нарадзіўся? Можа, спасылку зробіце на МН? --Rymchonak (размовы) 14:40, 29 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Вітаю, пан Rymchonak. Вось тут[6] напісана пра Таганрог, але сайт на сайт дае 0, а Віцебск лагічней. --Максім Л. (размовы) 14:50, 29 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, трэба будзе паглядзець "Спортивную энциклопедию". --Rymchonak (размовы) 14:55, 29 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]

Дэўзыра / Дэўзіра[правіць зыходнік]

Сп.Максім, звяртаюся да Вас, бо Вы - аўтар артыкула. 1) Якое напісанне слушнае: дэўзыра/дэўзіра? 2) ці не маглі б дадаць крыніцы ў артыкул? --Rymchonak (размовы) 10:07, 30 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Пан Rymchonak, узбекі кажуць "дэвзыра", але ў рускамоўнай кулінарнай літаратуры пішуць заўсёды "девзира", беларускамоўнай кулінарнай (у шырокім сэнсе) літаратуры я не сустракаў наогул. Праўда, няўпэўнены, што назва ўзбекская. І калі з рускім "де" усё ясна, то "зі" я вырашыў перадаць за рускімі мякка. Калі ёсць спасылка на іншае напісанне, вядома, трэба перапраўляць, у кожным разе трэба зрабіць перасылку. Літаратуру дадам, дзякуй, што нагадалі, гэта яшчэ інкубатараўскі мой артыкул. --Максім Л. (размовы) 10:20, 30 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]
Упс, паглядзеў. Такі я вырашыў за рускімі не ісці і напісаў бліжэй да узбекскага маўлення :) --Максім Л. (размовы) 10:23, 30 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]

Герб Канады[правіць зыходнік]

Добры дзень, сп.Максім! Чаму Вы пацвердзілі змены ўдзельніка ў картцы-шаблоне "Герб Канады" на Вялікую пячатку? --Rymchonak (размовы) 09:05, 14 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Дзень добры, пан Rymchonak. Цяпер цяжка дакладна прыгадаць, напэўна, справа ў меркаванні, што манаршы канадскі герб не ёсць гербам краіны Канады. І зараз на АнглВіксе герб для Канады ў артыкуле "Канада" не пазначаны, мабыць, тады быў варыянт з пячаткай. --Максім Л. (размовы) 10:23, 14 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Адкатаць праўку? --Rymchonak (размовы) 10:29, 14 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Rymchonak, калі лічыце, што слушней з гербам -- так. Я гэта не рэгламентую :) --Максім Л. (размовы) 10:31, 14 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Зрабіў адкат, бо ў іншых раздзелах пра Герб Канады нічога не гаворыцца пра змены. --Rymchonak (размовы) 10:39, 14 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

Зняцце сцягу аўтадаглядчыка[правіць зыходнік]

Сп.Максім, хацеў яшчэ абмеркаваць зняцце сцяга з удзельніка Павел Петро, бо ён запісвае фрагменты дрэнна перакладзеных тэкстаў, напр.артыкулы пра прэзідэнтаў ЗША: Джон Тайлер, ван Бюрэн і г.д. --Rymchonak (размовы) 11:14, 14 верасня 2016 (MSK)[адказаць]
Пан Rymchonak, па праўдзе, вельмі даўно пра гэта думаў, амаль адразу як выдаў яму гэты сцяг[7]. Мабыць, варта настойліва папрасіць паставіць спелчэкер, здаецца, недзе ў артыкульных размовах некалькі разоў прасіў, але трэба настойлівей. А калі ўжо не зусім, тады забярэм сцяг. --Максім Л. (размовы) 11:27, 14 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

цэнзура артыкула Хведар Нюнька[правіць зыходнік]

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки

Пане Ананіме, там іншая Вікіпедыя -- тут be, там be-tarask -- пішыце туды на форум, спрабуйце пераканаць тамашнюю супольнасць. Адзінае што магу параіць, разбірацца ў чым праблема мне няма сэнсу, то не хадзіў і не чытаў. --Максім Л. (размовы) 16:00, 21 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

Калачскае ўзвышша[правіць зыходнік]

Добры дзень, сп.Максім! Ці не Калацкае ўзвышша? --Rymchonak (размовы) 13:29, 22 верасня 2016 (MSK)[адказаць]

