Удзельнік:Andrei Schutt/Чарнавік-12: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Andrei Schutt (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Andrei Schutt (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19: Радок 19:
* '''{{нп3|Суб-сеньёр (студэнцкія карпарацыі)|суб-сеньёр|de|Subsenior}}''' ({{lang-de|Subsenior}}), таксама — '''трэці шаржыртар''' ({{lang-de|Drittchargierter}}), '''шрыфтварт''' (захавальнік пісьменства; {{lang-de|Schriftwart}}), '''сакратар''' ({{lang-de|Sekretär}}) або '''актуары''' (пісар; {{lang-de|Aktuar}}).
* '''{{нп3|Суб-сеньёр (студэнцкія карпарацыі)|суб-сеньёр|de|Subsenior}}''' ({{lang-de|Subsenior}}), таксама — '''трэці шаржыртар''' ({{lang-de|Drittchargierter}}), '''шрыфтварт''' (захавальнік пісьменства; {{lang-de|Schriftwart}}), '''сакратар''' ({{lang-de|Sekretär}}) або '''актуары''' (пісар; {{lang-de|Aktuar}}).


Звычайна пасадоўцы-шаржы да подпісаў, што імі ставяцца пасля {{нп3|Цыркель (студэнцкія карпарацыі)|цыркелей|de|Zirkel (Studentenverbindung)}} ({{lang-de|Zirkel}}) сваіх карпарацый, дадаюць адмысловыя сімвалы ў выглядзе крыжыкаў ({{lang-de|Chargenzeichen}}): × — першы шаржыртар, ×× — другі шаржыртар і ××× — трэці шаржыртар. Але ў {{нп3|Канвент сеньёраў (студэнцкія карпарацыі)|канвентах сеньёраў|de|Senioren-Convent (Hochschule)}} ({{lang-de|Senioren-Convent}}), якія ўтвараюць шаржы карпарацый, што дзейнічаюць у [[Гётынген|Гётынгене]], Клаўсталі, [[Гановер|Гановеры]], [[Ена|Ене]], [[Лейпцыг|Лейпцыге]], [[Мюнхен|Мюнхене]], [[Пасау]] і [[Ульм|Ульме]], робіцца наадварот: сеньёр ставіць тры крыжыка, а суб-сеньёр — адзін крыжык.
Звычайна пасадоўцы-шаржы да подпісаў, што імі ставяцца пасля {{нп3|Цыркель (студэнцкія карпарацыі)|цыркелей|de|Zirkel (Studentenverbindung)}} ({{lang-de|Zirkel}}) сваіх карпарацый, дадаюць адмысловыя сімвалы ў выглядзе крыжыкаў ({{lang-de|Chargenzeichen}}): × — першы шаржыртар, ×× — другі шаржыртар і ××× — трэці шаржыртар. Але ў {{нп3|Канвент сеньёраў (студэнцкія карпарацыі)|канвентах сеньёраў|de|Senioren-Convent (Hochschule)}} ({{lang-de|Senioren-Convent}}), якія ўтвараюць шаржы карпарацый, што дзейнічаюць у [[Гётынген|Гётынгене]], {{нп3|Клаўсталь-Цэлерфельд|Клаўсталі|de|Clausthal-Zellerfeld}}, [[Гановер|Гановеры]], [[Ена|Ене]], [[Лейпцыг|Лейпцыге]], [[Мюнхен|Мюнхене]], [[Пасау]] і [[Ульм|Ульме]], робіцца наадварот: сеньёр ставіць тры крыжыка, а суб-сеньёр — адзін крыжык.





Версія ад 23:25, 2 жніўня 2019

Шаржыртары нямецкай студэнцкай карпарацыі „Rostocker Wingolf“  (ням.) (1904).

