Аляксей Анатолевіч Мельнікаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Бібліяграфія: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 23: Радок 23:


{{DEFAULTSORT:Мельнікаў Аляксей Анатольевіч}}
{{DEFAULTSORT:Мельнікаў Аляксей Анатольевіч}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Мінску]]

Версія ад 23:49, 16 мая 2020

Аляксей Анатолевіч Мельнікаў
Дата нараджэння 9 лістапада 1962(1962-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1995(1995-08-13) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Аляксей Анатольевіч Мельнікаў (9 лістапада 1962, Гомель — 13 жніўня 1995) — беларускі літаратуразнавец.

Біяграфія

Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1983). У 1983—1985 служыў у войску. Кандыдат філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі1989).

Навуковая дзейнасць

Даследаваў стараж. славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.

Першая публікацыя: арт. «Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры» (зб. «Беларуская літаратура. Вып. 11», 1983). Канд. дысертацыя: гістарычна-тэксталагічная праца «Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую» (абар. у 1990).

Аўтар кніг «Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси» (1992), «Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд» (1997), «Преподобная Евфросиния Полоцкая» (1997). Укладальнік «Кніга жыцій і хаджэнняў» (1994).

Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педуніверсітэце на факультэце беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на «Беларускі праваслаўны каляндар» (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.

Пераклаў на бел. мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг іншых яго твораў. Часткова пераклаў на беларускую мову Псалтыр і Новы Запавет.

Бібліяграфія

  • Топас і запазычанні ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1989. № 4.
  • Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. 2-е выд. — Мн., 2000.
  • З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мяльнікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2.