Катэгорыя[правіць зыходнік]

Вітаю Можаце зрабіць так, каб гэтыя два шаблоны дадавалі старонкі ў пэўную катэгорыю? Гэтыя шаблоны будуць прастаўляцца на старонках размоў артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 15:15, 7 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Artificial123. Т.б. шаблон на старонцы размоў, а ў катэгорыю каб дадаваўся сам артыкул? Такога ніколі не рабіў, трэба пашукаць што як. --Максім Л. (размовы) 20:12, 7 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]
Гляньце, як гэта рабілася ў шаблоне {{CEE Spring 2016}}. --Artificial123 (размовы) 20:16, 7 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]
І трэба дадаць параметр "удзельнік", як у {{CEE Spring 2016}}. Штосьці не атрымалася. --Artificial123 (размовы) 08:31, 11 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]
Здаецца, дадаецца без праблем.--Artsiom91 (размовы) 08:42, 11 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]
Вітаю, Artificial123. Выходныя быў на выездзе ў Баранавічах, а панядзелак дзень цяжкі, сёння паспрабую ўсё зрабіць. --Максім Л. (размовы) 09:58, 11 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]

Request[правіць зыходнік]

Greetings.

Could you create the article en:Architecture of Azerbaijan in Belarusian?

Thank you.

ёсць інтэрвікі[правіць зыходнік]

A dlaczego nie ma chęci do napisania kilku zdań?Xx236 (размовы) 15:31, 2 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Xx236, дык і пішыце некалькі сказаў, пра змест артыкула, а не іw-спасылкі стаўце. --Максім Л. (размовы) 15:36, 2 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Францыск Скарына[правіць зыходнік]

Паважаны Maksim L.! Не спяшайцеся з адкатамі правак — у гэты час над імі могуць працаваць! Артыкулы, над якімі я працую, я ніколі не кідаю на паўшляху. Дзякуй--Павел Петро (размовы) 10:36, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Вітаю, пан User.gifПавел Петро. Ніколі не спяшаюся з гэтым. Па-першае, Вы не паставілі шаблон {{пішу}} і ведаць, што Вы зараз актыўна працуеце з артыкулам, а не адзінкавую праўку зрабілі, ніхто не можа. Па-другое, не запісвайце ў артыкул не датычныя яго тэксты, бо вось у гэтым выпадку перад Вамі правіў ананім і каб разабрацца, хто з вас зрабіў карысную праўку, а хто памылковую, трэба было глядзець гісторыю. Па-трэцяе, урэшце(!), усталюйце сабе для браўзера беларускі спелчэкер (праграму праверкі правапісу, гл. тут), каб пазбягаць прынамсі памылак друку і грубых арфаграфічных. Здароўя. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 10:53, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
І яшчэ, з невядомай прычыны, Вы не толькі ўставілі, гэтым разам слушную, цытату, але і знішчылі ўсе мае арфаграфічныя праўкі ў артыкуле. --Максім Л. (размовы) 11:18, 12 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Бот[правіць зыходнік]

Вітаю. Звярніце, к. л., увагу на гэтую старонку. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 14:34, 13 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Request[правіць зыходнік]

Hello.

Could you create the article Культура Азербайджана (ru) (en) in Belorussian Wikipedia just like the article Культура Арменіі?

Thank you.

31.200.13.18 16:38, 18 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Сцяг[правіць зыходнік]

Вітаю. Які сцяг лепш выкарыстоўваць для абазначэння крымскіх татар для Віківясны? Гэты ці гэты? Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 14:21, 17 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Назвы[правіць зыходнік]

Вітаю. Тут калісьці Вы пачыналі запаўненне назваў. Я з літоўскай мовай не сябрую, можаце працягнуць? --Artificial123 (размовы) 19:12, 17 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Аб'екты PGC[правіць зыходнік]

Вітаю. На форуме ідзе абмерваканне мэтазгоднасці заліўкі. Высунута прапанова галасавання. Зрабіць, як гэта звычайна робяць, ці пакінуць як ёсць, бо стыхійна ўжо галасуюць? Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 14:42, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Artificial123, гэта пытанне не галасавання, а кансенсусу. Але, калі рабіць галасаванне, то адпаведна афармляць трэба. Як паглядзеў, супраць колькасці нікога няма, ёсць сумненні наконт ператварэння БелВіксы у "зоркавую", уласна я да іх далучаюся. --Максім Л. (размовы) 15:01, 25 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Просьба[правіць зыходнік]

