Андрэй Уладзіміравіч Парубій: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
DENAMAX (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 47: Радок 47:


Камендант [[Еўрамайдан]]а<ref name="bbc_25_02">[http://www.bbc.co.uk/russian/international/2014/02/140225_us_prepares_aid_ukraine.shtml ЗША гатовыя падаць фінансавую дапамогу Украіне] // [[Руская служба Бі-бі-сі]], 25.02.2014.</ref>, кіраўнік [[Самаабарона Майдана|Самаабароны Майдана]] з лістапада 2013 года па люты 2014 года<ref>[http://4vlada.net/partii-lidery/my-chuvstvuem-sebya-ukrainskoi-povstancheskoi-armiei-khkh-veka-komandir-samooborony-ma «Мы чувствуем себя Украинской повстанческой армией ХХІ века» — командир Самообороны Майдана] // Четверта влада</ref>. З канца лютага 2014 г. — сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. 14 красавіка 2016 года абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны.
Камендант [[Еўрамайдан]]а<ref name="bbc_25_02">[http://www.bbc.co.uk/russian/international/2014/02/140225_us_prepares_aid_ukraine.shtml ЗША гатовыя падаць фінансавую дапамогу Украіне] // [[Руская служба Бі-бі-сі]], 25.02.2014.</ref>, кіраўнік [[Самаабарона Майдана|Самаабароны Майдана]] з лістапада 2013 года па люты 2014 года<ref>[http://4vlada.net/partii-lidery/my-chuvstvuem-sebya-ukrainskoi-povstancheskoi-armiei-khkh-veka-komandir-samooborony-ma «Мы чувствуем себя Украинской повстанческой армией ХХІ века» — командир Самообороны Майдана] // Четверта влада</ref>. З канца лютага 2014 г. — сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. 14 красавіка 2016 года абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны.
[[File:Мария и Петр Порошенко.jpg|thumb|]]

== Біяграфія ==
== Біяграфія ==



Версія ад 17:49, 21 красавіка 2019

Андрэй Уладзіміравіч Парубій
укр.: Андрій Володимирович Парубій
Сцяг Народны дэпутат Украіны VI, VII скліканняў
25 снежня 2007 — 27 лютага 2014
10-ы сакратар РНБА Украіны
з 27 лютага 2014
Папярэднік Андрэй Пятровіч Клюеў

Нараджэнне 31 студзеня 1971(1971-01-31) (53 гады)
Жонка жанаты
Дзеці дачка Ярына
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Партыя
Член у
Адукацыя Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Франко
Прафесія гісторык
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Сайт parubiy.org (укр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Уладзіміравіч Парубій (укр.: Андрій Володимирович Парубій) — украінскі палітык, старшыня моладзевай арганізацыі «Спадчына», дэпутат Львоўскай абласной рады з 1990 па 2007 год. Адзін з заснавальнікаў Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода». У 2007 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Украіны па спісе Нашай Украіны — Народнай Самаабароны. Актыўны ўдзельнік Аранжавай рэвалюцыі, камендант «Украінскага дому» ў Кіеве. Афіцыйны прадстаўнік Віктара Юшчанкі ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Украіны на выбарах прэзідэнта Украіны 2010 года[1][2].

Камендант Еўрамайдана[3], кіраўнік Самаабароны Майдана з лістапада 2013 года па люты 2014 года[4]. З канца лютага 2014 г. — сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. 14 красавіка 2016 года абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны.

Біяграфія

Нарадзіўся 31 студзеня 1971 года ў горадзе Чэрванаград Львоўскай вобласці.

Навука

У 1994 скончыў гістарычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Івана Франка, атрымаўшы дыплом спецыяліста па спецыяльнасці «гісторык, выкладчык гісторыі».

У 2001 скончыў аспірантуру Дзяржаўнага універсітэта "Львоўская палітэхніка» па спецыяльнасці «паліталогія і сацыялогія».

Дарослае жыццё

У 1987 - лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.

У 1987-1988 - лабарант Верхнедняестроўскай славяна-рускай археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.

У 1988-1989 - лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.

У 1991 - старшы лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.

У 1988 узначаліў нацыяналістычную маладзёжную арганізацыю - Грамада «Спадчына». Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху, арганізоўваў першыя ў Украіне пікеты. У 1989 ён быў арыштаваны за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.

З 1990 - пасол Львоўскай абласной рады, пісар пастаяннай пасольскай камісіі па пытаннях моладзі і спорту.

У 1991 разам з Алегам Цягнібокам быў адным з заснавальнікаў Сацыял-нацыянальнай партыі Украіны (СНПУ), пераназванай у 2004 ва Усеўкраінскае аб'яднанне "Свабода".

