Рэйхсгау

Рэйхсгау (ням.: Reichsgau — «імперская акруга») — адміністрацыйная адзінка Трэцяга рэйха, створаная на зноў далучаных да Германскай імперыі тэрыторыях; існавала з 1939 па 1945 год. Не варта блытаць з партыйнымі гау. Главой рэйхсгау быў імперскі штатгальтар, які па сумяшчальніцтве з'яўляўся гаўляйтарам органаў НСДАП на дадзенай тэрыторыі.
Спіс рэйхсгау
[правіць | правіць зыходнік]Судэтэнланд
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Судэцкай вобласці Чэхіі, населенай судэцкімі немцамі 15 красавіка 1939 года было створана рэйхсгау Судэтэнланд. Сталіца — горад Райхенберг (Ліберац).
Альпійскія і дунайскія рэйхсгау
[правіць | правіць зыходнік]Пасля аншлюсу Аўстрыі на яе тэрыторыі законам ад 14 красавіка 1939 былі створаны сем рэйхсгау, якія толькі часткова супадалі з былымі аўстрыйскімі землям:
- Рэйхсгау Вена — на тэрыторыі горада Вена і прыгарадных раёнаў Ніжняй Аўстрыі.
- Рэйхсгау Верхні Дунай — на тэрыторыі зямлі Верхняя Аўстрыя, сталіца — Лінц.
- Рэйхсгау Ніжні Дунай — на тэрыторыі зямлі Ніжняя Аўстрыя і паўночнай часткі Бургенланда, сталіца — Крэмс-на-Дунаі.
- Рэйхсгау Карынтыя — на тэрыторыі зямлі Карынтыя, сталіца — Клагенфурт.
- Рэйхсгау Зальцбург — на тэрыторыі зямлі Зальцбург, сталіца — Зальцбург.
- Рэйхсгау Штырыя — на тэрыторыі зямлі Штырыі і паўднёвай частцы Бургенланда, сталіца — Грац.
- Рэйхсгау Ціроль-Форарльберг — на тэрыторыі зямель Ціроль і Форарльберг, сталіца — Інсбрук.
Далучаныя ўсходнія вобласці
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыях «далучаных усходніх абласцей» загадам ад 26 кастрычніка 1939 гады былі створаны два рэйхсгау:
- Рэйхсгау Данцыг — Заходняя Прусія (першапачаткова рэйхсгау Заходняя Прусія) створана на былых польскіх тэрыторыях. У рэйхсгау ўвайшла таксама адміністрацыйная акруга Заходняя Прусія правінцыі Усходняя Прусія. Сталіца — горад Данцыг (Гданьск).
- Рэйхсгау Вартэланд (першапачаткова рэйхсгау Позен) створана на былых польскіх тэрыторыях. Сталіца — Позен (Познань)
Планаваныя рэйхсгау
[правіць | правіць зыходнік]У будучыні планавалася стварыць яшчэ некалькі рэйхсгау, але гэтыя планы так і не былі ажыццёўлены:
- Рэйхсгау Заходняя марка (Вестмарк), якое планавалася стварыць шляхам зліццятэрыторый Саара і Пфальца, якія належалі Германскай імперыі, з «вобласцю цывільнага кіравання» Латарынгія, анексаванай у Францыі.
- Рэйхсгау Верхні Рэйн, якое павінна было быць cтворана шляхам зліцця гау Бадэн з «вобласцю цывільнага кіравання» Эльзас, анексаванай у Францыі.
- На тэрыторыі Бельгіі планавалася стварэнне рэйхсгау Фландрыя і рэйхсгау Валонія.