Ян Якаб Слаўэрхоф: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB |
Prajdzisvet (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
[http://prajdzisvet.org/kit/14 Падборка вершаў Слаўэрхофа па-беларуску]<br/> |
* [http://prajdzisvet.org/kit/14 Падборка вершаў Слаўэрхофа па-беларуску]<br/> |
||
[http://www.dbnl.org/auteurs/auteur.php?id=slau001 Арыгінальныя тэксты на сайце бібліятэкі нідэрландскай літаратуры] |
* [http://www.dbnl.org/auteurs/auteur.php?id=slau001 Арыгінальныя тэксты на сайце бібліятэкі нідэрландскай літаратуры] |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 12:52, 6 жніўня 2010
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Ян Якаб Слаўэрхоф | |
---|---|
Jan Jacob Slauerhoff | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Джон Равенсвуд |
Дата нараджэння | 15 верасня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | Леўвардэн |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1936[3][4][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | Хілверсум |
Грамадзянства | Нідэрланды |
Жонка | Darja Collin[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, перакладчык |
Мова твораў | нідэрландская |
Прэміі |
Prijs van Amsterdam[d] (1927) |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Ян Якаб Слаўэрхоф, зрэдку падпісваўся Джон Равенсвуд (нідэрл.: Jan Jacob Slauerhoff; 15 верасня 1898, Леўвардэн, Нідэрланды — 5 кастрычніка 1936, Хілверсум), паэт, празаік, перакладчык, карабельны доктар, адзін з найбуйнейшых пісьменнікаў Нідэрландаў ХХ ст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям’і, быў пятым з шасці дзяцей і з самага дзяцінства пакутаваў на астму. Скончыўшы школу (у якой вучыўся разам са сваім сябрам, таксама будучым пісьменнікам, Сіманам Вестдэйкам), Слаўэрхоф абірае кар’еру доктара і паступае ў медыцынскі універсітэт у Амстэрдаме. Аднак гэта не перашкаджае яму займацца літаратурай – першыя вершы Слаўэрхофа друкуюцца ў студэнцкім часопісе “Propria Cures”. Аднак пры гэтым паэт не бярэ актыўнага ўдзелу ў студэнцкім жыцці, паглынуты светам сваіх любімых французскіх сімвалістаў – Шарля Бадлера, Поля Верлена, Трыстана Карб’ера, Арцюра Рэмбо, Жуля Лафорга, творы якіх ён перакладаў на нідэрландскую мову. Апроч французскай перакладаў з партугальскай (Эса дэ Кейрош, Паўлу Сэтубал), іспанскай (Рамон Гомес дэ ла Сэрна, Марцін Луіс Гусман, Рыкарда Гіральдэс і інш.) і кітайскай.
З 1921 году вершы Слаўэрхофа пачынаюць друкавацца ў сур’ёзным літаратурным часопісе “Плынь” (Het Getij), а ўжо ў 1923 годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік – “Архіпелаг” (Archipel). У тым жа годзе паэт (палічыўшы сябе яшчэ не гатовым да сталага пачуцця) разрывае стасункі з Труус дэ Рэйтэр, з якой заручыўся ў студэнцкія гады, калі дзяўчына вывучала нідэрландскую філалогію, а сам паэт – медыцыну. Не здолеўшы знайсці сабе працу ў Нідэрландах (а падчас навучання ва універсітэце ў Слаўэрхофа з’явілася няшмат сяброў і значна больш – ворагаў), паэт паступае на службу ў Іст-Індскую карабельную кампанію і робіцца судавым доктарам. Аднак ужо ў першым плаванні слабое здароўе Слаўэрхофа нагадвае пра сябе і вымушае яго шукаць працу на сушы. Праз некалькі месяцаў ён зноў падпісвае канктракт з карабельнай кампаніяй і плыве на Далёкі Усход. Да 1927 году, калі заканчваецца кантракт, Слаўэрхоф шмат разоў пабываў у Кітаі, Ганконгу і Японіі.
З 1928 году паэт пачынае плаваць доктарам на судах, што ідуць у Лацінскую Амерыку. Гэтым часам крыху паляпшаецца яго здароўе і шырыцца пісьменніцкая слава (да 1930 году надрукаваныя ўжо шэсць паэтычных зборнікаў і два зборнікі апавяданняў). У вершах Слаўэрхофа адкрываецца дзівосны свет усходніх краінаў і паўднёвых мораў, ён расказвае пра кітайцаў-кулі, што грузяць суды ад Шанхаю да Кантону, пра партавыя гарады – Порт-Саід, Джыбуці, Сінгапур, пра маракоў і піратаў, пра мужнасць, вернасць і падарожжы на самы край зямлі.
