Арсеній Пятровіч Яцанюк
Арсеній Пятровіч Яцанюк укр.: Арсеній Петрович Яценюк | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
27 лютага 2014 года — 14 красавіка 2016 года | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Турчынаў (в. а.) Пётр Парашэнка | ||
Папярэднік | Мікалай Азараў Сяргей Арбузаў (в. а.) | ||
Пераемнік | Уладзімір Гройсман | ||
Партыя | ![]() | ||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||
Прафесія | юрыст, эканаміст па ўліку і аўдыту | ||
Дзейнасць | эканаміст, палітык, дыпламат, адвакат, банкір | ||
Веравызнанне | грэкакатолік | ||
Нараджэнне | 22 мая 1974 (46 гадоў) Чарнаўцы, Украінская ССР, СССР | ||
Бацька | Пётр Іванавіч Яцанюк | ||
Маці | Марыя Рыгораўна Яцанюк | ||
Жонка | Q61465208? | ||
Сайт | yatsenyuk.org.ua | ||
Ваенная служба | |||
Род войскаў | Ukrainian Ground Forces[d] | ||
Званне | капітан | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Арсе́ній Пятро́віч Яцаню́к (укр.: Арсеній Петрович Яценюк, нарадзіўся 22 мая 1974, Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітычны дзеяч; эканаміст, юрыст. Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны 6-га склікання (2007—2008), Прэм'ер-міністр Украіны (2014-16).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 22 мая 1974 года ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўніверсітэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта (2001).
У 1992—1997 працаваў прэзідэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 1998—2001 — кансультантам крэдытнага дэпартамента, саветнікам кіраўніка праўлення, намеснікам кіраўніка праўлення АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністр эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
З студзеня 2003 — першы намеснік Кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны.
Люты — верасень 2005 года: Першы намеснік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Міністр эканомікі ва ўрадзе Еханурава.
Міністр замежных спраў Украіны з 21 сакавіка 2007 года па 4 снежня 2007 года.
На пазачарговых парламенцкіх выбарах 2007 года абраны народным дэпутатам Украіны 6-га склікання па спісу блоку НУНС.
Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Украіны 4 снежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэннем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).
Выказванне Яцанюка падчас газавага крызісу 2006 года: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» (бел.: «Нават калі сонца „адключаць“ — усё роўна выжывем»).
Арсеній Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» і іншых навуковых прац. Акрамя ўкраінскай вольна валодае англійскай і рускай мовамі.
З 27 лютага 2014 года да 14 красавіка 2016 года — прэм’ер-міністр Украіны.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арсеній Пятровіч Яцанюк
- Афіцыйны сайт (укр.)
- Выпускнікі Чарнавіцкага ўніверсітэта
- Кандыдаты эканамічных навук
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Чарнаўцах
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Міністры замежных спраў Украіны
- Дыпламаты Украіны
- Члены УА «Бацькаўшчына»
- Удзельнікі Еўрамайдана
- Старшыні Вярхоўнай рады Украіны
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны VI склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны VII склікання
- Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны
- Міністры эканомікі Украіны
- Прэм’ер-міністры Украіны
- Юрысты Украіны
- Эканамісты Украіны