Перайсці да зместу

Бэй Юймін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бэй Юймін
Дата нараджэння 26 красавіка 1917(1917-04-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 2019(2019-05-16)[3][2][…] (102 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Tsuyee Pei[d]
Дзеці Sandi Pei[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бэй Юймін (англ.: Ieoh Ming Pei; 26 красавіка 1917 — 16 мая 2019) — амерыканскі архітэктар.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Ён нарадзіўся ў 1917 годзе ў кітайскім Гуанчжоў. Пасля пераезду ў Злучаныя Штаты Амерыкі скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, а затым і Вышэйшую школу дызайну пры Гарвардскім універсітэце. У 1983 годзе Бэй Юймін стаў лаўрэатам Прытцкераўскай прэміі.

Сярод яго самых вядомых збудаванняў — Нацыянальны цэнтр атмасферных даследаванняў у Каларада, Эверсанскі мастацкі музей у Нью-Ёрку, Усходні будынак Нацыянальнай галерэі мастацтваў у Вашынгтоне, а таксама Зала славы і музей рок-н-ролу ў Кліўлендзе.

Галоўнай працай Бэй Юймина лічыцца піраміда музея Луўра ў Парыжы. Яна была створана па яго праекце ў перыяд з 1985 па 1989 гады. Піраміда ўяўляе сабой 20-метровы будынак са шкла і металу і служыць уваходам у музей[7].

Памёр на 103-м годзе жыцця ў Нью-Ёрку[8].

Зноскі