Фрай Ота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрай Паўль Ота
Дата нараджэння 31 мая 1925(1925-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 2015(2015-03-09)[2][3][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мюнхен, Мангейм, Гановер, Манрэаль
Найважнейшыя пабудовы дах Алімпійскага стадыёна ў Мюнхене;
Мультыхол у Мангейме
Прэміі Прэмія Вольфа (1996);
Прытцкераўская прэмія (2015)
Узнагароды
freiotto.com (ням.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Шматфункцыянальнае памяшканне ў Мангейме

Фрай Паўль Ота (ням.: Frei Paul Otto; 31 мая 1925 — 9 сакавіка 2015) — нямецкі архітэктар.

Атрымаў сусветнае прызнанне як стваральнік тэнтавых і мембранных канструкцый, якія ён ужываў у сваіх збудаваннях.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 мая 1925 года ў горадзе Зігмар (цяпер раён Хемніца, Германія) у сям’і скульптара[5].

У 1931—1943 гадах вучыўся ў школе Цэлендорфа (Берлін) на муляра[6].

Да прызыву ў люфтвафэ вывучаў архітэктуру ў Берліне. У канцы Другой сусветнай вайны ваяваў як лётчык-знішчальнік.

Быў інтэрнаваны ў французскі лагер для ваеннапалонных. У час будаўніцтва гэтага лагера яму ўдалося праявіць сябе ў якасці інжынера-канструктара, прапанаваўшы некалькі праектаў пабудоў з палегчаных канструкцый, якія былі рэалізаваны (у прыватнасці — палаткі для хованкі).

Вызваліўшыся, Фрай Ота паступіў у Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт, які скончыў у 1950 годзе з дыпломам архітэктара. Затым нядоўгі час стажыраваўся ў ЗША, дзе сустракаўся з такімі архітэктарамі, як Эрых Мендэльсон, Людвіг Міс ван дэр Роэ, Рыхард Нойтра і Фрэнк Лойд Райт.

Сваю архітэктурную дзейнасць Ота пачаў у Германіі ў 1952 годзе, заснаваўшы ўласнае архітэктурнае бюро ў Цэлендорфе. У 1954 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за збудаванні з падвесных (нацягнутых) канструкцый.

У 1964 годзе Ота заснаваў Інстытут лёгкіх канструкцый Штутгарцкага ўніверсітэта і ўзначальваў яго як прафесар да выхаду на пенсію. На пенсіі актыўна працаваў як архітэктар, інжынер і кансультант.

Памёр 9 сакавіка 2015 года.

Некаторыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Frei Otto
  2. а б Frei Otto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Frei Otto // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  5. Ярмоленко А. Д. Архитектура висячих покрытий Фрая Отто // Общество. Среда. Развитие (Terra Humana) : Журна. — СПб.: «Центр научно-информационных технологий «Астерион», 2009. — В. 3. — С. 73—80. — ISSN 1997-5996.
  6. Фрай Ота.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]