Царква Святога Мікалая на Аскольдавай магіле: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 67: Радок 67:
[[Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Цудатворца|К]]
[[Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Цудатворца|К]]
[[Катэгорыя:Праекты А. І. Мяленскага|Святога Мікалая на Аскольдавай магіле]]
[[Катэгорыя:Праекты А. І. Мяленскага|Святога Мікалая на Аскольдавай магіле]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Украіны ў стылі барока]]

Версія ад 10:52, 6 лістапада 2015

Царква
Царква Святога Мікалая на Аскольдавай магіле
укр.: Церква Святого Миколая на Аскольдовій могилі
Аскольдава магіла
Аскольдава магіла
50°26′38″ пн. ш. 30°33′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Епархія Ukrainian Catholic Archeparchy of Kyiv[d]
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Андрэй Іванавіч Мяленскі
Будаўніцтва 18091 верасня 1810
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Мікалая на Аскольдавай магіле — храм ва ўрочышчы Аскольдова магіла (Кіеў), спраектаваны Андрэем Мяленскім і пабудаваны ў 1809 годзе на месцы культавых збудаванняў, якія існавалі на гэтым месцы з XI стагоддзя і з самага пачатку былі прысвечаны Святому Мікалаю.

Старажытная гісторыя

Старажытная Мікольская царква была пабудаваная не пазней Х стагоддзя нейкім Ольмам побач са сваім дваром, над магілай князя Аскольда ва ўрочышчы Угорскім , якое з XVIII стагоддзя завецца Аскольдавай магілай. Назву царква атрымала па імі, якое прыняў Аскольд пры хрышчэнні ў 867 годзе — Мікалай.

Некаторы час было распаўсюджана меркаванне пра тое, што да будаўніцтва царквы датычная княгіня Вольга, а, такім чынам, царква з'яўляецца старажытнай на Русі. Узнікла гэтая думка, хутчэй за ўсё, з-за памылкі перапісчыка, які ў свой час замест «Олма» напісаў «Олга». Зрэшты, некаторыя даследчыкі і аўтары прытрымліваюцца процілеглай версіі. Выказана меркаванне, што Ольма — гэта Ольмаш (Альмаш), хан уграў, супольнік Аскольда-Мікалая, які на мяжы ІХ і Х стагоддзя пад ціскам печанегаў вывеў арду мадзьяр з прычарнаморскіх стэпаў у Панонію[1].

У 971 годзе царкву Святога Мікалая зруйнаваў сын Вольгі — Святаслаў, кіраванне якога звязана з жорсткай паганскай рэакцыяй, пераследам хрысціян і знішчэннем цэркваў. Толькі ў 990 годзе князь Уладзімір зноў пабудаваў тут драўляны храм. У 1036 годзе пры царкве заснавалі жаночы манастыр, у якім дажывала свой век маці аднаго з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскага манастыра прападобнага Феадосія. Ён знаходзіўся ці то на самой Аскольдавай магіле, ці то на ўзвышшы над ёй.

Існуе паданне, звязанае з падзеяй, якая адбылася ў 1113 ў жыцці вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча, сына Манамаха. Вяртаючыся позняй парой з палявання, ён заблукаў у пралесе, які пакрываў сабой тэрыторыю сучаснага Пячэрска. Шукаючы дарогу з яго, князь нечакана ўбачыў яркае святло, што выпраменьваў абраз Святога Мікалая, размешчаны на высокім пяньку, якраз каля той самай дарогі. У памяць пра цудоўную з'яву князь у 1115 годзе заснаваў пры Мікалаеўскай царквы на Аскольдавай магіле (або ператварыў з названага вышэй жаночага) мужчынскі манастыр (або аднавіў пасля разбурэння яго ў 1096 годзе полаўцамі). Праз некаторы час на месцы здарэння, якое адбылося з Мсціславам, з'явілася стоўпападобная капліца (слуп) з абразам Святога Мікалая, якая паказвала кірунак руху да манастыра на Аскольдавай магіле.

Т. Р. Шаўчэнка. Аскольдава магіла, 1846

Да самога Мікольскага манастыра, акружанага густым пустынным лесам, дадаліся назвы Пустынны, Слупскі або Стаўповы. У 1147 годзе князь Андрэй Багалюбскі прыпісаў яго да Кіева-Пячэрскага манастыра. Адноўлены пасля разбурэння, прычыненага 1240 годзе манголамі хана Батыя, манастыр у XV стагоддзі зноў разрабавалі татары.

Найстаражытная выява царквы Святога Мікалая — драўлянай, з трыма купаламі — захавалася на плане Кіева А. Кальнафойскага (1638). У канцы XVI стагоддзя манастыр быў пэўны час уніяцкім [2]. З часоў мітрапаліта Кіеўскага Пятра Магілы ён атрымаў ад казацкіх гетманаў шматлікія ўніверсалы і граматы на валоданне маёнткамі. У прыватнасці, Іван Мазепа на працягу 16901696 гг. за свой кошт пабудаваў на гары над Мікалаеўскай царквой па праекце архітэктара Восіпа Старцава вялікі каменны 5-купальны Мікольскі Вайсковы сабор, які стаў саборным храмам Мікольскага манастыра. У келлі вакол яго перасялілася большая частка браціі з тэрыторыі на Аскольдавай магіле, а пад гарой застаўся манастырскі цвінтар з драўлянай Мікалаеўскай царквой, якая з галоўнай ператварылася ў прыпісную могілкавую.

Зноскі

  1. Брайчевський М. Ю. Утвердження християнства на Русі. — К.: Наукова думка, 1988.
  2. Прыход УГКЦ св. Мікалая Цудатворца на Аскольдавай магіле

Літаратура

Спасылкі