Яна Паўлаўна Явіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яна Явіч
Jana Javich.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 26 лістапада 1983(1983-11-26) (35 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: празаік, паэт


Яна Явіч (26 лістапада 1983, Мінск) — беларуская пісьменніца, паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе скончыла БДПУ імя М. Танка(факультэт рускай філалогіі).

Вершы друкаваліся ў газетах «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка»[1].

Працавала вядучым стылістычным рэдактарам, загадчыцай аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва»[2].

З лістапада 2016 года — член Праўлення і Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Сувязь жыццяў» (2011; выд. «Чатыры чвэрці») — зборнік вершаў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы розных гадоў, прадстаўлена лірыка розных жанраў: філасофская, інтымная, пейзажная.
  • «Утёна хочет знать» (бел.: «Уцёна хоча ведаць») (2014, РВУ «Звязда») — аповесці-казкі[4]. Гісторыі з жыцця маленькай качачкі Уцёны, якая спазанае навакольны свет і адкрывае для сябе мноства цікавых рэчаў. Ёй дапамагае сяброўка Крысавіца, а мама з татай даюць адказы на складаныя пытанні.
  • «Самые цветочные сны» (бел.: «Самыя кветкавыя сны») (2016) — аповесці-казкі. Прыгоды юнай жыхаркі Марса Астраліны, якая падарожнічае ў снах па Зямлі і знаёміцца з кветкамі, з дапамогай якіх пазнае шмат цікавага і карыснага.
  • «Утёна во Франции: необыкновенные истории» (бел.: «Уцёна ў Францыі: незвычайныя гісторыя») (2018, РВУ «Звязда») — аповесці-казкі. Дзесяць незвычайных гісторый пра Францыю.

Зноскі

  1. Марын Войцік Калі не згубімся пад парасонамі // Маладосць : часопіс. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — В. 720. — № 11. — С. 47.
  2. Рэдакцыя. Літаратура і мастацтва. Праверана 7 лютага 2016.
  3. Прэзідыум Саюза пісменнікаў Беларусі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 12 снежня 2016. — В. 4899. — № 48. — С. 2.
  4. Птушыны Калумб // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 9 студзеня 2015. — В. 4801. — № 1. — С. 12.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Госць праграмы «Раніца. Студыя добрага настрою» — пісьменнік Яна Явіч. Тэлеканал «СТБ». 24 мая 2016
Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Яны Явіч. 24 лістапада 2016