Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа (Пінкавічы): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др added Category:Пінкавічы using HotCat |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
*[http://pinkovichi.pinsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1211 Гісторыя школы] |
*[http://pinkovichi.pinsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1211 Гісторыя школы] |
||
*[https://vb.by/politics/region/pamiatnyi_znak_luiza_boid.html Якуб Колас "парадніўся" з Луізай Бойд у Пінкавічах] |
*[https://vb.by/politics/region/pamiatnyi_znak_luiza_boid.html Якуб Колас "парадніўся" з Луізай Бойд у Пінкавічах] |
||
[[Катэгорыя:Пінкавічы]] |
Версія ад 21:28, 3 лютага 2019
Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа | |
---|---|
Месцазнаходжанне | в. Пінкавічы |
Адрас | вуліца Школьная, 18 |
Музей Я.Коласа ў вёсцы Пінкавічы — літаратурна-этнаграфічны музей прысвечаны этапу жыцця Я.Коласа у в. Пінкавічы, а таксама быту мясцовага насельніцтва таго перыяду.
Гісторыя
У 1904 годзе ў вёску Пінкавічы прыехаў настаўнічаць Канстанцін Міцкевіч. Акрамя настаўніцтва ў вёсцы Міцкевіч займаўся творчасцю, збіраў фальклор, рабіў заметкі аб мясцовым жыцці. У 1905 годзе арыштованы мясцовымі ўладамі за "рэвалюцыйную дзейнасць", больш Канстанцін Міцкевіч у веску не вярнуўся. У 1964 г. настаўнік Іван Калоша стварыў у Пінкавіцкай школе вугал Якуба Коласа. У далейшым збіраліся матэрыялы аб жыцці паэта ў вёсцы. У 1990 годзе адбылося святочнае адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа[1].
Структура
У музеі захоўваюцца запісы выступленняў Якуба Коласа і яго брата Іосіфа Міцкевіча, таксама ўспаміны жыхароў Пінкавіч а пісменніке. Экспазіцыя музея знаходзіцца ў вестыбюле і чатырох залах. У вестыбюлі знаходзіцца бюст пісменніка, які быў падараны Літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. На сценах знаходзіцца дзевяць каляровых слайдаў з пейзажамі Пінкавіч[2].
Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа
У 1952 г. Пінкавіцкай сярэдняй школе нададзена імя народнага пісьменніка БССР Якуба Коласа[3].
Памятны знак Луізе Бойд на тэрыторыі музея
У 2016 годзе на тэрыторыі музея адкрыты памятны знак Луізе Арнер Бойд, якая наведала Пінскае Палессе ў 1934 годзе. Сваімі ўражаннямі яна падзялілася ў часопісе "Геаграфічны агляд" за ліпень 1936 год, а вынікам экспедыцыі стала выданне ў 1937 годзе фотаальбома "Польская правінцыя". Памятны знак усталявалі за сродкі Амбасады ЗША ў Беларусі. На фасадзе выбіты назвы нвселеных пунктаў Пінскага раёна, якія наведвала Луіза Бойд, і памятныя надпісы на беларускай і англійскай мовах[4].