Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64: Радок 64:


| | НС кантролю
| | НС кантролю
| | [[П. Крачэўскі]]
| | [[Пятро Крачэўскі|П. Крачэўскі]]
| | [[БСГ]], цэнтр
| | [[БСГ]], цэнтр

Версія ад 14:48, 28 чэрвеня 2008

Склад Сакратарыяту на 8(21).2.1918
НС замежных спраў Язэп Варонка БСГ, цэнтр
НС унутраных спраў Іван Макрэеў ПС-Р, украінец
НС асветы А. Смоліч БСГ, правы
НС юстыцыі Е. Бялевіч ПС-Р, левы
НС народнай гаспадаркі І. Серада беспартыйны
НС шляхоў зносін В. Рэдзька ПС-Р
НС фінансаў Г. Белкінд ПС-Р, яўрэй
НС сацыяльнай апекі П. Бадунова БСГ, левая, "бястужаўка"
НС вялікарускіх спраў П. Злобін ПС-Р, правы, рускі
НС пошты і тэлеграфу А. Карабач БСГ, цэнтр
НС кантролю П. Крачэўскі БСГ, цэнтр
НС земляробства Т. Грыб БСГ, левы
НС ваенных спраў К. Езавітаў БСГ
НС без партфеля М. Гутман яўрэйская партыя С.С. і Е.С.
Кіраўнік справамі Л. Заяц народны сацыяліст

Шаблон:Вызнч, выканаўчы орган, створаны 8(21).2.1918 у Мінску Выканаўчым Камітэтам Рады Першага Усебеларускага з'езду. Стварэнне Сакратарыяту было абвешчана ў 1-й Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася Шаблон:Вызн2.

Магчымасць склікання такога органа з'явілася пасля эвакуацыі Аблвыканкамзаха ў ноч на 6(19).2.1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска (Гл. таксама: Брэсцкі мір). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да "склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі"

Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў Раду народных міністраў БНР.

Першы Старшыня — Я. Варонка, з ліпеня 1918 — Р. Скірмунт, з кастрычніка 1918 — А. Луцкевіч.

Крыніцы