Partyzone: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 41: Радок 41:
На [[2003 год у гісторыі музыкі|2003]] год каманда мела наступны склад: Дзяніс Вячэрскі — вакал; Яўген Цылікаў — гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты; Юрась Сушчынскі — гітара; Зміцер Астроўскі — бас-гітара; Аляксей Яфрэменка — ударныя.
На [[2003 год у гісторыі музыкі|2003]] год каманда мела наступны склад: Дзяніс Вячэрскі — вакал; Яўген Цылікаў — гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты; Юрась Сушчынскі — гітара; Зміцер Астроўскі — бас-гітара; Аляксей Яфрэменка — ударныя.


Partyzone працягнулі актыўную канцэртную дзейнасць. У маі 2003 года яны прынялі ўдзел у «[[Рок-каранацыя|Рок-каранацыі]]», якая праводзілася ў [[Канцэртная зала Мінск|к/з «Мінск»]]. У 2003 і 2005 гадах музыкі ўдзельнічалі ў «Басовішчы» ў якасці гасцей. Трэці альбом гурта, «Сьмерці няма», быў выдадзены ў [[2005 год у гісторыі музыкі|2005]] годзе.<ref>[http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/05/4200.html Partyzone - Сьмерці Няма] / [[Музыкальная газета]]</ref> У 2008 годзе гурт выпусціў два кліпа — «Смутак» і «Сьмерці няма». У [[2008 год у гісторыі музыкі|2008]]-[[2009 год у гісторыі музыкі|2009]] гадах Partyzone сталі удзельнікамі [[Украіна|украінскага]] фестывалю «[[BeFree]]». Апошні на дадзены момант альбом «Падаць і ўзлятаць» выйшаў у маі [[2011 год у гісторыі музыкі|2011]] года.<ref name=":0">[http://www.experty.by/content/partyzone-padats-zlyatats-dye Partyzone "Падаць і ўзлятаць" (+аўдыё)] / [[Experty.by]]</ref> Паралельна з усім гэтым, Partyzone ўдзельнічалі ў шматлікіх зборніках беларускай музыкі.
Partyzone працягнулі актыўную канцэртную дзейнасць. У маі 2003 года яны прынялі ўдзел у «[[Рок-каранацыя|Рок-каранацыі]]», якая праводзілася ў [[Канцэртная зала Мінск|к/з «Мінск»]]. У 2003 і 2005 гадах музыкі ўдзельнічалі ў «Басовішчы» ў якасці гасцей. Трэці альбом гурта, «Сьмерці няма», быў выдадзены ў [[2005 год у гісторыі музыкі|2005]] годзе.<ref>[http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/05/4200.html Partyzone - Сьмерці Няма] / [[Музыкальная газета]]</ref> У 2008 годзе гурт выпусціў два кліпа — «Смутак» і «Сьмерці няма». У [[2008 год у гісторыі музыкі|2008]]-[[2009 год у гісторыі музыкі|2009]] гадах Partyzone сталі удзельнікамі [[Украіна|украінскага]] фестывалю «[[Be Free]]». Апошні на дадзены момант альбом «Падаць і ўзлятаць» выйшаў у маі [[2011 год у гісторыі музыкі|2011]] года.<ref name=":0">[http://www.experty.by/content/partyzone-padats-zlyatats-dye Partyzone "Падаць і ўзлятаць" (+аўдыё)] / [[Experty.by]]</ref> Паралельна з усім гэтым, Partyzone ўдзельнічалі ў шматлікіх зборніках беларускай музыкі.


У [[2012 год у гісторыі музыкі|2012]] годзе, выступаючы на канцэрце свайго другога гурта [[Litvintroll]], загінуў басіст [[Алег Клімчанка]].<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=79400 На фестывалі ў Гомелі загінуў басіст Litvintroll Алег Клімчанка] / [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]
У [[2012 год у гісторыі музыкі|2012]] годзе, выступаючы на канцэрце свайго другога гурта [[Litvintroll]], загінуў басіст [[Алег Клімчанка]].<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=79400 На фестывалі ў Гомелі загінуў басіст Litvintroll Алег Клімчанка] / [[Наша Ніва (1991)|Наша Ніва]]

Версія ад 20:40, 19 студзеня 2020

Partyzone
Жанр індастрыял-метал
Гады 1994–?
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская, англійская, руская
Лэйблы БМАgroup
Іншыя
праекты
Out Of Reach, Litvintroll

partYzone — беларускі рок-гурт з Мінска, заснаваны ў 1994 годзе.

