ФУТБОЛ - (англ.: Football, «нажны мяч») - камандны від спорту, мэтай якога з’яўляецца трапіць мячом у вароты суперніка як мага больш разоў. Матч вядзе рэферы, рашэнні якога з’яўляюцца канчатковымі падчас гульні. Яму дапамагаюць памочнікі рэферы, якія сочаць за афсайдамі, за тым, калі мяч пакідае поле, за тым, ці быў забіты гол і інш... Падрабязней
Футбольныя канфедэрацыі
ACF - азіяцкая канфедэрацыя (Азія, Аўстралія), CAF - афрыканская канфедэрацыя, CONCACAF - канфедэрацыя паўночнаамерыканскага, цэнтральнаамерыканскага і карыбскага рэгіёнаў, CONMEBOL - паўночнаамерыканская канфедэрацыя, OFC - канфедэрацыя футбола Акіяніі, UEFA - саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый. Шэрым пазначаныя тэрыторыі, якія не ўваходзяць у футбольныя канфедэрацыі і саюзы.
Ці ведаеце Вы?
Зборная Ватыкана па футболе за ўсю сваю гісторыю правяла толькі адзін міжнародны матч - супраць зборнай Манака. Гульня скончылася з лікам 0:0.
Футбольны клуб "Сьенсіана" (Перу) за 106 гадоў існавання ніколі не выйграваў чэмпіянат краіны, але ў 2003 годзе сенсацыйна перамог у паўднёваамерыканскім кубку.
Першым футбольным легіянерам у СССР быў балгарскі абаронца Мінчаў, які выступаў у 1989 за "Крылы Саветаў" (Самара).