Чэшская Сілезія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Replacing Silesia.svg with File:Coat_of_arms_of_Silesia.svg (by CommonsDelinker because: File renamed: Criterion 2 (meaningless or ambiguous name)).
Радок 1: Радок 1:
{{значэнні|Сілезія}}
{{значэнні|Сілезія}}
[[Выява:Flag of Czech Silesia.svg|thumb|100px|Сцяг]]
[[Выява:Flag of Czech Coat of arms of Silesia.svg|thumb|100px|Сцяг]]
[[Выява:Silesia.svg|thumb|100px|Герб]]
[[Выява:Coat of arms of Silesia.svg|thumb|100px|Герб]]
'''Чэшская Сілезія''' ({{lang-cs|České Slezsko}}, {{lang-szl|Ślůnsk Česki}}) — зямля на паўночным усходзе [[Чэхія|Чэшскай рэспублікі]], чэшская частка Сілезіі. У мінулым вядомая пад назвамі '''Мараўская''' або '''Судэцкая Сілезія''' (1938-1945). Да 1918 года большая частка рэгіёну ўваходзіла ў склад [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] ([[Аўстрыйская Сілезія]]). Адміністрацыйна ўключана ў [[Мараўскасілезскі край]] Чэшскай рэспублікі.
'''Чэшская Сілезія''' ({{lang-cs|České Slezsko}}, {{lang-szl|Ślůnsk Česki}}) — зямля на паўночным усходзе [[Чэхія|Чэшскай рэспублікі]], чэшская частка Сілезіі. У мінулым вядомая пад назвамі '''Мараўская''' або '''Судэцкая Сілезія''' (1938-1945). Да 1918 года большая частка рэгіёну ўваходзіла ў склад [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] ([[Аўстрыйская Сілезія]]). Адміністрацыйна ўключана ў [[Мараўскасілезскі край]] Чэшскай рэспублікі.



Версія ад 12:32, 19 лютага 2020

Файл:Flag of Czech Coat of arms of Silesia.svg
Сцяг
Герб

Чэшская Сілезія (чэшск.: České Slezsko, сіл.: Ślůnsk Česki) — зямля на паўночным усходзе Чэшскай рэспублікі, чэшская частка Сілезіі. У мінулым вядомая пад назвамі Мараўская або Судэцкая Сілезія (1938-1945). Да 1918 года большая частка рэгіёну ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі (Аўстрыйская Сілезія). Адміністрацыйна ўключана ў Мараўскасілезскі край Чэшскай рэспублікі.

Геаграфія

Рэгіён на карце Чэхіі

Тэрыторыя Чэшскай Сілезіі распасціраецца на ўсход і захад ад горада Острава і ўключае ў сябе вялікую частку сучаснага Мараўскасілезскага края і, на крайнім захадзе, невялікую частку Оламаўцкага края з наваколлем горада Ясенік. Наступнымі па значнасці гарадамі пасля Остравы з'яўляюцца Опава, Карвіна і Тршынец. Вобласць размяшчаецца ў Судэцкіх горах, пераходзячых на ўсходзе ў Карпаты. Галоўныя рэкі: Одэр (Одра), Опава і Олшэ, якая працякае часткай па мяжы з Польшчай.

Гісторыя

Сучасная Чэшская Сілезія ўяўляе сабой тую частку Сілезіі, якая замацавалася за Аўстрыяй у канцы Першай Сілезскай войны (падчас Вайны за аўстрыйскую спадчыну) у 1742 годзе. Да 1900 года герцагства Верхняй і Ніжняй Сілезіі са сталіцай у Трапау займала плошчу ў 5140 км² з насельніцтвам у 670 тыс. чал. Да сучаснай Чэшскай Сілезіі таксама належыць Глучын, які быў да 1920 годзе ўключаны ў склад Германіі.

У 1918 годзе былое герцагства ўвайшло ў склад Судэцкай правінцыі Аўстрыі, аднак па Сен-Жэрменскаму мірнаму дагавору 1919 года перайшло да Чэхаславакіі за выключэннем часткі Тэшынскай Сілезіі на ўсход ад ракі Олшэ, якая ўвайшла ў склад Польшчы.

Паводле Мюнхенскага пагаднення 1938 года большая частка Чэшскай Сілезіі ўвайшла ў склад рэйхсгау Судэцкая вобласць і заселена немцамі. Пасля Другой сусветнай вайны гэтыя землі былі вернуты Чэхаславакіі, а нямецкае насельніцтва дэпартавана (гл.: Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны). Мяжа з Польшчай была ўсталявана часткова па рацэ Олшэ (афіцыйна паводле дагавора 1958 года).