Шаржы (адз. л. шаржа; ням.: Charge, польск.: szarża[1] ад фр.: la charge — цяжар, абавязак) — агульная назва для кіруючых пасад (кіраўніцтва) у студэнцкіх карпарацыях  (ням.). Такім чынам ужо называлася кіраўніцтва ў студэнцкіх ордэнах  (ням.) і гістарычных студэнцкіх зямляцтвах  (ням.). Той, хто займае пасаду-шаржу, называецца шаржыртарам (ням.: Chargierter)[2] ці шаржаваным[3]; пры гэтым абодва тэрміны — «шаржа» ды «шаржыртар» — у пазначэнні асобы пасадоўцы часта ўжываюцца як адпаведнікі[4]. Назва запазычана са спецыялізаванай вайсковай мовы, дзе словы: ням.: Charge[5], польск.: szarża[6][7], бел.: «шаржа»[8] ёсць сінонімамі ў сваіх мовах такіх слоў як: «званне», «чын», «ранг», «ступень».

Разнавіднасць шаржаў

Аўгуст Фурман. «Берлінскія студэнты ў 1912 годзе» (ручны роспіс фота).

Тыповымі для розных студэнцкіх карпарацый з'яўляецца наступныя склады шаржаў:

Фехтуючыя («мензурныя»  (ням.)) карпарацыі

З'яўляючыся найстарэйшымі студэнцкімі злучэннямі, карпарацыі такога тыпу, як коры  (ням.) (карпусы; ням.: Corps), вызначылі наступны склад шаржаў:

  • сеньёр  (ням.) (ням.: Senior), які таксама можа звацца першым шаржыртарам (ням.: Erstchargierter) або рэчнікам (прамоўца, спікер; ням.: Sprecher);
  • кон-сеньёр  (ням.) (ням.: Consenior), таксама — другі шаржыртар (ням.: Zweitchargierter) або фехтварт (захавальнік фехтавальнага звычая; ням.: Fechtwart);
  • суб-сеньёр  (ням.) (ням.: Subsenior), таксама — трэці шаржыртар (ням.: Drittchargierter), шрыфтварт (захавальнік пісьменства; ням.: Schriftwart), сакратар (ням.: Sekretär) або актуары (пісар; ням.: Aktuar).

Звычайна пасадоўцы-шаржы да подпісаў, што імі ставяцца пасля цыркелей  (ням.) (ням.: Zirkel) сваіх карпарацый, дадаюць адмысловыя сімвалы ў выглядзе крыжыкаў (ням.: Chargenzeichen): × — першы шаржыртар, ×× — другі шаржыртар і ××× — трэці шаржыртар. Але ў канвентах сеньёраў  (ням.) (ням.: Senioren-Convent), якія ўтвараюць шаржы карпарацый, што дзейнічаюць у Гётынгене, Клаўсталі  (ням.), Гановеры, Ене, Лейпцыге, Мюнхене, Пасау і Ульме, робіцца наадварот: сеньёр ставіць тры крыжыка, а суб-сеньёр — адзін крыжык.


Зноскі

  1. Banda (Słownik), Poznańska Korporacja Akademicka „Surma“ [dostęp 2019-07-30].
  2. Шаржиртер // Электронно-библиотечная система Znanium.com [дата доступа: 30.07.2019].
  3. Рыжакова С. Фуксы, коммильтоны, филистры...: некоторые предварительные заметки и материалы о студенческих корпорациях Латвии // «Антропологический форум» № 19 ONLINE [дата доступа: 30.07.2019].
  4. Robert Paschke: Studentenhistorisches Lexikon. SH-Verlag 1999, S. 64.
  5. Вызначэнне тэрміна «Charge» ў Wikiwörterbuch.
  6. Вызначэнне тэрміна «Szarża» ў Wikisłowniku.
  7. Szarża, Słownik języka polskiego (Wydawnictwo Naukowe PWN SA) [dostęp 2019-07-30].
  8. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. — 2-ое выд., дапрац. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2006. — С. 126.