Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Гісторыя: Необароко, вікіфікацыя |
→Палац: вікіфікацыя |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
=== Палац === |
=== Палац === |
||
[[Файл:Палац2.JPG|міні|250px|злева|Дах рызаліта]] |
[[Файл:Палац2.JPG|міні|250px|злева|Дах рызаліта]] |
||
Манументальны двухпавярховы будынак накрыты [[мансарда]]вым дахам з авальнымі [[люкарна]]мі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі [[рызаліт]]амі, накрытымі самастойнымі [[ |
Манументальны двухпавярховы будынак накрыты [[мансарда]]вым дахам з авальнымі [[люкарна]]мі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі [[рызаліт]]амі, накрытымі самастойнымі [[Шацёр, архітэктура|шатровымі]] дахамі з [[залом, архітэктура|заломамі]]. Дваровы цэнтральны [[рызаліт]] прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-[[вітраж]]амі і авальнымі [[люкарна]]мі, якія асвятляюць парадную [[лесвіца|лесвіцу]]. Рызаліт завершаны [[балюстрада]]й і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі [[ваза]]мі. Паміж дваровымі [[рызаліт]]амі па фронту фасаду [[тэраса]] з [[балюстрада|балюстраднай]] [[агароджа]]й і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны [[балкон]]ам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя [[Ліштва|ліштвы]], [[Карніз|сандрыкі]], [[картуш, архітэктура|картушы]], [[гірлянда, архітэктура|гірлянды]], [[Рустыка|рустоўка]]. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, [[вестыбюль]] з [[лесвіца]]й. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні. |
||
=== Флігель === |
=== Флігель === |
Версія ад 21:50, 22 кастрычніка 2016
Славутасць | |
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх | |
---|---|
53°36′03″ пн. ш. 24°57′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Жалудок |
Архітэктурны стыль | неабарока |
Архітэктар | У. Марконі |
Заснавальнік | Л. Святаполк-Чацвярцінскі |
Дата пабудовы | 1908 год |
Будынкі | |
палац • флігель • млын • кузня • гаспадарчыя пабудовы • парк | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000627 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Створаны князем Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г. п. Жалудок Шчучынскага раёна. Уключае мураваны палац, флігель, рэшткі былога млына, кузня і іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія аб'яднаныя сеткай узаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.
Гісторыя
Палац пабудаваны ў 1908 годзе у стылі неабарока паводле праекту архітэктара У. Марконі. Цяпер комплекс належыць ваеннаму ведамству.
Архітэктура
Палац
Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронту фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
Флігель
Флігель першапачаткова з'ўляўся сядзібай Тызенгаўзаў, папярэдніх уладальнікаў маёнтка. Да пабудовы палаца ў пачатку XX стагоддзя тут жылі Чацвярцінскія, а да іх Урускія. Вырашаны ў стылі неаготыкі — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага парталу.
-
Флігель у пач. XX ст.
-
Гаспадарчая пабудова
-
Кузня
Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок) на Вікісховішчы |