Беларуска-амерыканскія адносіны
![]() | |
![]() ЗША |
![]() Беларусь |
Адносіны Беларусі і ЗША — дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь і ЗША, супрацоўніцтва ў гуманітарнай і эканамічнай сферы.
Змест
1991-2001[правіць | правіць зыходнік]
Злучаныя Штаты Амерыкі другімі ў свеце пасля Украіны прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года. Пасля таго, як дзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, у Мінску 31 студзеня 1992 года было афіцыйна адкрыта Пасольства ЗША. Першы пасол ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц (David H. Swartz) прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 25 жніўня 1992 года і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў у студзені 1994 года. Наступнымі пасламі ЗША ў Беларусі былі Кенэт Ялавіц (Kenneth S. Yalowitz), Дэніел Спекхард (Daniel V. Speckhard), Майкл Козак (Michael G. Kozak) і Джордж Крол (George H. Krol). 21 ліпеня 2006 года Прэзідэнт Джордж Буш рэкамендаваў на пасаду пасла ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Яна прыбыла ў Мінск 18 верасня 2006 года і працавала да 2008 года, калі беларускі ўрад у аднабаковым парадку ўвёў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў і вымусіў Злучаныя Штаты адазваць з Беларусі пасла [1].
Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША была створана ў 1992 годзе. Пасольства пераехала на сваё цяперашняе месца ў Нью-Гемпшыр авеню ў 1993 годзе.
ЗША і РБ неаднаразова абмяняліся афіцыйнымі візітамі на вышэйшым узроўні: Станіслаў Шушкевіч, тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, сустрэўся ў Вашынгтоне з Прэзідэнтам Білам Клінтанам у ліпені 1993 года, а Прэзідэнт ЗША наведаў Беларусь 15 студзеня 1994 года [2].
Першы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў візіт у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе, а ў 1999, 2000 і 2005 гадах Лукашэнка сустракаўся з кіраўніцтвам ЗША на розных міжнародных нарадах [3].
У 1995 годзе запрацаваў міжурадавы камітэт па развіццю амерыканскага бізнэсу ў Беларусі. У 1996 годзе па дамове са Злучанымі Штатамі Амерыкі з Рэспублікі Беларусь выведзены міжкантынентальныя ракеты РС-12М з ядзернымі боегалоўкамі. Згодна з дамовай, ЗША і Расійская Федэрацыя гарантавалі Беларусі бяспеку ды ўсебаковую падтрымку [4].
Двухбаковыя адносіны задакументаваная ў заявах Белага Дома ды Дзярждэпартаменту, рэзалюцыях Кангрэса ЗША, а таксама іншых паведамленнях і рашэннях Урада Злучаных Штатаў. У Беларусі сувязі таксама зафіксаваныя ў вышэйшых дзяржаўных дакументах.
2001 — 2008[правіць | правіць зыходнік]
У першай палове 2000-х гадоў адносіны Беларусі і ЗША пачалі заўважна пагаршацца, а ў 2004 г. дасягнулі самых горшых адносін за ўсю навейшую гісторыю. На думку некаторых экспертаў, гэтай сітуацыі спрыяў беларускі дэканструктыўны элемент, так званая пазасістэмная апазіцыя, якая падпарадкоўвалася Маскве [5].
У верасні 2004 г. ЗША абвясцілі аб намеры дамагацца адхілення ад улады прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пазіцыю ЗША агучыў сенатар Джон Маккейн: «Мы будзем змагацца за тое, каб Беларусь вызвалілася ад тыраніі. Змена рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі плануецца не ўзброеным шляхам, а з дапамогай міжнароднага ціску».
Услед за гэтай заявай амерыканскае міністэрства фінансаў абвінаваціла беларускі «Інфабанк» у адмыванні грошай прэзідэнта Ірака Садама Хусейна.
6 кастрычніка 2004 г. Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША аднагалосна прагаласавала за ўвядзенне эканамічных санкцыяў супраць Беларусі і яе прэзідэнта.
У сакавіку 2008 г. пачаўся нявырашаны да сёння дыпламатычны канфлікт, у выніку якога штат амерыканскай амбасады ў Беларусі быў скарочаны з 35 да 5 дыпламатаў. Канфлікт стварыў умовы, пры якіх амбасада ЗША страціла магчымасць аказваць візавыя паслугі ў поўным аб'ёме. Шмат хто з беларусаў, якія хацелі атрымаць амерыканскія візы, былі вымушаныя падаваць просьбы на іх атрыманне ў амбасадах ЗША ў Літве, Польшчы або Расіі.
На пяць год у адносінах паміж ЗША і Беларуссю ўзнікла паўза.
Пасля 2009 года[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2009 г. і ў кастрычнік у 2010 г. дэлегацыя Кангрэса ЗША з афіцыйным візітам наведалі Беларусь, пачаўся новы этап двухбаковых адносін [6].
У снежні 2010 г. міністр МЗС Рэспублікі Беларусі сустрэўся з сакратаром Дзярждэпартамента ЗША. Па выніках сустрэчы прынята заява аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і ЗША ў вобласці ядзернага раззбраення і нераспаўсюджання ядзернай зброі. Акрамя гэтага падпісаныя дамовы аб сумесным супрацьстаянні тэрарызму ў свеце [7].