Просьба выключыць мяне і майго ботаў з усіх груп удзельнікаў. І яшчэ просьба абараніць маю старонку ўдзельніка і старонку размоў, каб былі даступны для праўкі толькі адміністратарам. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 07:58, 5 мая 2017 (+03)[адказаць]

Калі ласка (Aliaksandr Y)[правіць зыходнік]

Вітаю Вас, калі ласка, ці можаце Вы паўдзельнічаць у вырашэнні майго пытання аб (не) даданні мне сцяга дашлядчыка. Загадзя дзякуй. -- Aliaksandr Y (размовы) 11:52, 25 мая 2017 (+03)[адказаць]

Дзякуй за Ваш голас. -- Aliaksandr Y (размовы) 10:55, 26 мая 2017 (+03)[адказаць]

Статусы аўтадаглядчыка ўсім запар[правіць зыходнік]

Вітаю. Навошта выдаваць статус аўтадаглядчыка ўсім запар? Напрыклад, выдадзены статус удзельніку, які мабыць не зрабіў ніводнай праўкі без памылак, а ён рэдагуе вялікай колькасцю дробных правак. Вось прыклад. Мабыць варта спачатку хаця б патлумачыць удзельніку, як можна спраўджваць правапіс.--Liashko (размовы) 20:36, 28 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Liashko, што іранічна, дык тое, што Вы выправілі слушнае "На пачатку 20 ст." у памылковые "напачатку 20 ст." Таму, на маю думку, лепей Вам сачыць за сабой. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:00, 28 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Ігар, хутка выпраўляў, трэба было выправіць на "ў пачатку". А іншых памылак ты не заўважыў? Я свае артыкулы вычытваю, раней вычытваў і многія артыкулы гэтага ўдзельніка, але цяпер артыкулы з крывой арфаграфіяй пойдуць наўпрост у правераныя.--Liashko (размовы) 02:34, 29 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Максім, іншых не заўважыў, бо ў цябе добрая арфаграфія. Я разумею твае хваляванні наконт якасці догляду, але ж і ты зразумей, што ў нас не хапае рэсурсаў на догляд усіх артыкулаў. Хай гэты "Пухавіцкі раён" калі-нікалі памыляецца, але ён робіць рэальна карысны ўклад у артыкулы пра сам раён. Ён не проста перакладае з нейкай мовы, але дадае ўнікальную інфармацыю. І такіх удзельнікаў многа. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:34, 29 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Вітаю, пан Максім, не ўсім запар, за ўдзельнікам назіраю гадоў пяць калі не болей. Так ён робіць памылкі, але ён перапрацоўвае свае артыкулы дзесяткі разоў, памылкі ўрэшце выпраўляе, тэма вузкая. Пагатоў, прагрэс у пісьменнасці ёсць, у параўнанні нават з годам раней. Памылкі часта калі бярэ з нейкай эл.крыніцы ці блага распазнаны тэкст з кнігі. Нават з памылкамі праўкі адпавядаюць патрабаванням ВП:Догляд, стаж і ўклад шматразова перасягае, і, упэўнены, вандалізму і наўмысных злоўжыванняў не будзе. --Максім Л. (размовы) 16:39, 29 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Наконт патлумачыць як спраўджваць, гэта я зрабіў, праз чат Фэйсбука, але ўдзельнік карыстаецца ГуглХромам і ніводзін наш спелчэкер да яго не прыкручваецца, як разумею. --Максім Л. (размовы) 16:42, 29 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Убачыў, Вы дадалі спелчэкер для Хрома, зараз параю яго ўдзельніку. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 16:59, 29 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Я даўно карыстаюся гэтым спэлчэкерам для Хрома. Але там трэба крыху разбірацца, каб яго паставіць. Ёсць пэўныя хібы з слоўнікам, і ён паводле старых правіл да 2008 года. Калі не разбярэцца — паспрабую я патлумачыць, як яго паставіць.--Liashko (размовы) 17:29, 29 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Дэкструктыўныя адміністратары[правіць зыходнік]

