Гай Светоній Транквіл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
→‎Спасылкі: clean up using AWB
Радок 9: Радок 9:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://www.thelatinlibrary.com/suet.html Лацінскія тэксты]
* [http://www.thelatinlibrary.com/suet.html Лацінскія тэксты]

{{Бібліяінфармацыя}}


[[Катэгорыя:Асобы|Светоній]]
[[Катэгорыя:Асобы|Светоній]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Старажытнага Рыма|Светоній]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Старажытнага Рыма|Светоній]]
[[Катэгорыя:Лацінскія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці лацінскай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці старажытнарымскай гістарыяграфіі|Светоній]]
[[Катэгорыя:Постаці старажытнарымскай гістарыяграфіі|Светоній]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі II стагоддзя|Светоній]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі II стагоддзя|Светоній]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі ]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі]]

{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 23:47, 16 сакавіка 2015

Гай Светоний Транквіл (лац.: Gaius Suetonius Tranquillus) — рымскі пісьменнік, гісторык і вучоны-энцыклапедыст, які жыў прыблізна ў 75-160 гадах. Дакладны год нараджэння не ўстаноўлены, але ў жыццяпісе Нерона ён паведамляе, што быў падлеткам, калі на Усходзе з'явіўся самазванец, які выдаваў сябе за Нерона (89)

Жыццё і агульная характарыстыка навуковых заняткаў

Належаў па паходжанні да саслоўя вершнікаў. З жыццяпісу Калігулы вынікае, што дзед Светонія займаў нязначную пасаду пры імператары. Бацька яго, Светоній Лет, трыбун XIII парнага легіёна, удзельнічаў у барацьбе Атона з Вітэліем. Пры Даміцыяне Светоній жыў у Рыме, займаючыся рыторыкай і граматыкай; сябраваў з Плініем Малодшым, па хадайніцтве якога Траян надаў яму сан трыбуна; пры Адрыяне быў імператарскім сакратаром (magister epistolarum), але трапіў у няласку за непачцівае стаўленне да жонкі імператара Сабіны і, аддаліўшыся ад двара, аддаўся энцыклапедычна-літаратурным заняткам, па прыкладзе Варона. З іншых крыніц вядомыя назвы яго шматлікіх прац, пераважна напісаных па-грэчаску, прысвечаных літаратуры, філасофіі і прыродзе. Гэта быў руплівы збіральнік, які пакінуў шмат каштоўных звестак аб гістарычных, археалагічных і літаратурных прадметах. Крыніцамі для яго служылі архівы, публічныя акты, гістарычныя творы, мемуары і вуснае паданне. Светоній адным з першых нехрысціянскіх пісьменнікаў паведаміў аб з'яўленні паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Хоць гэта не зусім дакладна: у тэксце ідзе гаворка пра «іудзеяў, усхваляваных нейкім Хрыстом», а гэта імя было распаўсюджана на Блізкім Усходзе ў арамейскамоўным асяроддзі.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі