Людовік II Заіка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB |
|||
Радок 64: | Радок 64: | ||
{{Дынастыя Каралінгаў}} |
{{Дынастыя Каралінгаў}} |
||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя]] |
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя]] |
||
Радок 71: | Радок 73: | ||
[[Катэгорыя:Дынастыя Каралінгаў]] |
[[Катэгорыя:Дынастыя Каралінгаў]] |
||
[[Катэгорыя:Каралі французскія]] |
[[Катэгорыя:Каралі французскія]] |
||
⚫ |
Версія ад 15:34, 21 кастрычніка 2017
Людовік ІІ Заіка, фр. Louis le Bègue (1 лістапада 846 — 10 красавіка 879) — кароль заходнефранкскі, сын Карла II Лысага, з дынастыі французскіх Каралінгаў.
Жыцяпіс
У 866 г. пасля смерці малодшага брата Карла стаў каралём Аквітаніі. Пасля смерці бацькі ў 877 г. пачаў валадарыць ва ўсім заходнефранкскім каралеўстве. 8 снежня быў каранаваны ў горадзе Рэймсе, архібіскупам Хінцмарам. Паўторная каранацыя адбылася 7 верасня 878, Людовіка каранаваў папа рымскі Іаан VIII. Таксама каралю была прапанавана карона імператара, але той адмовіўся ад яе.
У Людовіка было дрэннае здароўе і таму ён перажыў свайго бацьку толькі на 2 гады. Падчас яго панавання роля караля ў краіне была неістотна мала, узрастала моц, імкнуўшыхся да адасаблення, княстваў і графстваў: Аквітаніі, Гасконіі, Тулузы, Бургундыі, Нармандыі, Фландрыі і інш., таксама расла ўлада вялікіх баронаў. Не адыгрываў актыўнай ролі і ў міжнароднай палітыцы. Летапісцы апісваюць яго як чалавека простага і мілага, які любіў супакой, рэлігію і справядлівасць.
У 879 г. кароль рушыў у ваенны паход супраць нарманаў, падчас якога пачуў сябе дрэнна і 10 красавіка 879 г. памёр. Пасля яго смерці ўлада перайшла да яго двух сыноў Людовіка III і Карламана II.
Сям'я
Людовік быў жанаты два разы. Першы раз ажаніўся ў 862 г. з Анзгардай (памерла 2 лістапада 879). Шлюб быў складзены патаемна і супраць волі бацькі Людовіка. Людовік і Анзгарда мелі двух сыноў і две дочкі: Хільдэгарда, Гізела і Людовік III і Карламан II.
Другі раз Людовік меў шлюб з Адэлаідай Парыжскай, якая нарадзіла яму сына і дочку: Эрментруду і Карла III.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Людовік II Заіка