Вітаю, прашу разабрацца ў сітуацыі з дэкструктыўным адміністратарам на старонцы звароту да адміністратараў і адкрыць для рэдагавання артыкул Мінск.--Liashko (размовы) 17:32, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Удзельнік Ляшко заблакаваны на тыдзень за абразу ("у цябе праблемы з галавой" напісаў ён). Паколькі праблем з галавой у мяне няма (аб чым магу прадаставіць яму даведку ад псіхіятра), а ў Ляшко няма кваліфікацыі псіхіятра, гэта выказванне з'яўляецца абразлівым. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:13, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Мне вельмі не падабаецца сам падыход, калі спадар Ляшко выстаўляе мяне валюнтарыстам, які самавольна дадае нейкую інфармацыю: я банальна вярнуў звесткі, якія дадаў у артыкул ІгроБай. Непрыемна і тое, што гэта адразу жа пераходзіць у патрабаванне пазбаўлення мяне сцяга адміністратара. Калі супольнасць прагаласуе, што нам не патрэбна мець выяву Залатой Зоркі ў гарадах-героях, то яе не будзе. І я цалкам нічога не зраблю. Але падыход са знішчэннем інфармацыі і вайной правак я лічу дэструктыўным. Я быў і з'яўляюся прыхільнікам таго, што ў Вікіпедыю кожны можа дадаць інфармацыю, але знішчаць, калі яна не парушае асноўныя правілы, нельга. Можна паставіць запыт крыніцы, можна пачаць абмеркаванне, але інфармацыя павінна заставацца ў артыкуле, пакуль яе не прыбралі рашэннем супольнасці, бо мы акумулюем веды, а не наадварот. Як вядома, мы не папяровая энцыклапедыя, таму ў нас вельмі вялікі патэнцыйны памер артыкула, хаця і абмежаваны здаровым сэнсам. Радок узнагарод горада не мая ідэя, але яна выдатная. У іншых раздзелах такая практыка рэдкая, бо гэта рэдкая практыка ў свеце — узнагароджваць гарады. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:02, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Запрашаю прыняць удзел у абмеркаванні на Форуме. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:00, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вітаю, User.gifBelarus2578. Вы злоўжываеце статус адміністратара, ён -- дадатковыя тэхнічныя магчымасці і толькі, закрыццё артыкула для правак, як свой аргумент у спрэчцы -- недапушчальна. Наконт блакіравання ўдзельніка, чаму на тыдзень, прытым самі за сябе. Вы ніколі рэзкіх "меркаванняў" і "ацэнак" ні ў чый адрас не выказваеце? Па-мойму, гэта зусім недапушчальна для адміністратара, хоць пэўныя з іх так робяць. Літаральна цяпер Вы кажаце пра нейкую дыверсію з боку be-tarask і г.д., т.б. парушаеце фактычна 4-ы Слуп (гл. ВП:ЗСУ). Па-мойму, User.gifLiashko з ліку ўдзельнікаў, чыім праўкам нагляд наогул не патрэбен, прынамсі, за ім не даводзілася перадаглядаць, і ў размовах болей узважаны. Іншыя погляды на сціслаць выкладання, адрозныя ад Вашых -- не парушэнне, наогул, трэба ўлічваць, што стыль Вікіпедыі мусіць быць бліжэй да энцыклапедычнага і навукова[-папулярна]га, а не да публіцыстычнага і мастацкага. --Максім Л. (размовы) 20:24, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Добра, што Вы далучыліся. Нам у спрэчцы на дапамогу прыйшлі Ежы Кундрат ды Хомелка. Зараз няма ні аховы над артыкулам, ані блакіроўкі пана Ляшко. Такім чынам, пытанні вышэй ужо не вельмі актуальныя. Але, што актуальна, дык гэта абмеркаванне таго, ці мусім мы мець у картках-шаблонах радок "Узнагароды" (калі аб'ект не чалавек, а нейкая юрыдычная асоба ці адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка). Калі ласка, далучайцеся да абмеркавання гэтага на старонцы галасаванняў, бо, аказваецца, у нашым праекце вельмі палярныя погляды на гэта ў многіх людзей. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:51, 2 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Адміністратар - бот[правіць зыходнік]

