Ігар Усеваладавіч Чаквін
Ігар Усеваладавіч Чаквін | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 2012[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя, этналогія, этнаграфія, антрапалогія, фалькларыстыка, краязнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1995) |
Навуковае званне | дацэнт (2010) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Васіль Кірылавіч Бандарчык |
Вядомыя вучні | Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі |
Вядомы як | этнолаг, рэканструктар знешняга аблічча ўсходніх славян (крывічан, дрыгавічан, радзімічаў), збіральнік помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў |
Прэміі |
Ігар Усеваладавіч Чаквін (20 жніўня 1954, Мінск — 26 красавіка 2012[2], Мінск) — беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010). Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977). З 1983 года працаваў старэйшым, а з 1996 года вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў праблемы этнагенезу беларусаў, этнічную гісторыю беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Беларусі эпохі феадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям'я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) і іншыя.
Ігар Усеваладавіч Чаквін выступае на нарадзе Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Побач за сталом сядзіць Арсень Ліс. Горад Мінск, 2009 г.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
- Навагродскі, Т. Чаквін Ігар Усеваладавіч / Т. Навагродскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 6. Кн. II : Усвея — Дадатак / гал. рэд. Г.П. Пашкоў [і інш.]; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2003. — С. 133.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ігар Усеваладавіч Чаквін
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Антраполагі Беларусі
- Этнолагі Беларусі