У 1994-1998 - пасол Львоўскай гарадской рады, старшыня пасольскай суполкі.

З 1996 - кіраўнік Таварыства садзейнічання Польнай і Плаўнай часткам войска Украіны «Патрыёт Украіны».

З 1999 - рэдактар навукова-палітычнага часопіса «Арыентыры».

У канцы 1999 узначаліў моладзевае крыло Сацыял-нацыянальнай партыі Украіны (СНПУ) «Патрыёт Украіны».

З 2002 - пасол, намеснік старшыні Львоўскай абласной рады.

Актыўны ўдзельнік прыходу да ўлады В. Юшчанкі. Падчас падзей лістапада-снежня 2004 года быў камендантам Украінскага дома ў Кіеве. Узнагароджаны памятным знакам «выбітных удзельнікаў аранжавай рэвалюцыі». Раднік палітычнай рады партыі «Наша Украіна».

З 2005 г. - старшыня партыі Народны саюз «Украінцы», рэарганізаванай у Грамадзянскае аб'яднанне «Украінскі дом».

З красавіка 2006 па снежань 2007 - пасол Львоўскай абласной рады ад блока «Наша Украіна».

У лютым 2010 года Парубій звярнуўся ў Еўрапейскі парламент з просьбай перагледзець сваю негатыўную рэакцыю на рашэнне колішняга прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі аб прысваенні Сцяпану Бандэры, правадыру Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, званне Героя Украіны [5].

З 2007 па 2012 - народны пасол Украіны VI склікання ад блока "Наша Украіна - Народная самаабарона». Старшыня падкамітэта па пытаннях кантролю за ажыццяўленнем замежных адносін Камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах. Член пасольскай суполкі Вячаслава Кірыленка «За Украіну!».

3 лютага 2012 напісаў заяву аб выхадзе з партыі «Наша Украіна». 6 чэрвеня ўступіў у партыю «Фронт пераменаў».


З 2012 па 2014 - народны пасол Украіны VII склікання ад Усеўкраінскага Аб'яднання «Бацькаўшчына». Старшыня падкамітэта па пытаннях заканадаўчага забеспячэння інтэграцыі Украіны ў міжнародную навуковую і адукацыйную прастору Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях навукі і адукацыі.

Еўрамайдан

Андрэй Парубій на сцэне еўрамайдана. Кіеў, 8 снежня 2013 года.

З лістапада 2013 па люты 2014 каардынаваў штодзённае функцыянаванне еўрамайдана быў фактычна камендантам і кіраўніком яго намётавага мястэчка і кіраўніком атрадаў самаабароны Майдана.

Пасля падпісання Прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і лідарамі апазіцыі 21 лютага 2014 Пагаднення аб урэгуляванні палітычнага крызісу ва Украіне, у ноч з 21 лютага на 22 лютага атрадамі самаабароны, пад кіраўніцтвам Парубія, быў узяты пад кантроль ўрадавы квартал у Кіеве - будынка Вярхоўнай Рады, адміністрацыі прэзідэнта, Кабінета міністраў і МУС [6][7].

Колішні кіраўнік СБУ генерал-маёр Аляксандр Якіменка у інтэрв'ю расійскаму тэлебачанню 12 сакавіка 2014 года заявіў, што снайперы, якія забівалі маніфестантаў і вартавых парадку падчас падзей у Кіеве ў лютым 2014, знаходзіліся ў будынку філармоніі, які знаходзіўся пад кантролем Парубія [8].

Парубій добраахвотна склаў пасольскія паўнамоцтвы 17 сакавіка 2014 года у сувязі прызначэннем на пасаду пісара РНБА.

Пісар РНБА

27 лютага 2014, пасля перамогі еўрамайдана і адхілення Віктара Януковіча ад улады, указам выканаўцы абавязкаў Прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава Андрэй Парубій прызначаны Пісарам РНБА [9]. На час яго знаходжання на пасадзе прыйшліся страта Крыма і вайна на ўсходзе Украіны. Як пісар рады народнай бяспекі і абароны, Парубій курыраваў антытэрарыстычную аперацыю на ўсходзе Украіны[10].

19 сакавіка Парубій даручыў МУС ўзмацніць ахову ядзерных аб'ектаў [11], 24 сакавіка - "правесці праверку на прадмет таго, наколькі дзейнасць расійскіх тэлеканалаў адпавядае украінскаму заканадаўству, ёсць там факты распальвання міжнацыянальнай варожасці, заклікі да вайны, сепаратызму і г.д.» [12].