Падчас пераносу старонак пад новыя правілы наймення артыкулаў выявілася неабходнасць сцірання старонак, каб вызваліць месца для пераносу (прыкладам Алматы для пераносу туды Горад Алматы). Такіх сітуацый аказалася даволі шмат (можа, каля 1000). Ці лічыце Вы магчымым і мэтазгодным часова надаць адміністратару сцяг бота, каб выдаленнямі (іх можна рабіць і ў аўтаматычным рэжыме) не засмечваць старонку апошніх змен?--Artsiom91 (размовы) 10:57, 3 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Artsiom91. Вам даць сцяг бота? --Максім Л. (размовы) 11:21, 3 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Магчыма, спатрэбіцца пазней, калі будзе падрыхтаваны канкрэтны спіс да выдалення. Пакуль мяне цікавіць прынцыповая магчымасць, бо можа прыйдзецца па 1-2 артыкулы рукамі пераносіць. Можа, лепш зараз Вы паспрабуеце надаць сцяг бота сабе, перанесці Алматы, зняць сцяг і паглядзець, ці будзе праўка ў апошніх зменах. Калі ўсё нармальна, праз нейкі час (магчыма, тыдзень-два) папрашу надаць мне статус бота.--Artsiom91 (размовы) 11:28, 3 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Artsiom91, у Апошніх зменах не бачна. Такое рабілі ў 2006 годзе, толькі адм.сцяг давалі боту, але тады працэдура была прасцей. --Максім Л. (размовы) 11:43, 3 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Добра. Тады, калі буду гатовы для пераносаў, папрашу надаць сцяг.--Artsiom91 (размовы) 11:47, 3 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Праблема куды большая, палова (а можа і больш) НП Беларусь не будзе перанесена праз гэтую праблему, а гэта каля 12 000 артыкулаў. Патрэбныя сцягі адміністратараў для ботаў. Праўда, на форуме ў рувікі мне сказалі, што і гэта можа не дапамагчы, прасцей спачатку выдаліць гэтыя старонкі-перанакіраванні. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:59, 3 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Я думаю, што лепей не боту даваць сцяг адміністратара, а адміністратару даць сцяг бота. І выдаляць старонкі са свайго акаўнта, але таксама аўтаматычна. Я магу сфарміраваць неабходныя спісы і адсачыць, ці патрабуецца выдаленне і ці з'яўляецца мэтавая старонка перасылкай на існуючую.--Artsiom91 (размовы) 13:04, 3 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Прашу надаць мне статус бота на адзін дзень (да канца суботы 16 верасня).--Artsiom91 (размовы) 20:30, 15 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Artsiom91, выдаў. Да 22:13 суботы. --Максім Л. (размовы) 22:16, 15 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Порнаактрысы[правіць зыходнік]

Максім, пакіньце, калі ласка, змены на старонцы пра Кёрціс. Пачытайце Вы беларускія навіны. Зразумееце, што гэта я слушна раблю.

Ананіме, не хачу чытаць беларускія навіны, пагатоў усе, каб знайсці тое, што Вы маеце на ўвазе. У кожным разе, беларускія навіны да Вікіпедыі ніякага дачынення не маюць. --Максім Л. (размовы) 17:31, 10 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Сегежа / Сягежа[правіць зыходнік]

Сп.Максім, на карце БЭ - горад Сегежа. Пераносіць? --Rymchonak (размовы) 10:47, 15 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Вітаю, Rymchonak. Перанёс, напэўна, на карэльскія тапонімы яканне ў складзе перад націскам не распаўсюджваецца. К.л., паглядзіце яшчэ з Выгозера/Выгвозера, што там. --Максім Л. (размовы) 11:00, 15 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Аўтадаглядальніцтва[правіць зыходнік]

Можна выключыць мяне з гэтай групы? --Artificial123 (размовы) 12:22, 2 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Artificial123, выключыла--Хамелка/ разм. 17:49, 2 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Шкада, перадогляду і так горы. --Максім Л. (размовы) 18:13, 2 снежня 2017 (MSK)[адказаць]
Увогуле не бачу сэнсу ў доглядзе. --Artificial123 (размовы) 21:46, 2 снежня 2017 (MSK)[адказаць]

Вікі[правіць зыходнік]

[8] [9] -- вось і ўся Вікіпедыя. Забылі пра самароспуск.

Былы ўдзельнік Працар, а зараз ананім, чытай артыкул пра БНР цалкам, калі хочаш разабрацца, што да чаго. --JerzyKundrat (размовы) 00:01, 15 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Трэба, каб JerzyKundrat склаў з сябе функцыі адміністратара: правілы парушае, вядзе неадэкватна і на людзей кідаецца.

