Аляксандр Паўлавіч Глеб

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Глеб)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Аляксандр Глеб
Hleb At Underhill Stadium.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Паўлавіч Глеб
Нарадзіўся 1 мая 1981({{padleft:1981|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (34 гады)
Мінск
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 81
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1998 Сцяг Беларусі Дынама-Юні (Мінск) 11 (1)
1999 — 2000 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 25 (4)
2000 — 2005 Сцяг Германіі Штутгарт 160 (13)
2005 — 2008 Сцяг Англіі Арсенал (Лондан) 89 (7)
2008 — 2012 Сцяг Іспаніі Барселона 19 (0)
2009 — 2010   Сцяг Германіі Штутгарт 27 (0)
2010 — 2011   Сцяг Англіі Бірмінгем Сіці 19 (1)
2011   Сцяг Германіі Вольфсбург 4 (1)
2012 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 8 (0)
2012 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 29 (3)
2014 — 2015 Сцяг Турцыі Каньяспор (Конья) 30 (2)
2015 Сцяг Турцыі Генчлербірлігі (Анкара) 15 (2)
2015 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная**
2000 — 2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 24 (5)
2001 — Сцяг Беларусі Беларусь 69 (6)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 08.08.2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 15.06.2015.

Аляксандр Паўлавіч Глеб (нар. 1 мая 1981, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Адзін з самых паспяховых футбалістаў у гісторыі Беларусі.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Глеб пачаў займацца футболам у школе мінскага «Дынама». У 17 год падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. У 1999 годзе ў складзе каманды стаў чэмпіёнам Беларусі.

«Штутгарт»[правіць | правіць зыходнік]

Адзначаны скаўтамі ў 2000 годзе Аляксандр перайшоў у клуб нямецкай Бундэслігі — «Штутгарт». За футбаліста БАТЭ атрымаў прыкладна 150,000 еўра. Дэбютаваў у Бундэслізе 5 верасня 2000 года ў гасцявым матчы супраць Кайзерслатэрна, Глеб выйшаў на замену на апошнія 20 хвілін. Правёўшы толькі 6 матчаў у свой першы сезон у Германіі, на другі год Глеб стаў стабільным гульцом асновы.

У сезоне 2002—2003 «Штутгарт» заняў другое месца ў чэмпіянаце Германіі і выйшаў Лігу Чэмпіёнаў. Пасля таго як галоўны трэнер Фелікс Магат пакінуў клуб, вынікі Штутгарта пагоршыліся. Нягледзячы на гэта, у сезоне 2004—2005 Глеб стаў адным з першых па колькасці галевых перадач у Бундэслізе.

«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2005 Глеб далучыўся да складу лонданскага «Арсенала». За яго пераход Штутгарт атрымаў каля 15 мільёнаў еўра. Арсен Венгер выкарыстоўваў Глеба на многіх пазіцыях, у першую чаргу як правага вінгера. Дэбют у складзе Арсенала адбыўся ў жніні 2005 у матчы супраць «Чэлсі». У студзені 2006 Аляксандр замацаваўся ў аснове клубу і забіў свой першы гол у вароты «Мідлсбро». У маі Глеб стаў першым і на дадзены момант адзіным беларускім футбалістам, які прымаў удзел у фінале Лігі Чэмпіёнаў. За сезон Глеб згуляў 40 матчаў.

У сезоне 2006—2007 глеб правеў 48 матчаў у складзе «Арсенала». На наступны сезон Аляксандр з-за шэрагу траўм у камандзе ў поўнай меры змог праявіць свой універсалізм.

«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]

16 ліпеня 2008 года Глеб перайшоў у іспанскую «Барселону». Кошт трансферу склаў 15 мільёнаў еўра. Нягледзячы на тытулы, якія Аляксандр выйграў у складзе каманды (Чэмпіянат і Кубак Іспаніі, Ліга Чэмпіёнаў), Глеб вырашыў пакінуць каманду з-за адсутнасці гульнявой практыкі.

«Штутгарт»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2009 Барселона аддала Глеба ў арэнду на адзін год у яго мінулую каманду, «Штутгарт». Аляксандр правеў свой не лепшы сезон, не забіўшы ніводнага мяча ў чэмпіянаце Германіі.

