Энергія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 23: | Радок 23: | ||
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]] |
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Энергія]] |
||
[[Катэгорыя:Фізіка]] |
|||
Версія ад 20:08, 27 ліпеня 2013
Энергія | |
---|---|
, | |
Размернасць | |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Дж |
СГС | эрг |
Эне́ргія (грэч. enérgeia дзейнасць): здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.
У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).
Гл.далей: закон захавання і ператварэння энергіі.
Гл. таксама: вечны рухавік.
Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc2, дзе c — хуткасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прыймаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў; Гл. таксама карпускулярнае выпрамяненне і карпускулярнае паглынанне энергіі).
Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).