Цярпі, дружа. У цябе вялікія мэты. Трэба цярпець. --JerzyKundrat (размовы) 20:16, 15 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

??? Няма ў нас ніякіх мэт - мы ў сябе дома.

JerzyKundrat яшчэ і аўтарскія правы парушае [10] [11]. Відавочна, што трэба зняць з яго і статус аўтадаглядчыка.--93.85.59.80

Блакіроўка ананіма[правіць зыходнік]

Вітаю, User.gifIgorskalnins9. Блакіраваць ананіма няма сэнсу, ён перазагрузіць інтэрнет-злучэнне і будзе пад новым IP-адрасам рабіць тое самае. Можна заблакаваць цэлага правайдэра, ад гэтага пацерпіць значная колькасць сумленных удзельнікаў, а жаданага выніку можа не быць. Таму ў гэтым выпадку можна толькі карыстацца вядомай прымаўкай, дзе ананім горш за саміведаецекаго ў благім сэнсе гэтага слова. У кожным разе, перапрашаю, што Вам такое сустрэлася на старонках Вікіпедыі :) --Максім Л. (размовы) 12:25, 7 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

  • Дзякуй за дадатковую інфармацыю, ўлічу! -- Igorskalnins9 (размовы) 21:12, 11 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
  • Але чаму, калі ананім перазагружае інтэрнэт-злучэнне атрымліваецца новы IP адрас? -- Igorskalnins9 (размовы) 21:12, 11 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
    • Igorskalnins9, калі адрас у яго не статычны, т.б. замацаваны менавіта за ім, то кожнаму новаму злучэнню правайдэр дае новы адрас. Але колькасць адрасоў у правайдэра абмежаваная, такім чынам, пад адным адрасам у розны час розныя людзі. --Максім Л. (размовы) 01:13, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Памылковыя назвы[правіць зыходнік]

Я разумею, што вам пляваць на правілы беларускай мовы, але вы ня можаце ігнараваць зьвесткі з крыніцаў, якія зьяўляюцца сучаснымі аўтарытэтнымі выданьнямі на беларускай мове афіцыйным правапісам, а таксама дадзеныя з афіцыйнага сайту Слонімскага раённага выканаўчага камітэту. --Ліцьвін (размовы) 17:07, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Ліцьвін, зразумейце найперш, што паводзіць сябе трэба прыстойна. Па-другое, даведнік пад рэдакцыяй Лямцюговай -- крыніца вышэйшага ўзроўню, тое што правапіс змяніўня, шкада, але Белкартаграфіі гэта не важна, як і іншыя акалічнасці -- яны на картах і ў дакументах будуць даваць назву, як у іх даведніку пазначана. Т.б. гэта афіцыйная назва паселішча, так, напэўна, яна не адпавядае БП-2008, але для Вікіпедыі важна менавіта першае. Са слушнай назвы можна зрабіць перасылку, можна згадаць яе ў артыкуле з пазначэннем, што так слушней паводле БП-2008. Сайт, хай і абл/раёнвыканкама -- крыніца сумнеўная, памылкі могуць на розных этапах з'явіцца. Па-трэцяе, калі ёсць звесткі ГВБ 9-3, 2017, то менавіта з гэтага трэба было і пачынаць, без абраз і вэрхалу. Дзякуй, за крыніцу. За паводзіны -- папярэджанне, за наступныя падобныя выступленні -- блакіроўка на 1 суткі. --Максім Л. (размовы) 10:53, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы зьдзекваецеся? Я зьвярнуў увагу на памылкі, але колькі часу было ігнараваньне? А вы памятаеце размовы:Навасвержанскі сельсавет? Вы зусім праігнаравалі заўвагу, а артыкул з памылковай назвай існаваў яшчэ больш за тры гады. Дарэчы, тутака аднойчы мяне заблякавалі і так і дагэтуль і не растлумачылі чаму. А вы пры гэтым прадэманстравалі прадузятасьць і абыякавасьць. Гэта годныя паводзіны адміністратара? Я разумею, што я не пачую ад вас у адказ шчырай падзякі. І я добра разумею, што вам ня сорамна. Але, калі ласка, ня трэба мне пагражаць. --Ліцьвін (размовы) 13:12, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзіўна, вы працягваеце ігнараваць іншыя заўвагі. Ды вы і самі пішыце, што паводле новых правілаў — гэтая назва састарэлая. Дык чаму тады асноўная назва засталася састарэлай? На гэтую Вікіпэдыю ня распаўсюджвацца новыя правілы беларускай мовы? --Ліцьвін (размовы) 13:23, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Ліцьвін, 1) спыняйце галашэнне і перачытайце што я напісаў пра паводзіны, уваходзьце ў рэчышча канструктыўнай працы, а не канфлікту; 2) перачытайце што я напісаў пра асноўную назву, чаму яна застанецца з памылкай паводле БП-2008; 3) ніякіх іншых заўваг пра назвы не бачу, і ніхто не бачыць, на адпаведнай старонцы ад Вас заявак на перайменаванні няма. --Максім Л. (размовы) 14:58, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, глядзіце старонкі абмеркаваньняў: Размовы:Валевачскі сельсавет, Размовы:Новадзевяткавіцкі сельсавет, Размовы:Новадзевяткавічы, Размовы:Старадзевяткавічы. --Ліцьвін (размовы) 15:33, 13 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Выкананне запытаў[правіць зыходнік]

