Таёо Іто: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 6: Радок 6:


== Творчасць ==
== Творчасць ==
Іто праектуе практычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў. Таксама, ён не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту — распрацаваў новае абалічча цыгарэт ''Davidoff'', шафу-купэ для гандлёвай сеткі продажу мэблі і тавараў для дома ''Horn'', свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду ў мінімалісцкім стылі. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.
Іто праектуе практычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў. Таксама, ён не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту — распрацаваў новае аблічча цыгарэт ''Davidoff'', шафу-купэ для гандлёвай сеткі продажу мэблі і тавараў для дома ''Horn'', свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду ў мінімалісцкім стылі. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.


Сусветную славу Іто прынёс праект будынка [[Гарадскі музей ў Яцусіро|Гарадскога музея ў Яцусіро]], пабудаванага ў 1991 годзе. Праект [[Медыятэка ў Сэндаі|Медыятэкі ў Сэндаі]], ажыццяўлёны ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў [[Горад Сэндай|Сэндаі]] называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.
Сусветную славу Іто прынёс праект будынка [[Гарадскі музей ў Яцусіро|Гарадскога музея ў Яцусіро]], пабудаванага ў 1991 годзе. Праект [[Медыятэка ў Сэндаі|Медыятэкі ў Сэндаі]], ажыццёўлены ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў [[Горад Сэндай|Сэндаі]] называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.


== Прызнанне ==
== Прызнанне ==

Версія ад 23:00, 15 красавіка 2013

Іто Таёо

ІТО Таёо (яп.: 伊東 豊雄 / Itō Toyoo; нар. 1 чэрвеня 1941) — японскі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў архітэктурны факультэт Такійскага ўніверсітэта (1965), ужо праз 6 гадоў адкрыў уласнае архітэктурнае бюро Urban Robot (Urbot). У 1979 годзе, калі Іто ўжо стаў вядомым архітэктарам, патрэба ў кідкай назве адпала і бюро было перайменавана ў Toyo Ito & Associates.

Творчасць

Іто праектуе практычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў. Таксама, ён не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту — распрацаваў новае аблічча цыгарэт Davidoff, шафу-купэ для гандлёвай сеткі продажу мэблі і тавараў для дома Horn, свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду ў мінімалісцкім стылі. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.

Сусветную славу Іто прынёс праект будынка Гарадскога музея ў Яцусіро, пабудаванага ў 1991 годзе. Праект Медыятэкі ў Сэндаі, ажыццёўлены ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў Сэндаі называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.

Прызнанне

Выставы Іто праходзяць па ўсім свеце, архітэктар атрымаў вялікую колькасць узнагарод, у тым ліку Залаты медаль Гран-пры IAA interach 97 у Сафіі, Прэмія памяці Арнольда У. Брунера амерыканскай Акадэміі мастацтваў (1998), Залатая прэмія Японскай акадэміі дызайну (2001), Залаты медаль Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (2005). Вышэйшую з архітэктурных адзнак, Прытцкераўскую прэмію (2013) Іто Таёо атрымаў за канцэптуальныя інавацыі, невычарпальная дасціпнасць не пакідае архітэктара і на восьмым дзясятку гадоў.

Літаратура

Спасылкі