7 жніўня 2014 ён абвясціў, што падаў адстаўку з пасады, дадаўшы, што «ў час вайны каменціраваць адстаўку лічу непрымальным» [13]. У той жа дзень заяву аб адстаўцы падпісаў Прэзідэнт Пётр Парашэнка. 18 жніўня выведзены са складу РНБА[14]. Пазней Парубій патлумачыў сваю адстаўку існаваннем рознагалоссяў з кіраўніком дзяржавы. У прыватнасці, як сцвярджае Уладзімір Сімакоў, ён крытыкаваў мірны план Пятра Парашэнкі, лічачы яго бесперспектыўным.

Служба пасля адстаўкі

26 жніўня 2014 пакінуў палітраду партыі «Бацькаўшчына».

10 верасня 2014 на з’ездзе партыі «Народны фронт» разам з камандзірамі добраахвотніцкіх батальёнаў быў уключаны ў Ваеннаю раду - спецыяльны орган, які будзе распрацоўваць прапановы па абараназдольнасці Украіны.

На пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 2014 абраны народным паслом Украіны па партыйным спісе (№ 4 у спісе) ад Народнага фронту [15].

4 снежня 2014 галасамі 313 народных паслоў абраны Першым намеснікам Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны. Як і старшыня Вярхоўнай Рады, В. Гройсман, А. Парубій падтрымаў Пастанову аб адмысловым парадку самакіравання на Данбасе, а таксама і праект змяненняў у Канстытуцыю адносна «дэцэнтралізацыі ўлады», які прадугледжвае гэты асаблівы парадак[16] [17].

14 красавіка 2016 А. Парубій быў абраны Старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. Ён смяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Гройсмана, які ўзначаліў Кабінет Міністраў Украіны.

Узнагароды

  • Ордэн князя Яраслава Мудрага V ст. (23 чэрвеня 2009) - за вялікі асабісты ўклад у развіццё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасці, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у абароне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна [18]
  • Ордэн «За заслугі» III ст. (6 снежня 2006) - за вялікі асабісты ўклад у развіццё мясцовага самакіравання, шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм [19]
  • Ганаровая грамата Прэзідэнта Украіны

Уласныя працы

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку Ірыну.


Зноскі

  1. Андрій ПАРУБІЙ — уповноважений кандидата ў Президенти В. ЮЩЕНКА ў ЦВК (укр.)
  2. ЦВК зареєструвала Віктора Ющенка кандидатом у президенти України (укр.) УКРІНФОРМ
  3. ЗША гатовыя падаць фінансавую дапамогу Украіне // Руская служба Бі-бі-сі, 25.02.2014.
  4. «Мы чувствуем себя Украинской повстанческой армией ХХІ века» — командир Самообороны Майдана // Четверта влада
  5. Пасол Парубі просіць Еўрапарламент змяніць свае рашэнне пра Бандэру
  6. Самаабарона Майдану ўзяла пад кантроль урадовы квартал — А.Парубій
  7. Парубій: Майдан сёння поўнасцю кантралюе Кіеў
  8. Снайперы на Майдане Незалежнасці стралялі з будынку філармоніі, — колішні глава СБУ Якіменка
  9. Указ Президента України № 165/2014 Пра прызначэнне А.Парубія Пісарам РНБА Украіны
  10. Parubiy says anti-terrorist operation will continue as separatists in Luhansk, Donetsk reject Putin's call to postpone referendum
  11. Парубій даручыў МУС узмацніць ахову ядзерных аб'ектаў
  12. Парубій даручыў СБУ разабрацца з расійскімі каналамі
  13. Парубій пацвердзіў, што пайшоў у адстаўку
  14. Пасада пісара РНБО пуставала вельмі доўга, да 15 снежня 2014 года, амаль паўгода
  15. Позачергові вибори народних депутатів україни 26 жовтня 2014 року. Протокол Центральної виборчої комісії про результати виборів народних депутатів україни у загальнодержавному багатомандатному виборчому окрузі. «10» листопада 2014 року
  16. Поіменне голосування про проект Постанови про визначення окремих районів, міст, селищ і сіл Донецької та Луганської областей, в яких запроваджується особливий порядок місцевого самоврядування (№ 2374) — за основу та в цілому
  17. Поіменне голосування про проект Постанови про попереднє схвалення законопроекту про внесення змін до Конституції України щодо децентралізації влади (№ 2217а/П1) — в цілому
  18. Указ Президента України № 475/2009 від 23 червня 2009 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Конституції України»
  19. Указ Президента України № 1040/2006 від 6 грудня 2006 року «Про відзначення державними нагородами України»
  20. Война России против Украины и мира // Данкор онлайн. Суми

Спасылкі