Васіль Кірылавіч Бандарчык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, шаблон
Радок 103: Радок 103:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мінску]]


[[ru:Бондарчик, Василий Кириллович]]
[[ru:Бондарчик, Василий Кириллович]]

Версія ад 20:01, 27 лютага 2013

Васiль Кiрылавiч Бандарчык
Дата нараджэння 1 жніўня 1920(1920-08-01)
Месца нараджэння в. Цароўка, Слуцкі раён
Дата смерці 16 лютага 2009(2009-02-16) (88 гадоў)
Месца смерці г. Мінск
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці гісторык, этнограф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера этналогія, гісторыя
Месца працы НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНБ, прафесар
Альма-матар БДУ
Вядомыя вучні Ігар Усеваладавіч Чаквін
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Васiль Кiрылавiч Бандарчык (1 жніўня 1920, в. Цароўка (цяпер — Кірава Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — 16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1]. Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства (1970).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў цароўскую сямігадовую школу (1936), затым — Слуцкае педагагічнае вучылішча (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёна Міншчыны.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі ў 1947 годзе.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1952).

Да 1957 года працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах і Мінску. З 1957 года — аспірант Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 1959—1966 гады — навуковы супрацоўнік інстытута, у 1967—1969 гадах намеснік дырэктара, у 1969—1976 годы — дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.

Памёр 16 лютага 2009 ў Мінску[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Масквы» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Францыска Скарыны.

Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).

Навуковая дзейнасць

Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў[1]. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.

Бібліяграфія

Аўтар 5 індывідуальных манаграфій і 15 брашур, больш за 200 артыкулаў. Пад навуковым кіраўніцтвам і пры аўтарскім ўдзеле В. К. Бандарчыка падрыхтавана таксама 27 манаграфій і зборнікаў.

  • Бондарчик, В. К., Чигринов И. Г. Николай Яковлевич Никифоровский : Очерк жизни и деятельности / В. К. Бондарчик, И. Г. Чигринов. — Минск : Издательство АН БССР, 1960. — 103 с.
  • Бандарчык, В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў : Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. — 305 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1964. — 232 с.
  • Бондарчик, В. К., Федосик, А. С. А. К. Сержпутовский / В. К. Бондарчик, А. С. Федосик. — Минск : Наука и техника, 1966. — 120 с.
  • Бандарчык, В. К. Гiсторыя беларускай этнаграфii. Пачатак XX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1972. — 168 с.
  • Этнаграфiя беларусаў : гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 215 с.
  • Беларусы : У 8-мi т. Т.3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 365с. : iл. — ISBN 985-08-0283-9 : 368000.

Пад навуковым кіраўніцтвам і непасрэдным аўтарскім ўдзеле В. К. Бандарчыка выйшлі працы «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае жылле» (1973), «Беларуская народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі» (1976), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і вобраз жыцця» (1980), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Этнаграфія беларусаў» (1985), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям'я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Белорусы» (Москва, 1998).

Зноскі

  1. а б Бондарчик Василий Кириллович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 71. — С. 19. — 737 с.
  2. Бандарчык Аляксандр Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 1.: А — Беліца / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 288.

Літаратура

  • Піліпенка, М. Ф. Васiль Кiрылавiч Бандарчык (Да 90-годдзя з дня нараджэння) / М. Ф. Піліпенка // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — 2010. — № 3. — С. 122—124.

Спасылкі