Аўстрыйская Сілезія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўстрыйская Сілезія ў складзе Аўстра-Венгрыі (на карце 1898 года)
Тэрыторыя (былой аўстрыйскай) Сілезіі на цяперашняй карце Чэхіі (афарбавана жоўтым). Тэрыторыя Чэхіі афарбавана зялёным, Маравіі — сінім колерам
Герб герцагства Верхняя- і Ніжняя Сілезія

Аўстрыйская Сілезія, афіцыйная назва Герцагства Верхняя- і Ніжняя Сілезія (ням.: Oesterreichisch Schlesien, Herzogtum Ober- und Niederschlesien) — тэрыторыя ў Цэнтральнай Еўропе, якая з'яўлялася часткай земляў Чэшскай кароны ў Аўстрыйскай імперыі і захавалася ў складзе дзяржавы Габсбургаў пасля падзелу Сілезіі ў 1742 годзе. З 1867 года называлася Кронланд Сілезія ў складзе Аўстра-Венгрыі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Землі Аўстрыйскай Сілезіі ўяўлялі сабой гарысты край (Бескіды), спярэшчаны хрыбтамі і вяршынямі (гара Прадзед вышынёй у 1.490 метраў, Лыса-Гора вышынёй у 1.320 метраў і інш.). Найважнейшыя рэкі Одэр і яго прыток Опава (ням. Опа). Найбольшая частка былой Аўстрыйскай Сілезіі цяпер знаходзіцца на паўночным усходзе сучаснай Чэхіі, толькі невялікая яе частка ва ўсходняй частцы вакол горада Бельска-Бяла адносіцца да польскага ваяводства Сілезія.

Аўстрыйская Сілезія была падзелена на дзве часткі — заходнюю і ўсходнюю, падзеленыя паміж сабой паўночным выступам тэрыторыі Маравіі (раён Фрыдак-Містак). На захадзе і на поўначы яна межавала з прускай правінцыяй Сілезія, у сваёй усходняй частцы — з Галіцыяй і Венгрыяй. Адміністрацыйным цэнтрам Аўстрыйскай Сілезіі быў горад Опава. Плошча яе складала 5.147 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIIIXIX стст. германізацыя Аўстрыйскай Сілезіі зайшла даволі далёка, пра што гавораць нямецкія назвы большасці яе населеных пунктаў. Працэс анямечвання Сілезіі пачаўся пры вялікапольскім князе Генрыху I з каралеўскага роду Пястаў, які ў пачатку XIII стагоддзя запрасіў на свае землі рамеснікаў, гарнякоў, сялян і гандляроў з Саксоніі, Цюрынгіі і Франконіі, а новым гарадам падаваў Магдэбургскае гарадское права. Да другой паловы XIII стагоддзя раён вакол Опавы (ням. Тропау) быў паўночнай правінцыяй маркграфства Маравіі, аднак пры чэшскім каралю Отакары II і яго нашчадках тут былі ўтвораны чэшскія герцагствы Тропау, Ягердорф і Леабшуц, якія з 1320 гады лічыліся ўжо верхнесілезкімі герцагствамі. У 1526 годзе Габсбургі, як каралі Чэхіі, абвясцілі пра сваю суверэнную ўладу і над сілезскімі герцагствамі.

Пасля перамогі Прусіі над Аўстрыяй у Першай Сілезскай вайне, па ўмовах мірнага дагавора ў Брэслау (1742) практычна ўся тэрыторыя Сілезіі адышла да Прусіі. Толькі герцагствы Тропау і Тэшэн засталіся аўстрыйскімі і пазней былі аб'яднаны ў Герцагства Верхняя- і Ніжняя Сілезія.

Падчас Сакавіцкай рэвалюцыі 1848 года ў Сілезіі быў створаны свой парламент, а паводле Канстытуцыі Аўстрыйскай імперыі ад 1849 герцагства атрымала статус Кароннай зямлі (Кронланд). У перыяд з 1861 па 1918 год тут меліся выбарны прадстаўнічы орган - зямельны сойм (zemský sněm), выканаўчы орган - зямельны камітэт (zemský výbor) на чале з зямельным гетманам (zemský hejtman), цэнтральная ўлада была прадстаўлена намеснікам (místodržící).

Падчас распаду Аўстра-Венгрыі аўстрыйская Сілезія не змагла далучыцца да нямецкамоўнай яе часткі (як планавалася) і ўвайсці ў склад Аўстрыйскай рэспублікі. Замест гэтага найбольшая яе частка ўвайшла ў склад Чэхаславакіі, а ўсходнія раёны каля Бельска-Бялы — у Польшчу. Да 1928 года чэшская Сілезія складала асобную правінцыю Чэхаславакіі, а затым уключана ў склад Маравіі. Пасля Мюнхенскага дагавора, з 1938 па 1945 год, якая была Аўстрыйская Сілезія была далучана да нацысцкай Германіі (рэйхсгау Судэтэнланд). У маі 1945 года яна была вернута Чэхаславакіі. Улетку 1945 года з чэшскай Сілезіі было выгнана ўсё яе нямецкае насельніцтва.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1910 года ў Аўстрыйскай Сілезіі пражывалі 756.949 чалавек. З іх 41,5 % былі этнічныя немцы, 31 % — палякі і 26 % — чэхі. Яўрэяў налічвалася 1,5 % (у 1857 годзе — 0,7 %).

Гарады з насельніцтвам больш 5.000 чалавек (на 1880 год):

Найбольш развітымі галінамі эканомікі ў Аўстрыйскай Сілезіі былі горназдабыўная прамысловасць (каменны і буры вугаль, жалезная руда), а таксама металаапрацоўка, машынабудаванне і тэкстыльная прамысловасць. У сельскай гаспадарцы развіваліся як земляробства, так і жывёлагадоўля. Развіта была транспартная сетка. Найбольш важнай чыгуначнай галіной была Паўночная лінія кайзера Фердынанда (Kaiser-Ferdinands-Nordbahn) кірунку Вена-Кракаў, якая праходзіла тут.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Па гісторыі:

Па гісторыі культуры:

  • Hugo Rokyta: Die böhmischen Länder. Handbuch der Denkmäler und Gedenkstätten europäischer Kulturbeziehungen in den böhmischen Ländern. Drei Bde. Bd. 3: Mähren und Schlesien. 2., перераб. и расшир. изд. Vitalis, Prag 1997, ISBN 80-8593817-0.

Шаблон:Сілезскія княствы