Фехтаванне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'File:0408 USA Olympic fencing.jpg|thumb|Фехтавальны паядынак на [[Летнія Алімпійскія гульні 2004|Алімпійскі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:29, 1 лістапада 2012

Фехтавальны паядынак на Алімпійскіх гульнях у Афінах, 2004

Фехтаванне (ад ням. fechten — фехтаваць, змагацца) — від спорту, які аб'ядноўвае адзінаборствы з выкарыстаннем халоднай спартыўнай зброі (рапіра, шабля, шпага).

Мзта паядынку — нанясенне суперніку найбольшай колькасці ўколаў (удараў) за фіксаваны час. Паядынкі адбываюцца на спецыяльнай дарожцы 14 х 1,5—2 м. Праграмы афіцыйных спаборніцтваў уключаюць асабістыя і камандныя турніры мужчын і жанчын.

Як від адзінаборстваў узнікла ў Старажытным Егіпце (каля 3000 да н.э.). Утылітарнае фехтаванне вядома ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. 3 пач. XV ст. найбольш пашырылася ў Іспаніі, з XVII ст. ў Італіі і з XVII ст. ў Францыі. У нацыянальных відах фехтавання, напр., нанайскім, у якасці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш.

Спартыўнае фехтаванне сфарміравалася да канца XVII ст. У 2-й пал. XIX ст. вызначаны аснўныя правілы і праграмы афіцыйных спаборніцтваў, стандарты спартыўнай зброі і ахоўнага рыштунку. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Еўропы адбываюцца з 1906, свету —з 1937. Фехтаванне на шпагах уваходзіць у склад сучаснага пяцібор'я. Міжнародная федэрацыя фехтавання заснавана ў 1913 (Парыж).

Літаратура

  • Конюхава А. Фехтаванне // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.