Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
|колькасць валанцёраў = |
|колькасць валанцёраў = |
||
|колькасць супрацоўнікаў= |
|колькасць супрацоўнікаў= |
||
|колькасць членаў = 606 (на снежань [[2016]] года)<ref>{{артыкул|аўтар= [[Ларыса Іванаўна Цімошык|Ларыса Цімошык]]|загаловак=Нашчадкі ды сутворцы. Летапіс пісьменніцкай арганізацыі: удакладніць і працягваць. |спасылка= http://zviazda.by/ru/node/94190|выданне= [[Літаратура і мастацтва]]|тып=газ. |год=2 снежня 2016 |нумер=48 |старонкі= 1, 4}}</ref> |
|||
|колькасць членаў = |
|||
|даччыныя арганізацыі = |
|даччыныя арганізацыі = |
||
|уласнасць = |
|уласнасць = |
Версія ад 11:53, 19 лютага 2019
Саюз пісьменнікаў Беларусі | |
---|---|
| |
Тып | грамадскае аб'яднанне |
Год заснавання | 18 лістапада 2005[2] |
Размяшчэнне | |
Колькасць членаў | 606 (на снежань 2016 года)[1] |
Даччыныя арганізацыі | Полымя і Літаратура і мастацтва |
Вэб-сайт | oo-spb.by (руск.) |
Саюз пісьменнікаў Беларусі — творчая арганізацыя беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якая падтрымліваецца дзеючай уладай.
Гісторыя стварэння
З'явілася ў лістападзе 2005 году, калі некаторыя члены Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшлі з яго і ўтварылі новую арганізацыю. Прычынай для выхаду яны назвалі палітызацыю СБП, яго барацьбу з уладаю, якая суправаджалася шалёнай спекуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасць дэмакратычных прынцыпаў[3].
Структура
На 2016 год колькасць чальцоў Саюза складае звыш за 600 чалавек[4], якія аб'яднаныя ў 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня Саюза — Мікалай Чаргінец, намеснікі старшыні — Анатоль Крэйдзіч і Алена Стэльмах. Пры СПБ створаныя секцыі прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, сатыры і гумару, крытыкі і літаратуразнаўства, драматургіі, перакладу і славянскіх літаратур, краязнаўства, прыгод і фантастыкі [5]. А таксама творчыя клубы, секцыі пры бібліятэках, школах, ВНУ, літаратурная студыя[6]. Сярод чальцоў СПБ ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі орэнаў і медаляў, дактары і кандыдаты навук[4].
Праекты
Сумесна з Міжнароднай супольнасцю пісьменніцкіх саюзаў Расіі СПБ рыхтуе выпуск 50-томнай бібліятэкі рускіх і беларускіх пісьменнікаў, у якім плануецца сабраць разам творы беларускіх і расійскіх класікаў і пісьменнікаў сучаснасці. У беларускі спіс ужо ўключаныя Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Іван Чыгрынаў, Іван Мележ, Іван Шамякін, іншыя пісьменнікі[7].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Ларыса Цімошык Нашчадкі ды сутворцы. Летапіс пісьменніцкай арганізацыі: удакладніць і працягваць. // Літаратура і мастацтва : газ.. — 2 снежня 2016. — С. 1, 4.
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar2870144&strq=l_siz=20
- ↑ Баценкова Н. «Мы опоздали на десять лет» // Рэспублiка. — № № 226 (3916). — 2 декабря 2005
- ↑ а б Яна Явіч Сустрэнемся, пагаворым... напішам! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 6 студзеня 2016. — В. 4852. — № 1. — С. 3.
- ↑ Структура СПБ
- ↑ Союз писателей Беларуси в 2006 году познакомил читателей с творчеством 43 новых поэтов
- ↑ http://www.ng.by/ru/articles/1318/detail/27250/back.html