Калі ласка, звярніце ўвагу на новыя запыты на старонцы Вікіпедыя:Запыты на статус бота.--Artsiom91 (размовы) 20:30, 5 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Вікіпедыя:Запыты да даглядчыкаў[правіць зыходнік]

Вітаю! З'явіўся новы раздзел Вікіпедыя:Запыты да даглядчыкаў. Не забудзьцеся зазіраць:) - Vladimir Zolotuhin (обс) 20:38, 18 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Ratko Janev[правіць зыходнік]

Дарагі Maksim L.,

калі ласка, стварыце на Вікіпедыі артыкул Вікіпедыі пра акад. Рацька Янева (Ratko Janev) http://www.ipb.ac.rs/vesti/in-memoriam-ratko-janev/ , http://www.ipb.ac.rs/wp-content/uploads/2020/01/In-memoriam-Ratko-Janev-1939-2019.pdf. [12]

З павагай,109.93.175.226 01:47, 12 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Пачала Ратка Янеў--Хамелка/ разм. 19:26, 12 лютага 2020 (+03)[адказаць]

Удзельнік:Anna Marzan/Вольга Іванаўна Ланеўская[правіць зыходнік]

Можаце патлумачыць, чаму была адноўлена старонка ў асабістай прасторы? Хіба аўтар артыкула прасіў аб гэтым? --Artsiom91 (размовы) 23:54, 19 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю, User.gifArtsiom91. Пісала артыкул студэнтка, было ў іх заданне такое, аднавіць для сумеснай дапрацоўкі прасіла яе выкладчыца праз фэйсбук. Чаму не, можа і атрымаецца, буду сачыць. Спрабаваў высветліць магчымасць такой дапрацоўкі, крынічнай базы не знайшоў (шукаў англ., польск., руск.) і перспектываў не бачу. Прапанаваў адразу ім далучыць кароткія звесткі пра Ланеўскую да буйнейшага артыкула. Або, напрыклад, можна напісаць артыкул пра вэн-до і там адзначыць пра першага трэнера гэтай сістэмы ў Беларусі, у межах вэн-до напэўна было б значна і нават цікава. Але, пакуль, паспрабуюць дапрацаваць асобны артыкул. І лічу супрацоўніцтва з выкладчыкамі перспектыўным кірункам. --Максім Л. (размовы) 13:02, 20 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Рымскія Папы[правіць зыходнік]

Вітаю, Максім!

Як, на Вашу думку, ці ёсць сэнс называць артыкулы пра некаторых Папаў з удакладненнем пасады, калі больш няма (і наўрад ці з'явіцца ў будучыні) іншых асоб з такім жа імем (напрыклад, Пій X (Папа Рымскі)? Я думаў проста перанесці пад назву "Пій X", але ўсё жа вырашыў спытаць Ваша меркаванне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:01, 22 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю, User.gifBelarus2578. Не бачу вялікай рацыянальнасці, але калі лічыце гэта важным, то чаму не перанесці, а Пій X ёсць і працуе перасылкай. --Максім Л. (размовы) 22:17, 22 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Максім, зноў вітаю! Даруйце, што напружваю, але нагадайце, калі ласка, як зрабіць архіў размоў (нешта іх зашмат у мяне назапасілася). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:04, 26 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
User.gifBelarus2578, Вікіпедыя:Архівацыя. --Максім Л. (размовы) 13:12, 26 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вікі любіць Зямлю-2020[правіць зыходнік]

