Колавая ліра: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 3: | Радок 3: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
[[Файл: |
[[Файл:Lirnik wioskowy.jpg|міні|злева|Лірнік. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], 1890]] |
||
[[Файл:Stamps of Belarus, 2011-874.jpg|міні|справа|250пкс|Марка «Колавая ліра». Беларусь, 2011]] |
[[Файл:Stamps of Belarus, 2011-874.jpg|міні|справа|250пкс|Марка «Колавая ліра». Беларусь, 2011]] |
||
У [[Еўропа|Еўропе]] вядомая пад рознымі назвамі, найстарэйшая з іх — «арганістр» ({{lang-lat|organistrum}}) — адносіцца да позняга [[Сярэдневякоўе|Сярэднявечча]] (не раней за XIII ст). Найстарэйшыя выявы адносяцца да XII ст.: англійская кніжная [[мініяцюра]] (каля 1175 года) і [[барэльеф]] сабора св. Іакава ([[Санцьяга-дэ-Кампастэла]], 1188 год). |

Версія ад 22:23, 18 студзеня 2020
Колавая ліра — струнны смычковы музычны інструмент, у якім ролю смычка выконвае кола. На трох (часам больш) струнах граюць мелодыю, прыціскаючы струны клавішамі, а дзве іншыя струны — бурдонныя.
Гісторыя
У Еўропе вядомая пад рознымі назвамі, найстарэйшая з іх — «арганістр» (лац.: organistrum) — адносіцца да позняга Сярэднявечча (не раней за XIII ст). Найстарэйшыя выявы адносяцца да XII ст.: англійская кніжная мініяцюра (каля 1175 года) і барэльеф сабора св. Іакава (Санцьяга-дэ-Кампастэла, 1188 год).
У XII ст. колавая ліра прадстаўляла сабою грувасткі інструмент, які абслугоўвалі два чалавекі (музыкант і яго памочнік, які механічна круціў ручку). Пасля таго, як у XIII ст. з’явіліся палегчаныя (партатыўныя) інструменты, колавая ліра хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе і стала адным з найболей характэрных атрыбутаў менестрэльскай культуры Сярэднявечча. Да XV ст. колавая ліра страціла сваю папулярнасць і стала інструментам жабракоў і вандроўнікаў, часта сляпых, знявечаных, якія выконвалі песні, вершы, казкі пад нескладаны акампанемент. У часы барока прыйшоў новы росквіт інструмента. У XVIII ст. колавая ліра стала моднай цацкай французскіх арыстакратаў, якія захапляліся вясковым побытам. У цяперашні час ужываецца ў народных ансамблях многіх еўрапейскіх краін, найперш Францыі і Венгрыі.
У Беларусі
У Беларусі упершыню згадваецца ў 1-й палове ХVІІ ст., у дзённіку наваградскага шляхціца С. Маскевіча, 1611 год. Але ўскосныя крыніцы дазваляюць думаць, што яна была вядомая ў Беларусі ўжо ў 2-й палове ХVІ ст.
Зноскі
Літаратура
- Bröcker, Marianne. Die Drehleier. 2. Auflage. Bonn — Bad Godesberg: Verlag für systematische Musikwissenschaft, 1977.
- Банин А. А. Русская инструментальная музыка фольклорной традиции. — Москва, 1997.