Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) др (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 19:54, 11 красавіка 2017
Саюз пісьменнікаў Беларусі — творчая арганізацыя беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якая падтрымліваецца дзеючай уладай.
Гісторыя стварэння
З'явілася ў лістападзе 2005 году, калі некаторыя члены Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшлі з яго і ўтварылі новую арганізацыю. Прычынай для выхаду яны назвалі палітызацыю СБП, яго барацьбу з уладаю, якая суправаджалася шалёнай спекуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасць дэмакратычных прынцыпаў[1].
Структура
На 2016 год колькасць чальцоў Саюза складае звыш за 600 чалавек[2], якія аб'яднаныя ў 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня Саюза — Мікалай Чаргінец, намеснікі старшыні — Анатоль Крэйдзіч і Алена Стэльмах. Пры СПБ створаныя секцыі прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, сатыры і гумару, крытыкі і літаратуразнаўства, драматургіі, перакладу і славянскіх літаратур, краязнаўства, прыгод і фантастыкі [3]. А таксама творчыя клубы, секцыі пры бібліятэках, школах, ВНУ, літаратурная студыя[4]. Сярод чальцоў СПБ ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі орэнаў і медаляў, дактары і кандыдаты навук[2].
Праекты
Сумесна з Міжнароднай супольнасцю пісьменніцкіх саюзаў Расіі СПБ рыхтуе выпуск 50-томнай бібліятэкі рускіх і беларускіх пісьменнікаў, у якім плануецца сабраць разам творы беларускіх і расійскіх класікаў і пісьменнікаў сучаснасці. У беларускі спіс ужо ўключаныя Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Іван Чыгрынаў, Іван Мележ, Іван Шамякін, іншыя пісьменнікі[5].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Баценкова Н. «Мы опоздали на десять лет» // Рэспублiка. — № № 226 (3916). — 2 декабря 2005
- ↑ а б Яна Явіч Сустрэнемся, пагаворым... напішам! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 6 студзеня 2016. — В. 4852. — № 1. — С. 3.
- ↑ Структура СПБ
- ↑ Союз писателей Беларуси в 2006 году познакомил читателей с творчеством 43 новых поэтов
- ↑ http://www.ng.by/ru/articles/1318/detail/27250/back.html