'''Вялікаясініца'''<ref name=pr>Артыкул '''Сініцавыя''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401</ref> (''Parus major'') — самы буйны і найбольш распаўсюджаны ў [[Беларусь|Беларусі]] [[Від, біялогія|відаў]] [[сініцавыя|сініцавых]].
'''Вялі́кая сіні́ца'''<ref name=pr>Артыкул '''Сініцавыя''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401</ref> (''Parus major'') — самы буйны і найбольш распаўсюджаны ў [[Беларусь|Беларусі]] [[Від, біялогія|відаў]] [[сініцавыя|сініцавых]].
Даўжыня цела 14 см, размах крылаў 22-25 см. Чорная, блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя. Сярэднеазiяцкi падвiд увогуле без жоўтага i алiўкава-зялёнага колеру, але з белым i алiўкава-шэрым.
Пашырэнне
Жыве ў Еўропе, Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. У дзікай прыродзе сустракаецца ў разнастайных лясах, звычайна на адкрытых участках, узлесках, па берагах вадаёмаў. Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.
Асаблівасці біялогіі
За невялікім выключэннем, размнаваецца з канца студзеня па верасень, робячы 2 кладкі за сезон. Гняздуе ў дуплах і пустэчах дрэў, а таксама ў разнастайных нішах як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання. Імкнецца да жытла чалавека, часта сустракаецца ў буйных гарадах і іншых населеных пунктах, у прыгарадах, у садах і парках. Сілкуецца пераважна дробнымі насякомымі і іншымі бесхрыбтовымі.
Зноскі
↑Артыкул Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401