Біяграфія

Гурт Partyzone узнік у 1994 годзе ў Мінску пасля пачатку супрацы спявака Уладзіміра Гнутава і гітарыста Яўгена Цылікава. За 2 тыдні да праходзіўшага тады фэсту «Next Stop» музыкі дабралі склад, адрэпетырывалі і паспяхова адыгралі на канцэрце. Пасля фестывалю з новых музыкаў у гурце застаўся толькі клавішнік Дзяніс Вячэрскі. Напрыканцы 1995 да Partyzone далучыўся гітарыст Андрэй Дзяменцьеў, які дапамог дабраць склад. Такім чынам, атрымаўся наступны склад гурта: Віктар Ступчык — бас-гітара; Андрэй Дзяменьцьеў — гітара; Дзяніс Вячэрскі — клавішы; Зміцер Гунько — ударныя; Уладзімір Гнутаў — вакал; Яўген Цылікаў - гітара, а таксама аўтар усіх песень і ідэйны натхняльнік праекта.

У гэтым складзе гурт выдаў паўнацэнны альбом улетку 1996 пад назвай «Can't Fly» - узор цудоўнага хард-року. Далей адбыліся змены ў складзе, у выніку якіх усе ідэі Яўгена Цылікава паступова накіраваліся ў створаны новым клавішнікам Partyzone Андрэем Вараб'ёвым праект Out Of Reach, гэтыя ідэі падтрымаў і сам Яўген. У выніку новы гурт стаў цягчэй і скараціуся да 4 музыкаў.

У 2000 годзе Яўген вырашыў зноў вярнуцца да Partyzone. У новы склад увайшлі маладыя музыкі: Павел Коцкі — бас-гітара; Антон Арлоў — ударныя; Сяргей Воранаў — клавішы.

Яўген Цылікаў пачаў спяваць, але ненадоўга. Некалькі неўдалых канцэртаў у гэтым складзе ахалодзілі стараннасць працаваўшых з ім юнакоў, і Partyzone на некаторы час замаўчаў. Тым часам Яўген працягваў працаваць над новым альбомам. У выніку паспяховых перамоваў са сваім даўнім сябрам і калегай Дзянісам Вячэрскім на тэму сваёй замены ля мікрафона (бо той меў дастатковы вопыт у гурце Сок ды іншых), апошні стаў спяваць у Partyzone. Альбом «Трэба Рабіць» быў створаны ў сакавіку-маі 2002, і ў той жа час паступіла прапанова ад БМАgroup удзельнічаць у hardcore-кампіляцыі. Супрацоўніцтва адбылося, прычым з нечаканым працягам: БМА прапанавалі заняцца таксама прамоўшанам Partyzone, на што гурт пагадзіўся.

Улетку 2002 музыкі прынялі ўдзел у фэсце беларускай альтэрнатыўнай музыкі «Басовiшча», які адбыўся пад Беластокам у Польшчы 19-20 ліпеня і ўзялі там Гран-пры.[1] Прызом з'явіўся запіс у польскай студыі.

На 2003 год каманда мела наступны склад: Дзяніс Вячэрскі — вакал; Яўген Цылікаў — гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты; Юрась Сушчынскі — гітара; Зміцер Астроўскі — бас-гітара; Аляксей Яфрэменка — ударныя.

Partyzone працягнулі актыўную канцэртную дзейнасць. У маі 2003 года яны прынялі ўдзел у «Рок-каранацыі», якая праводзілася ў к/з «Мінск». У 2003 і 2005 гадах музыкі ўдзельнічалі ў «Басовішчы» ў якасці гасцей. Трэці альбом гурта, «Сьмерці няма», быў выдадзены ў 2005 годзе.[2] У 2008 годзе гурт выпусціў два кліпа — «Смутак» і «Сьмерці няма». У 2008-2009 гадах Partyzone сталі удзельнікамі украінскага фестывалю «Be Free». Апошні на дадзены момант альбом «Падаць і ўзлятаць» выйшаў у маі 2011 года.[3] Паралельна з усім гэтым, Partyzone ўдзельнічалі ў шматлікіх зборніках беларускай музыкі.

У 2012 годзе, выступаючы на канцэрце свайго другога гурта Litvintroll, загінуў басіст Алег Клімчанка.[4]

Дыскаграфія

Альбомы

Удзел у зборніках

Апошні склад

  • Яўген Цылікаў: аўтар, гiтара, аранжыроўка
  • Алег Клiмчанка : бас-гітара
  • Дзяніс Вячэрскі: вакал
  • Нікіта Басалаеў: гітара
  • Андрэй Вараб'ёў: клявішы, бэк-вакалы
  • Аляксей Ефрэменка: ударныя
  • Ірына Хмель: вакал

Зноскі

Спасылкі