Беларускі ПЭН: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) др (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
* [[Васіль Быкаў]] ([[1999]]—[[2003]]), |
* [[Васіль Быкаў]] ([[1999]]—[[2003]]), |
||
* [[Лявон Баршчэўскі]] ([[2003]]—[[2005]]), |
* [[Лявон Баршчэўскі]] ([[2003]]—[[2005]]), |
||
* [[Уладзімір Някляеў]] ([[2005]]—[[ |
* [[Уладзімір Някляеў]] ([[2005]]—[[2008]]) |
||
* [[Андрэй Хадановіч]] ( |
* [[Андрэй Хадановіч]] ([[2008]]—[[2017]]) |
||
* [[Таццяна Нядбай]] (з [[2017]]) |
|||
== Праграмы == |
== Праграмы == |
Версія ад 22:27, 5 лістапада 2017
Беларускі ПЭН-цэнтр | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | саюз пісьменнікаў[d] |
Рыгор Іванавіч Барадулін[1], Васіль Быкаў[1], Лявон Пятровіч Баршчэўскі[1], Уладзімір Пракопавіч Някляеў[1], Андрэй Хадановіч[1], Таццяна Нядбай[1] і Святлана Алексіевіч[1] | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1989 |
pen-centre.by |
Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.
Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 года на Сусветным кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.
ПЭН-цэнтр аб'яднанне прафесійных літаратараў, створаны з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесій, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.
Прэзідэнты
- Рыгор Барадулін (1990—1999)
- Васіль Быкаў (1999—2003),
- Лявон Баршчэўскі (2003—2005),
- Уладзімір Някляеў (2005—2008)
- Андрэй Хадановіч (2008—2017)
- Таццяна Нядбай (з 2017)
Праграмы
Літаратурныя прэміі
У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.
Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца і Літаратурнай прэміі «Дэбют».
Пісьменнікі ў зняволенні
З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.
Пісьменнікі ў выгнанні
Праграма працуе на падтрымку пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні, і была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.
Лінгвістычнае права
Беларускі ПЭН-цэнтр самым актыўным чынам удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».