«Бірмінгем»[правіць | правіць зыходнік]

Вярнуўшыся са «Штутгарта» ў Барселону Глеб апынуўся ў чарговай арэндзе. На гэты раз у англійскім «Бірмінгеме». Аднак брытанская манера гульні, якую дэманстравала каманда, не падыходзіла Глебу. Клуб выйграў Кубак англійскай лігі, але выляцеў з прэм'ер-лігі.

«Вольфсбург»[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сезону 2011/12 перайшоў у арэнду ў «Вольфсбург», дзе далучыўся да свайго былога трэнера Фелікса Магата. Яшчэ ў канцы мінулага сезона футбаліст атрымаў траўму, пасля якой доўга аднаўляўся. Глеб спадзяваўся, што трэнерскі талент Магата дапаможа яму зноў выйсці на пік формы. Футбаліст паспеў правесці за клуб 4 матчы і забіў 1 гол, пасля чаго адносіны Глеба з «Вольфсбург» нечакана былі разарваныя.

«Крылы Саветаў»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2012 года датэрмінова разарваў кантракт з «Барселонай», што дзейнічаў да чэрвеня гэтага года. У лютым падпісаў кантракт да канца сезона з самарскім клубам «Крылы Саветаў».

БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]

26 ліпеня 2012 вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да 30 жніўня 2012[1]. Пасля выхаду БАТЭ у Лігу чэмпіёнаў падоўжыў кантракт да канца года. Дапамагаў барысаўскаму клубу пераважна ў матчах Лігі Чэмпіёнаў, у нацыянальным першынстве правёў толькі 6 матчаў.

16 студзеня 2013 падпісаў з БАТЭ новы кантракт на адзін год[2]. Стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы замест пакінуўшага клуб Рэнана Брэсана. 17 красавіка 2013 у матчы супраць «Нёмана» (1:2) ударыў па твары Аляксандра Анюкевіча, за што атрымаў дыскваліфікацыю на 5 матчаў[3], але пазней яна была скарочана да трох[4]. Пасля адбыцця дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад барысаўчан.

«Каньяспор»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2014 у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт на 1,5 гады з клубам мацнейшага турэцкага дывізіёна «Каньяспор» з гораду Конья[5]. У чэмпіянаце Турцыі дэбютаваў 27 студзеня 2014 у матчы супраць «Фенербахчэ» (1:2), дзе адразу вызначыўся галявой перадачай. У далейшым стаў трывала з'яўляцца ў стартавым складзе «Каньяспора».

Апошін матч за «Каньяспор» згуляў 20 снежня 2014. Пасля толькі трэніраваўся разам з камандай, але нават не трапляў у заяўку на матчы. Прычынай адхілення Глеба ад складу лічыцца канфлікт з галоўным трэнерам Айкютам Каджаманам. У выніку, 2 лютага 2015 года, разарваўшы кантракт з «Каньяспорам», стаў іграком іншага турэцкага клуба — «Генчлербірлігі»[6].

«Генчлербірлігі»[правіць | правіць зыходнік]

У складзе сталічнага клуба Глеб трывала выступаў у аснове. За паўгады правёў за «Генчлербірлігі» 15 матчаў у чэмпіянаце і 4 у Кубку Турцыі, забіў 2 галы. У чэрвені 2015 года Аляксандр паведаміў, шо па заканчэнні кантракта пакідае «Генчлербірлігі»[7].

БАТЭ[правіць | правіць зыходнік]

Пасля зыходу з «Генчлербірлігі» цікавасць да Глеба праяўляла некалькі замежных клубаў, таксама ім цікавіліся мінскае «Дынама» і БАТЭ. 7 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб чарговым вяртанні Аляксандра ў БАТЭ, з яікм быў падпісаны кантрактт да канца сезону 2015[8].

Сям'я і прыватнае жыцце[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр быў жанаты з былой вакалістцы гурта «Топлесс», Настассі Касенковай. Брат Вячаслаў таксама футбаліст.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

БАТЭ

Барселона

Бірмінгем Сіці

  • Пераможца Кубка Лігі (2011)

Індывідуальныя

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]