Кэндзо Тангэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэндзо Тангэ
Kenzo Tange 1981.jpg
Дата нараджэння 4 верасня 1913(1913-09-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 2005(2005-03-22)[2][4][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар інжынерыі[d]
Член у
Узнагароды
tangeweb.com(англ.)(яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэндзо Тангэ (4 верасня 1913 — 22 сакавіка 2005) — японскі архітэктар. Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі і структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі» (муніцыпалітэт Токіа, 1952-57) і стылі «хай-тэк» (штаб-кватэра Fuji Television, 1996).

Кіраваў перабудовай Хірасімы пасля бамбардзіровак 1945 года і стварэннем Парку міру. Сярод яго работ — каталіцкі сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Алімпійскі цэнтр (абодва — у Токіа, скончаны ў 1964 годзе). Адным з першых выкарыстаў перакрыцці-абалонкі: Алімпійскі цэнтр і сабор Святой Марыі ў Токіа, кангрэс-хол у прэфектуры Эхімэ.

З сярэдзіны 1960-х у цэнтры інтарэсаў Тангэ і яго архітэктарскія бюро — маштабная гарадская планіроўка (новы цэнтр Скоп'е пасля землетрасення, сталіца Нігерыі Абуджа, дзелавыя кварталы Балонні і Неапалю). Лаўрэат Прытцкераўскай прэміі (1987).

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Kenzo Tange
  4. Tange Kenzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Kenzo Tange // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).