Голас царквы (1955): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 24: | Радок 24: | ||
[[Катэгорыя:Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква]] |
[[Катэгорыя:Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква]] |
||
[[Катэгорыя:Рэлігійныя сродкі масавай інфармацыі]] |
[[Катэгорыя:Рэлігійныя сродкі масавай інфармацыі]] |
||
[[Катэгорыя:Рэлігійныя часопісы]] |
Версія ад 13:29, 29 снежня 2019
«Голас царквы» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Краіна | |
Заснавана | 1955 |
Мова | беларуская |
«Голас царквы» — рэлігійна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Выдаецца з 1955 г. у Нью-Ёрку на беларускай мове спачатку Царкоўнай радай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку (БАПЦ), з 1960 г. — Епархіяльнай управай БАПЦ у Нью-Ёрку, потым Радай БАПЦ. Выходзіць 2 разы на год (Вялікдзень і Каляды). У рэдакцыйную калегію ў розны час уваходзілі: архіепіскап Васіль (У. Тамашчык), М. Гарошка, Я. Запруднік, П. Манькоўскі, М. Міцкевіч, М. Тулейка і інш. Асвятляе пытанні набажэнства, гісторыі беларускай праваслаўнай царквы, дзейнасць беларускіх прыходаў на эміграцыі. Друкуе архіпастырскія пасланні да вернікаў, тэксты малітваў з нагоды пэўных дат, матэрыялы па гісторыі праваслаўных брацтваў у ВКЛ, манастыроў і цэркваў на Беларусі. Аналізуе старадаўнія рэлігійныя рукапісы, творы Кірылы Тураўскага, жыцце і дзейнасць Сімяона Полацкага, Еўфрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, мітрапалітаў К.Смаляціча, Г. Цамблака і інш. Публіцыстычныя матэрыялы прысвечаны ў асноўным пытанням антырэлігійнага ўціску на Беларусі. На старонках часопіса змешчаны вершы Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна, артыкулы пра іх жыццё і творчасць, літаратурныя творы Н. Арсенневай, Ю. Віцьбіча, Т. Лебяды, С. Палуяна і інш.
Літаратура
- Міцкевіч, М. «Голас царквы» / Марыя Міцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 57. — ISBN 985-11-0041-2.