Слонімскі чыгуначны вакзал: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др JerzyKundrat перанёс старонку Будынак вакзала, Слонім у Слонімскі чыгуначны вакзал: традыцыя папяровых энцыклапедый |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
Радок 61: | Радок 61: | ||
[[Катэгорыя:Будынкі вакзалаў]] |
[[Катэгорыя:Будынкі вакзалаў]] |
||
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неабарока]] |
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неабарока]] |
||
[[Катэгорыя:Славутасці Слоніма]] |
[[Катэгорыя:Славутасці Слоніма|Чыгуначны вакзал]] |
Версія ад 09:00, 29 ліпеня 2015
Славутасць | |
Будынак вакзала | |
---|---|
53°05′42″ пн. ш. 25°20′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слонім |
Архітэктурны стыль | неабарока, мадэрн |
Дата пабудовы | 1922 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000493 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак вакзала — помнік архітэктуры неабарока ў Слоніме. Размешчаны па адрасе вул. Вакзальная, 11. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы. Разам з вадацяжнай вежай, узведзенай у стылі мадэрн, складае адзіны архітэктурны ансамбль.
Архітэктура
Вакзал уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка.
Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца трохступеньчатым павышэннем аб'ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтральны аб'ём да мансардавага паверха.
У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Франтальныя фасады маёць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі, шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. аднапавярховы аб'ём уваходнага тамбура завершаны «разарваным» франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Планіроўка калідорна-анфіладная. Квадратны ў плане вестыбюль у цэнтры кароткімі пераходамі злучаны з касавай залай, залай чакання. Службовыя памяшканні маюць асобныя ўваходы ў тарцах будынка. Цэнтральная лесвіца звязвае вестыбюль са службовым мансардавым паверхам.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
- Слонімскі чыгуначны вакзал на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Слонімскі чыгуначны вакзал на сайце Radzima.org
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонімскі чыгуначны вакзал