Агурджалы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Спасылкі |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6 |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://hazarwetlands.com/reserve-tm.html Hazar goraghanasy] |
* [http://hazarwetlands.com/reserve-tm.html Hazar goraghanasy] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160306070840/http://hazarwetlands.com/reserve-tm.html |date=6 сакавіка 2016 }} |
||
* [http://www.turkmenistaninfo.ru/?page_id=6&type=article&elem_id=page_6/magazine_37/306&lang_id=en Oleg VINOKUROV, WHERE DUNES MEET WITH SEA…] |
* [http://www.turkmenistaninfo.ru/?page_id=6&type=article&elem_id=page_6/magazine_37/306&lang_id=en Oleg VINOKUROV, WHERE DUNES MEET WITH SEA…] |
||
* [http://naturetm.ucoz.ru/publ/ugolki_turkmenii/ostrov_ogurchinskij/5-1-0-38 ОСТРОВ ОГУРЧИНСКИЙ] |
* [http://naturetm.ucoz.ru/publ/ugolki_turkmenii/ostrov_ogurchinskij/5-1-0-38 ОСТРОВ ОГУРЧИНСКИЙ] |
Актуальная версія на 14:42, 3 лютага 2022
Агурджалы | |
---|---|
туркм. Ogurjaly | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 49,313 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
38°58′10″ пн. ш. 53°02′53″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Каспійскае мора |
Краіна | |
Агурджалы (туркм.: Ogurjaly), вядомы таксама як Агурчынскі (руск.: Огурчинский) — востраў у паўднёва-ўсходняй частцы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Туркменістана. Плошча - 49,313 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Агурджалы знаходзіцца за 475 км на паўночны захад ад Ашгабада. Аддзелены нешырокім пралівам (3,34 км) ад паўвострава Чэлекен. З'яўляецца найбольшым па плошчы (49,313 км²) вострам Туркменістана і самым доўгім ў Каспійскім моры (каля 140 км). Найбольшая шырыня - 4,66 км. У некаторых месцах шырыня толькі крыху перавышае 1 км. Падчас зімовых штармоў марскія хвалі захопліваюць большую тэрыторыю сушы.
Востраў узнік у выніку складаных тэктанічных працэсаў, якія ўзнялі частку марскога дна і стварылі водмель, на якую хвалі намывалі пясок і арганічныя асадкі. З-за сталых змен узроўню Каспійскага мора абрысы вострава і яго плошча таксама змяняюцца. Для сушы характэрны плоскія нізіны і пясчаныя выдмы. Крыніц пітной вады няма.
Клімат Агурджалы нашмат мякчэйшы, чым у суседніх кантынентальных раёнах Туркменістана. Улетку дзённая тэмпература трымаецца каля +28°C — +33°C. Зіма адносна цёплая, без снега. Мінімальная тэмпература, зарэгістраваная за ўсю гісторыю назіранняў — -15°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 120 - 130 мм. Частыя туманы.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Агурджалы знакаміты сваёй фаўнай. Тут зімуюць каспійскія цюлені. Шмат птушак, у тым ліку фламінга, гусі, лебедзі, пеліканы, бакланы і інш. З 1982 г. востраў насяляюць джэйраны. Добрыя кармавыя запасы і адсутнасць драпежнікаў садзейнічаюць хуткаму размнажэнню, таму лішкі джэйранаў перыядычна адлоўліваюць і перавозяць на кантынент.
Востраў Агурджалы з'яўляецца часткай туркменскага запаведніка Хазар.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Назва вострава паходзіць ад туркменскага племені агурджале, якое насяляла Чэлекен з XIV ст. З-за адсутнасці пітной вады сталыя паселішчы не арганізоўваліся, аднак на востраве спыняліся рыбакі, піраты, гандляры. У 1921 г. увайшоў у склад Туркменістана. У савецкі час на поўначы вострава было створана паселішча Агурчынскі, у якім сезонна сяліліся рыбакі, дзейнічала памежная застава. У нашы дні паселішча пакінута і часткова разбурана Каспійскім морам.