Актывізавацыя партнёрскіх сувязяў на ўзроўні МЗС абодвух краін назіраецца з 2013 г. Эфектыўным з’яўляецца супрацоўніцтва паміж беларускімі і амерыканскімі праваахоўнымі органамі па прадухіленні высокатэхналагічных злачынстваў, барацьба з незаконнымі псіхатропнымі рэчывамі, барацьбы з гандлем людзьмі і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце. Добра наладжана супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя. У 2013 г. амерыканскі бок арганізаваў навучальныя курсы для беларускіх адмыслоўцаў, якія вывучалі перадавы досвед у кіраванні медыцынскімі ўстановамі. У лютым 2014 г., беларускія анколагі і кардыёлагі наведалі ЗША, дзе перанялі перадавы досвед. Паміж РБ і ЗША падпісаны шэраг дамоў па медыцынскім узаемадзеянні.
Са жніўня 2014 г. амерыканская амбасада ў Мінску аднавіла выдачу віз некаторым катэгорыям беларускіх грамадзян — студэнтам, удзельнікам праграм культурнага абмену, асобам, старэйшым за 70 гадоў. Візы ў Мінску таксама маглі атрымаць грамадзяне, у якіх раней ужо была амерыканская віза.
22 верасня 2014 г. ў Рэспубліцы Беларусь пачала дзейнасць Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця». Галоўнай мэтай якой з’яўляецца садзейнічанне ва ўмацаванні дыялогу і партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША [8]
У верасні 2014 г. ў ЗША адбыўся I Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум. Па выніках якога ўхваленыя сумесныя крокі па дзейнасці ў эканамічнай сферы. Дэлегацыю ўзначаліў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч [9].
У снежні 2014 г. намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў і старшыня Савета дзелавога супрацоўніцтва «Беларусь — ЗША» Дэвід Бэйран абмеркавалі работу савета на 2015 год. Як паведаміла Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА), бакі абмеркавалі пытанні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Злучаных Штатаў, падвялі папярэднія вынікі дзейнасці Савета дзелавога супрацоўніцтва за 2014 год.
27 лютага 2015 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правялі сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубіным [10].
18 сакавіка 2015 г. Беларусь і ЗША падпісалі міжурадавае пагадненне аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл і рэалізацыі закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах [11].
У красавіку 2015 г. Беларусь далучылася да ўшанавання памяці Луізы Арнер Бойд. Пры падтрымцы Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь і пры садзейнічанні беларускіх улад Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» распачала рэалізацыю доўгатэрміновага міждзяржаўнага праекту «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі» [12].
7 мая 2015 г. ў Брэсцкай крэпасці (г. Брэст), а 9 мая ў Мінску, на ўрачыстасцях у гонар 70-годдзя разгрома нацызму, выступіў вайсковы аркестр ЗША[13].
21 жніўня 2017 г. «у якасці адказу на рашэнне Масквы скараціць колькасць дыпламатычнага персаналу ЗША ў Расіі», амерыканская амбасада ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбургу адмянілі прыём візавых заяў ад грамадзян Беларусі, і прапанавалі звяртацца ў амбасады ЗША ў Літве, Польшчы або Украіны[14].
У канцы жніўня 2018 г. пачала працу новы часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур[15], візы сталі выдавацца ў Мінску.
10 студзеня 2019 г. міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей праз тэлефон памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і езразійскіх справах У. Мітчэла аб зняцці абмежавання на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі[15]. Гэтае пацяпленне звязваюць з чарговым беларуска-расійскім канфліктам, а таксама чуткамі аб страце краінай суверэнітэту і паглынанні Расіяй[16][17].
У верасні 2019 года ЗША і Беларусь прынялі рашэнне пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў.
Паслы Беларусі ў ЗША[правіць | правіць зыходнік]
- 1993 па 1997 год — Сяргей Мікалаевіч Мартынаў;
- 1997 па 2002 — Валерый Цапкала;
- 2003 па 2009 — Міхаіл Міхайлавіч Хвастоў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ МЕЖДУНАРОДНОЕ ПРИЗНАНИЕ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
- ↑ 1994. Билл Клинтон приезжает с визитом в Минск
- ↑ АЛЕКСАНДР ЛУКАШЕНКО ВСТРЕТИЛСЯ С БИЛЛОМ КЛИНТОНОМ
- ↑ АМЕРЫКА-БЕЛАРУСЬ (BE/RU)
- ↑ ЗША-Беларусь: Садружнасць (BE/RU)
- ↑ Беларусь и страны Америки
- ↑ Беларусь и Америка
- ↑ Інфармацыя пра «ІР»
- ↑ Белорусско-американский инвестиционный форум в Нью-Йорке
- ↑ Лукашенко и Макей обсудили спорные вопросы отношений с США с представителем Госдепартамента
- ↑ Правительство Республики Беларусь и Правительство США подписали соглашение
- ↑ В Пинском районе установят мемориальную доску легендарной американке
- ↑ Оркестр ВВС США выступил в Брестской крепости
- ↑ Посольство и консульство США в Российской Федерации
- ↑ 15,0 15,1 Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць дыпляматаў ЗША ў Менску, уведзенае 10 гадоў таму, — Foreign Policy
- ↑ Gramer, R., MacKinnon, A. A Diplomatic Breakthrough for Washington in Europe’s Last Dictatorship (англ.) . Foreign Policy (10 студзеня 2019). Праверана 19 лютага 2019.
- ↑ Што азначае рашэньне Менску зьняць абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуска-амерыканскія адносіны
- Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця»
- Джордж Буш перадаў у Кангрэс ЗША звесткі пра даходы Лукашэнка
- Тэкст дакладу Джорджа Буша (en)
|