Аляксей Дудараў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др removed Category:Асобы using HotCat |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
{{DEFAULTSORT:Дудараў Аляксей}} |
{{DEFAULTSORT:Дудараў Аляксей}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Драматургі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Драматургі Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]] |
Версія ад 17:40, 18 кастрычніка 2012
Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ (нар. 6 чэрвеня 1950, в. Кляны Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.) — беларускі драматург.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), працаваў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа (1976—1979), членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, 1976—1983). З'яўляўся сябрам Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1979). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). У 1991—2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 г. з'яўляецца мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.
Дэбютаваў у друку ў 1973. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Пераклаў на беларускую мову хроніку У. Шэкспіра «Рычард III».
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і інш. узнагародамі. Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).
Бібліяграфія
- «Кола»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1977)
- «Дэбют»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1978)
- «Суседзі»: сцэнарый мастацкага фільма (1979)
- «Выбар»: п'еса (паст. 1979)
- «Святая птушка»: зборнік апавяданняў (1979)
- «Буслянё»: сцэнарый кароткаметражнага фільма (1980)
- «Як гартавалася сталь»: інсцэніроўка рамана М. Астроўскага (паст. 1980)
- «Парог»: п'еса (паст. 1981)
- «Сінявочка»: казка для дзяцей (1981)
- «Купальская ноч»: сцэнарый мастацкага фільма (1982)
- «Апошні ўзлёт»: п'еса (паст. 1982)
- «Вечар»: п'еса (паст. 1983)
- «Белыя росы»: сцэнарый мастацкага фільма (1984)
- «Радавыя»: п'еса (паст. 1984)
- «Восеньскія сны»: сцэнарый мастацкага фільма (1986)
- «Майстар і Маргарыта»: інсцэніроўка рамана М. Булгакава (паст. 1987)
- «Дыялог»: зборнік п'ес (1987)
- «Злом»: п'еса (паст. ў 1988)
- «Вежа»: п'еса, разам з У. Някляевым (паст. 1990)
- «Купала»: трагедыя (1994) — увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385
- «Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа
- «Песня пра зубра» (1994) — па матывах паэмы М. Гусоўскага
- «Палачанка» (1998)
- «Чорная панна Нясвіжа» (1999)
- «Прынц Мамабук»: камедыя (1999)
- «Крыж» (2000)
Літаратура
- Аляксей Дудараў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Астроўская, Т. Драматургічныя дамінанты ў апавяданнях Аляксея Дударава / Т. Астроўская // Роднае слова. — 2008. — № 6. — С. 30-32.
- Дудараў Аляксей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Дудараў Аляксей // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч (і інш.). — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 396—399.
- Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 253.
- Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Памяць: Дубровенскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў (і інш.); мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 513—514.
- Дудараў Аляксей Ануфрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (і інш.). — Мн., 1996. — Т. 3. — С. 311—312.