Ганс Мемлінг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыя using AWB
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 33 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q106851 (translate me)
Радок 60: Радок 60:
[[Катэгорыя:Паўночнае Адраджэнне]]
[[Катэгорыя:Паўночнае Адраджэнне]]
[[Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу]]
[[Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу]]

[[bg:Ханс Мемлинг]]
[[br:Hans Memling]]
[[ca:Hans Memling]]
[[cs:Hans Memling]]
[[de:Hans Memling]]
[[el:Χανς Μέμλινγκ]]
[[en:Hans Memling]]
[[es:Hans Memling]]
[[eu:Hans Memling]]
[[fa:هانس مملینگ]]
[[fi:Hans Memling]]
[[fr:Hans Memling]]
[[gl:Hans Memling]]
[[he:האנס ממלינג]]
[[hu:Hans Memling]]
[[hy:Հանս Մեմլինգ]]
[[it:Hans Memling]]
[[ja:ハンス・メムリンク]]
[[nds:Hans Memling]]
[[nl:Hans Memling]]
[[nn:Hans Memling]]
[[no:Hans Memling]]
[[pl:Hans Memling]]
[[pt:Hans Memling]]
[[ro:Hans Memling]]
[[ru:Мемлинг, Ганс]]
[[sh:Hans Memling]]
[[sr:Ханс Мемлинг]]
[[sv:Hans Memling]]
[[th:ฮันส์ เม็มลิง]]
[[tr:Hans Memling]]
[[uk:Ганс Мемлінг]]
[[vls:Hans Memling]]

Версія ад 21:14, 9 сакавіка 2013

Ганс Мемлінг
ням.: Hans Memling
Фатаграфія
Аўтапартрэт, дэталь алтара Дзевы Марыі, каля 1468, Нацыянальная галерэя, Лондан
Імя пры нараджэнні Hans Memling
Дата нараджэння 1433/1435
Месца нараджэння Зелігенштат
Дата смерці 11 жніўня 1494(1494-08-11)
Месца смерці Бругэ
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч мастацтваў
Мастацкі кірунак фламандская школа
Уплыў Рагір ван дэр Вейдэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганс Мемлінг (ням.: Hans Memling, нідэрл.: Jan van Mimmelynghe, лац.: Johannes Memmelinc або Memlinc; 1433/1435, Зелігенштат11 жніўня 1494, Бругэ) — нідэрландскі жывапісец. З'яўляецца буйнейшым мастаком ранняга нідэрландскага Адраджэння.[2]

Біяграфічныя звесткі

Ураджэнец Гесэна. Вучыўся, магчыма, у Рагіра ван дэр Вейдэна; зазнаў уплыў яго і Яна ван Эйка. З 1465 працаваў у Бругэ, дзе ёсць музей яго імя.

Творчасць

У творчасці Г. Мемлінг спалучаў познагатычныя і рэнесансавыя рысы.[3] Ужо ў ранніх яго работах відавочна імкненне надаць сакральным тэмам узвышаны сэнс, а ўсяму зямному — ідэальную прыўзнятасць.[2]

Алтар Марціна ван Ньювенхове, частка дыпціха

Значную колькасць твораў жывапісца складаюць невялікія па памерах кампазіцыі апавядальнага характару, у якія ён часта ўводзіць выявы людзей, не звязаных з асноўным сюжэтам («Алтар Адрыяна Рэйнса», 1480; «Страсці Хрыстовы», каля 1470; «Сем радасцей Марыі», каля 1480; «Дабравешчанне», каля 1482). Мастак выканаў многа партрэтаў — як самастойных твораў, так і выяў данатараў. Так, у рабоце «Алтар Марціна ван Ньювенхове» на адной створцы ён піша Марыю з дзіцём, а на другой — заказчыка твора. Жывапіс дыпціха вызначаецца асаблівай светланоснасцю, а фарбы — падкрэсленай гучнасцю, што дазваляе перадаць ідэальны ў сваёй чароўнасці твар мадонны, жыццёвую рухомасць фігуры ван Ньювенхове.

Звяртаўся да адлюстравання аголенай натуры, пейзажа, анімалістычных матываў.

Зноскі

  1. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  2. а б Б. Лазука (2010)
  3. В. Буйвал (2000)

Літаратура

  • Буйвал В. Мемлінг // БЭ ў 18 т. Т. 10. — Мн.: БелЭн, 2000.
  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4

Спасылкі