WLE Austria Logo (no text).svg
Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 14:04, 30 траўня 2020 (UTC+3)

Modern Belarusian arabic[правіць зыходнік]

http://crh2.ugu.pl/Belarusian%20Arabic%203.0.html (+ Беларускі арабскі алфавіт)


Transliterator from Тарашкевіца: http://crh2.ugu.pl/tarask-ar.html.zip

Месячнік Вікіслоўніка[правіць зыходнік]

Вітаю! У мяне ёсць прапанова правесці Месячнік Вікіслоўніка. Мне патрэбна некалькі чалавек, якія гатовыя непасрэдна ўдзельнічаць там (ствараць і паляпшаць артыкулы). Можна карыстацца любымі слоўнікамі, папяровымі і электроннымі. Вы зможаце непасрэдна ўдзельнічаць у Вікіслоўніку? Калі да, тады задавайце мне пытанні наконт праекта. Антон 740 (размовы) 17:58, 4 верасня 2020 (+03)[адказаць]

Некалькі генеалагічных пытанняў[правіць зыходнік]

Вітаю, Максіме. Маю некалькі дзіўных пытанняў.

  1. Ці з'яўляецца гэты Мацей?! Мацеем Лаўрынавічам і сынам Лаўрына? Вырашана, не - яго бацька Сямён(польск.) бел.
  2. Ці з'яўляецца Ядвіга Ганна Война[d] дачкой Мацея (Мацвея) Лаўрынавіча Войны?
  3. Чаму гэты Міхал(польск.) бел. стаў у літоўскай вікі Мікалаем?
  4. А, і асобна пра сястру Ганны Катажыну. Калі з Мацеем сувязь усталюем, то можна і яе там дадаць. Неактуальна, гл. 1

Што думаеш?--Хамелка/ разм. 17:13, 22 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

3. Вітаю, User.gifХомелка, Mykolas па-літоўску Міхал. --Максім Л. (размовы) 19:51, 22 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]
А з Ядвігай дапаможаш?--Хамелка/ разм. 20:05, 22 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]
Так, User.gifХомелка, учора не знайшлося, было мала часу, зараз працягваю. --Максім Л. (размовы) 19:08, 23 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]
Зразумела, што гэта не гарыць, проста цікава вельмі :)--Хамелка/ разм. 19:28, 23 кастрычніка 2020 (+03)[адказаць]

Siwe[правіць зыходнік]

Witaj. Ta miejscowość to kiedyś Kalinówka (zaścianek). W tym artykule [13] jest opisana wieś i zaścianek Kalinówka. Nie znam na tyle języka by przenieść tekst z jednego art. do drugiego. Zgodnie z Wykazem miejscowości i mapą WIGu Siwe to jest jakby druga nazwa Kalinówki (zaścianku). Pozdrawiam Pierre L'iserois (размовы) 19:01, 16 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

User.gifPierre L'iserois, Green check.svg Зроблена. --Максім Л. (размовы) 20:34, 16 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Jest dużo podobnych sytuacji, nie wiem czy Ci zawracać tym głowę. Pierre L'iserois (размовы) 20:45, 16 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
User.gifPierre L'iserois, dziesiątki czy setki? --Максім Л. (размовы) 00:25, 17 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
na tą chwilę dziesiątki. Chyba, że weźmiesz pod uwagę miejscowości, których już nie ma, to setki (do 1939 istniały, a co po tej dacie - teraz nie wiem). :)Pierre L'iserois (размовы) 14:30, 17 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
User.gifPierre L'iserois, dziesiątki to niedużo. Zrobię to za kilka dni. --Максім Л. (размовы) 15:00, 17 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

[14] Заір Ісакавіч Азгур[правіць зыходнік]

Witaj. No człowiek nie urodził się tu Маўчаны (Мядзельскі раён) tylko gdzieś tu [15]. Niby ta sama gubernia, ale na pewno nie te Mołczany. Te drugie to nie wiem czy macie zrobione. Pozdrawiam Pierre L'iserois (размовы) 23:32, 18 лістапада 2020 (+03)[адказаць]