Васіль (Тамашчык)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Тамашчык)
Jump to navigation Jump to search
Васіль

Адукацыя:
Нараджэнне: 15 красавіка 1900(1900-04-15)
Смерць: 9 чэрвеня 1970(1970-06-09) (70 гадоў)
Пахаванне:

Васіль, свецкае імя Уладзімір Данілавіч Тамашчык (15 красавіка 1900, в. Вялікія Азяраны(польск.) бел. каля Крынак на Сакольшчыне — 9 чэрвеня 1970, Нью-Ёрк) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, архіепіскап БАПЦ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з заможнай сялянскай сям’і. У 1913 сям’я перабралася на нованабытую гаспадарку ў маёнтку Дубляны каля м. Вялікая Бераставіца. Вучыўся ў Вялікіх Азяранах, у Гродне. У 1915 г. разам з сям’ёю як бежанец трапіў у Омск (Сібір), дзе скончыў сярэднюю школу. У 1921 сям’я вярнулася ў Дубляны. Ад гэтага часу далучыўся да беларускага руху, належаў да КПЗБ.

У 1927 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі i асуджаны на тры гады турмы. Ад 1930 г. жыў у Чэхаславакіі. Скончыў у 1934 годзе агранамічны факультэт Пражскага політэхнічнага ўніверсітэта, працаваў асістэнтам у Пражскім інстытуце заалогіі. Браў удзел у грамадскім беларускім жыцці. Некторы час быў сакратаром старшыні Рады БНР Васіля Захаркі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны пераехаў у Беласток. Быў намеснікам рэдактара газеты «Новая дарога», працаваў у Беларускім камітэце. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.

З 1944 у эміграцыі ў Германіі. Быў абраны старшынём Беларускага цэнтральнага камітэта — галоўнай арганізацыі беларусаў у Германіі ў 19451947 гг. 23 красавіка 1949 прыняў манаства[1] пад імем Васiль. У тым жа годзе ўзведзены ў сан епіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіепіскапам Сергіем і епіскапамі УАПЦ Платонам і Вячаславам. У 1951 г. скончыў Украінскую багаслоўскую акадэмію ў Мюнхене з дыпломам магістра багаслоўя.

У 1951 годзе пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Узначаліў Канадска-Амерыканскую епархію БАПЦ. З 1954 года архіепіскап. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ў ЗША. Узначальваў БІНІМ (1951).

Забіты невядомымі ў сваёй кватэры ў Нью-Ёрку 9 чэрвеня 1970 года. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку каля Нью-Ёрка.

Зноскі

  1. Статус манахаў, прэсвітараў і архіерэеў за прадстаўнікамі БАПЦ і УАПЦ не прызнаецца кананічнымі праваслаўнымі цэрквамі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]