З 1929 году Слаўэрхоф часта бывае ў Нідэрландах, працуе ў Утрэхце ў клініцы дэрматалогіі і венерычных захворванняў. У верасні 1930 году жэніцца з Дар’яй Колін, танцоркай, балерынай – і некаторы час адчувае сябе вельмі шчаслівым. Аднак ужо ў 1931 годзе зноў захворвае (гэтым разам на пнеўманію) і вымушаны ехаць папраўляць здароўе ў Італію, куды хуткім часам пераязджае і яго цяжарная жонка. Дзіця нараджаецца мёртвым, і Слаўэрхоф упадае ў дэпрэсію, а ў 1932 годзе зноў сыходзіць у мора. Здароўе пагаршаецца, і Слаўэрхоф вырашае выправіцца ў Паўночную Афрыку, але неўзабаве вяртаецца назад. Разам са здароеўм пагаршаюцца стасункі з жонкай, якія праз некаторы час заканчваюцца разводам.
Тым часам пісьменніцкая слава Слаўэрхофа ўсё расце. У 1932 годзе выходзіць яго “Забароненае каралеўства” (Het verboden rijk), гістарычны раман з рысамі магічнага рэалізму, які апавядае пра дзевятнаццатае стагоддзе і жыццё партугальскага паэта шаснаццатага стагоддзя Луіса дэ Камоэнса, аўтара санетаў і гераічнай паэмы “Лузіяды”, які, як і сам Слаўэрхоф, бываў на Усходзе. Нідэрландскі паэт неаднаразова звяртаецца да вобразу свайго папярэдніка – напрыклад, у санэце “Камоэнс”, – і супастаўляе яго лёс са сваім, бачачы ў гэтым злавеснае папярэджанне (Камоэнс памёр ад чумы). Гэты, а таксама наступны раман Слаўэрхофа “Жыццё на зямлі” (Het leven op aarde, 1934) былі прыхільна прынятыя крытыкай і чытачамі, а паэтычная кніга “Soleares” была ў 1933 годзе ўганараваная прэміяй Ван дэр Хогта.
Пасля 1935 году Слаўэрхоф шмат плавае па свеце. У адной з паездак у Паўднёвую Афрыку ён моцна захворвае на малярыю і ў 1936 годзе вяртаецца ў Нідэрланды – але запозна. Паэт памірае 5 кастрычніка 1936 году, неўзабаве пасля 38-га дня нараджэння, у лякарні ў Хілверсуме, не дажыўшы месяцу да выхаду свайго апошняга зборніка вершаў “Годная магіла марака” (Een eerlijk zeemansgraf).
Пісаў таксама вершы па-французску.
Празаічныя творы Яна Слаўэрхофа перакладаліся на нямецкую, французскую, італьянскую і партугальскую мовы, паэзія – на рускую (Я. Віткоўскі).
Творы
Паэзія
- Паўцень (Clair-obscur), 1926
- Усходняя Азія (Oost-Azië), 1928 (пад псеўданімам Джон Равенсвуд)
- Эльдарада (Eldorado), 1928
- Архіпелаг (Archipel), 1929
- Балотныя кветкі (Fleurs de marécage), 1929 (па-французску)
- Сатурн (Saturnus), 1930 (пашыранае і дапоўненае выданне "Паўценю")
- Малапрыдатны (Yoeng Poe Tsjoeng), 1930 (пераклады з кітайскай і арыгінальныя вершы)
- Серэнада (Serenade), 1930
- Soleares (Soleares), 1933
- Годная магіла марака (Een eerlijk zeemansgraf), 1936
Проза
- Вясновая выспа і іншыя аповеды (Het Lente-eiland en andere verhalen), 1930 (зборнік апавяданняў)
- Пена і попел (Schuim en asch), 1930 (зборнік апавяданняў)
- Забароненае каралеўства (Het verboden rijk), 1932 (раман)
- Жыццё на зямлі (Het leven op aarde), 1934 (раман)
- Паўстанне Гвадалахары (De opstand van Guadalajara), раман, апублікаваны пасмяротна, 1937
Драма
- Ян Пітэрц Кун (Jan Pietersz. Coen), 1931 (трагедыя)
Спасылкі
- Падборка вершаў Слаўэрхофа па-беларуску
- Арыгінальныя тэксты на сайце бібліятэкі нідэрландскай літаратуры
Літаратура
Слаўэрхоф, Ян Якаб (Slauerhoff, Jan Jacob) // Часопіс «ПрайдзіСвет»: Асоба: Аўтары — Эл.рэсурс prajdzisvet.org
- ↑ Jan Jacob Slauerhoff — 2009.
- ↑ Jan Jacob Slauerhoff // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Слауэрхоф Ян Якоб // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Jan Jacob Slauerhoff